Франц Кафка - Прысуд стр 11.

Шрифт
Фон

— Я нічога не ведаю.

І я, падышоўшы да маленькага стала, запаліў на ім свечку. Тады ні электрычнасці, ні газу ў мяне ў пакоі не было. Я трохі пасядзеў каля стала, потым, стаміўшыся ад гэтага, падняўся, накінуў на плечы паліто, узяў з канапы капялюш і дзьмухнуў на свечку. Выходзячы з пакоя, зачапіўся за ножку крэсла.

На сходах напаткаўся сусед з майго паверха.

— Зноў ідзяце кудысь, лайдача? — спытаў ён, стоячы на дзвюх прыступках, шырока расставіўшы ногі.

— Што ж мне рабіць? — сказаў я.— У мяне ў кватэры толькі што быў прывід.

— Вы кажаце пра гэта так, нібыта знайшлі валасіну ў супе.

— Жартуеце. Але ж прывід ёсць прывід.

— Вельмі добра. Але як быць, калі наогул у прывіды не верыш?

— Вы думаеце, я ў іх веру? Але што мне дае гэтае нявер'е?

— Усё проста. Вы не павінны больш ніколі палохацца, калі да Вас у хату сапраўды завітае прывід.

— Вядома ж, але гэты сполах — не самы важны. Найбольш баішся — гэта калі думаеш, чаму ён з'явіўся. I гэты страх не знікае. Ён якраз выдатна сядзіць ува мне.— Нервуючыся, я пачаў ліхаманкава мацаць па ўсіх сваіх кішэнях.

— Калі Вы не баіцеся самога прывіду, Вы маглі б спакойна спытацца ў яго, чаму ён прыйшоў.

— Вы, бачу, ніколі яшчэ не гаварылі з прывідамі. Ад іх нічога па-сапраўднаму нельга даведацца. Гэта — адна марная мітусня. Часам у гэтых прывідаў бывае больш сумненняў наконт свайго існавання, чымся ў нас; гэта й не дзіва, бо яны такія кволыя.

— А я чуў, нібыта іх можна выкарміць.

— А Вы добра дасведчаныя ў гэтым. Можна, вядома. Але ж хто будзе гэтым займацца?

— Чаму? Калі, прыкладам, гэты прывід жаночага полу? — адказаў ён і перайшоў на прыступку вышэй.

— Ну, калі так,— сказаў я.— Але нават тады ён не падыдзе для гэтага...

Я задумаўся. Мой знаёмы стаяў між тым ужо так высока, што, каб бачыць мяне, мусіў нагінацца пад пралётам лесвіцы.

— I ўсё ж,— сказаў я яму,— калі Вы прагоніце адтуль, зверху, мой прывід, між намі ўсё будзе скончана, назаўсёды.

— Ды не, я пажартаваў,— сказаў ён і зноў выпрастаўся.

— Вось гэта добра,— прамовіў я і мог нарэшце ісці гуляць са спакойнаю душой.

Але яе, маю душу, апанавала самота; з гэтае прычыны я зноў падняўся ў свой пакой і лёг спаць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги