Янка Брыль - Акраец хлеба стр 54.

Шрифт
Фон

Відаць, апроч звычайных «супраць», тут ёсць яшчэ i штосьці іншае. Хоць бы вось гэты блазнюк — нечаканы, няпрошаны зяць, што сядзіць i сам сабе ўсміхаецца. Чаго? Не верыцца, што смех яго поўнасцю здаровы, без моднай маральнай гнілінкі. А Генюсь, які за спіной, што ён за тып? Тунеядзец, узгадаваны касцёлам.

Такія думкі Віктар чытае на цесцевым поўным, учора ўвечары паголеным, асавелым за век абліччы. Таму зяцёк i ўсміхаецца.

Генюсь — сур'ёзны. Ісці на рыбу сёння яму не хацелася. Панядзелак. A ўчора была нядрэнная чарка. Спачатку проста не ўставалася з-пад цёплай коўдры, на сене ў адрыначцы, а потым, калі ўбачыў, выйшаўшы, што вецер не адтуль, пачаў адгаворваць. Ды што ты скажаш,— да Віктара прыехаў цесць, дый цесць — не абы-хто, i цесцю хочацца конча адразу ж на рыбу... На беразе Генюсь азірнуўся навокал, пастаяў i яшчэ азірнуўся. Добра было б убачыць якую кабеціну або дзеўку, сваю ці дачніцу, ды папрасіць яе, каб трохі блешні сырым пясочкам пацерла. На ўдачу. Але ніводнай бабы не відно было. Словам — адно да аднаго. Прыйдзецца раніцу збаёдаць. Да самага цягніка, да поўдня... Ды што ты зробіш: дружба — дружбай. Нават i сам дарожкі распусціў, дзеля кампаніі.

Хваля ўсё паднімаецца. Ужо i баранкі напеньвае. I гайдае ўжо ніштавата.

— Давайце я такі павяслую.

Віктар гаворыць гэта ўжо каторы раз.

Спачатку Генюсь адмоўна круціў галавой i мармытаў праз зубы, у якіх трымаў канцы дарожак. Але цяпер ён згадзіўся.

Пакуль яны мяняліся месцамі, а лодка, пустапасам, страшна калывалася, Ён ледзь не ўстаў ды не прыкрыкнуў. Толькі прыгорбіўся i скурчыўся душой пад фетравым капялюшам... Яшчэ праз некалькі доўгіх мінут, калі яны, як здалося Яму, выйшлі якраз i іменна туды, дзе гайдае найбольш, Ён не вытрываў:

— Дрэнна ты, паважаны, ведаеш сваю справу!

Гэта — Генюсю, які цяпер сядзеў перад ім, на карме.

Генюсь трымаў свае дарожкі ўжо ў руках. Віктараў спінінг, па-ранейшаму распушчаны, ён падлажыў пад сябе канцом вудзільна, катушку, каб не круцілася, прыціснуўшы згібам нагі да барта.

— Дзень на дзень не выходзіць, таварыш... не ведаю, як вас называць...

I ўсміхнуўся. Шырока i дабрадушна. Але якраз гэтая ўсмешка — хопіць усмешак i зяцевых — паддала Яму злосці.

— На вашым месцы я жартачкамі не прыкрываўся б. Не разбіраешся, не падрыхтаваны як след, дык адразу сумленна i скажы! Як гэта можна, што ты...

Каб заступіцца, Віктар пачаў з першага, што прыйшло ў галаву:

— Вецер паўночна-ўсходні, Іван Піліпавіч. I Генюсь тут...

— Блаз-нюк! — перабіў яго цесць.— Што за прывычка — умешвацца!

Зяць змоўк. Не баязліва, a з разумнага разліку. Так Віктар думае часта. Хоць i горкі ён, гэты разлік. Лілька любіць яго, ён яе — гэта ясна. Да канца вучобы, да свае кватэры яшчэ далёка — гэта ясна таксама. Але ж i паншчыну такую адбываць, такі прыгон... «Маўчы, мілы, будзь i далей разумны, ураўнаважаны». Хрэн з ім, усё-такі бацька, цесць. Хоць i Лільцы, вядома, прыемнасці ад такое жытухі няшмат. Церпіць. Нават i мужавы смешачкі з бацькі. Часамі нават i сама з ім ціха ды асцярожна пасмяецца. Галерніка знайшоў, няшчасны бюракрат!..

Ды тут яго справядлівыя думкі, як гэта таксама часта бывала, здаліся хлопцу нізкімі,— з ix пошлым мяшчанскім разлікам, з ганебнай баязлівасцю. Усю сваю злосць на цесця, на такое жыццё, на самога сябе Віктар паслаў у рукі.

— Зломіш вясло! — не вытрываў цесць.— Не падабаецца? Сур'ёзнасці на грош няма. Камсамолец! Студэнт!..

Маўчанне было пасля доўгім i прыкрым. Тым больш, што i хваля пайшла — зусім ужо не для прагулкі напуста.

Генюсь зматаў свае дарожкі, скруціў леску Віктаравага спінінга i, хочучы падмяніць хлопца, каб павярнуць дахаты, устаў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора