Глебус Адам - Новы дамавікамерон стр 12.

Шрифт
Фон

Цнатлiвазнiшчальнiк быў не ў маладым веку. Што раней дасягалася за кошт прыгажосцi, iмпэту, няўрымслiвасцi, цяперака бралася досведам, грашыма, лагоднасцю i пяшчотаю.

Аб’екты для сваёй любовi Цнатлiвазнiшчальнiк знаходзiў у танных маладзёвых кавярнях, дзе гучала пуставатая музыка, дзе не прадавалiся моцныя напоi i бэзавы колер цыгарэтавага дыму афарбоўваў прастору. Вось у такiх месцах Цнатлiвазнiшчальнiк i замаўляў сабе каву з напарстачкам лiкёру. Тое самае ён прапаноўваў пакаштаваць i дзяўчынцы. Калi пачастунак прымаўся, тады ўжо i абмяркоўвалася наступная сустрэча, якая праходзiла ў дарослым рэстаране, дзе замест лiкёру замаўляўся ром. Пасля ружаватых плямiнак, што ўспыхвалi ад рому на дзявочых шчочках, Цнатлiвазнiшчальнiк распачынаў найважнейшую частку размовы — угаворваў наведаць утульную кватэру. Прапаноўвалася ўсё-ўсё: цукеркi, мармелады, пасцiла, цестачкi, мусы, кактэйлi, шампанскае, пярсцёнкi, завушнiцы, ланцужкi, крыжыкi з Хрыстом i медальёны з Божай Мацi, залатыя манеты, каштоўныя камянi, ну i грошы, вядома. Большасць цнатлiвых дзяўчат выбiралi чамусьцi грошы. Пэўна, iм падабалася самiм трацiць iх, як Цнатлiвазнiшчальнiку падабалася глядзець на жаночы твар у першае iмгненне пасля дэфларацыi.

Кватэра Цнатлiвазнiшчальнiка ўвабрала ў сябе водар кандытэрыi, фiялетавую карункавасць крамы, дзе гандлююць лялькамi, i строгасць найлепшай аптэкi. Дзяўчаты пачувалiся там выдатна. Iх цалкам задавальняла цiхая музыка i размова з Цнатлiвазнiшчальнiкам, станiстым сiвым мужчынам, падобным да справядлiвага дырэктара гiмназii, якi ўсё ведае, усё разумее i ўсiм сэрцам хоча дапамагчы, параiць i... навучыць.

У пэўнай ступенi Цнатлiвазнiшчальнiк з’яўляўся не толькi выдатным артыстам, ён быў генiем першага палавога акта. Асаблiва ягоны талент iскрыўся ў доўгiх маналогах пра няўдалыя спробы ўваходаў у iнтымнае жыццё. Ён не шкадаваў бруднай зялёнай фарбы, калi апiсваў сутарэннi, са сцiжмаю вошай. Прапаленыя цыгарэтамi матрацы, недапалкi ў кансероўках, чэлесы з язвамi i струпамi, похвы з гноем, шанкры, пранцы, гвалт i нават кроў — усё ў ягоных аповедах мела брудна-зялёны колер. А потым пераляканае дзяўчо трэба было вярнуць да пурпуровых радасцяў жыцця. I дзеля гэтага Цнатлiвазнiшчальнiк выкарыстоўваў вялiкi альбом, поўны каляровых панарамных горных краявiдаў. Ён спрабаваў шмат якiя варыянты, але спынiўся на кнiзе, прысвечанай Альпам. Пакуль цнатлiвая дзяўчына перагортвала блiскучыя старонкi, Цнатлiвазнiшчальнiк ужо разбiраў ложак з ружовымi прасцiнамi.

I вось 1111-я цнатлiвiца адклала альбом, i ён прапанаваў ёй прагуляцца ў лазенку, каб увайсцi ў новае дарослае жыццё чыстай i свежай. Дзяўчына вымылася з шампунем, вяхоткаю i мылам. Яна вярнулася ў пакой, загорнутая ў вялiкi белы ручнiк. Вiльготныя пасмы доўгiх чорных валасоў рассыпалiся па ружовай прасцiне. Святло прыгасла. Дзяўчына адчула на сабе цела Цнатлiвазнiшчальнiка i прашаптала:

— Я не хачу страчваць адзнаку дзявоцкасцi... Пачакай... Не трэба...

— Не хвалюйся, — быў шэпт у адказ, — можна ўсё зрабiць так, што твая вагiна застанецца некранутай.

— А як жа тады будзем рабiць гэта?

— Стань на каленi, схiлiся, абапiрайся на локцi, прагнi спiну, уздымi як мага вышэй клубы, рассунь крыху шырэй ногi...

Выконваць нашаптаныя парады дапамагалi пяшчотныя рукi Цнатлiвазнiшчальнiка.

— Так становяцца самкi, так робяць жывёлы, я не хачу рабiць так, як жывёлы! — у дзявочым голасе былi слёзы.

— Ты памыляешся, якраз жывёлы такога i не робяць. Ты ж сама пажадала займацца гульнямi так, каб не страцiць дзявочай адзнакi. I я раблю ўсё, каб табе было прыемна i ты не згубiла цноты. А цяпер, чуеш, я змазваю твае веснiцы алеем.

— Даруй, толькi я не хачу, каб ты зайшоў праз чорны ход. Я кладуся на спiну. — Дзяўчына паспрабавала прыўстаць, але адчула на лапатках цяжкую далонь Цнатлiвазнiшчальнiка.

— Стой так, як стаiш!

Дзяўчына пачула, што да яе гарачай, распаленай пяшчотаю вульвы ўшчытную наблiзiўся ўзбуджаны чэлес Цнатлiвазнiшчальнiка. Яна паспрабавала папаўзцi наперад, але чэлес слiзгануў, як бы наўздагон, i глыбока зайшоў у напружанае цела. Цяжкi ўздых вырваўся з дзявочага горла. У вачах у Цнатлiвазнiшчальнiка iскрыўся прахалодны бляск, якi часцяком сустракаецца ў спрактыкаваных хiрургаў.

Па ўсiм ён даў самому сабе слова гонару — больш нiколi не сустракацца з дзяўчынай, якую запiсаў пад 1111-м нумарам. Слова сваё Цнатлiвазнiшчальнiк стрымаў, а гэта ў iнтымных справах iстотна.

29.08.1994

Маладажон апусцiўся ў метро, дзе i сустрэў свайго знаёмага.

— Ведаеш, я ажанiўся! — пачуў знаёмы замест прывiтання.

— Першы раз чую. — Знаёмы таксама не стаў вiтацца.

— А здагадваешся, хто мая жонка?

— Не... Нiводнай думкi на гэты конт.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке