Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы стр 18.

Шрифт
Фон

— Танечка, памажы мне...

— Значыць, праўда? Значыць, праўда, ты ідзеш на ўсё толькі з-за некалькіх хвілін? Праўда? Каб ты ведаў, як я цяпер цябе ненавіджу! І раней, калі хацелася сказаць адно, а трэба было іграць, казаць другое...

Я падняўся і сеў на крэсла. Ты адышлася да шафы і стала там — відаць, я добра быў страшны.

— Ты проста баба... Жорсткая і злая баба...

Ты ўсміхалася. Я бачыў, што ты чакала гэтых слоў ужо даўно, яны табе трэба, каб апраўдацца за нешта перад сабой. Хай.

— А цяпер выйдзі. І ніколі больш не смей прыходзіць.

24 чэрвеня, 10 гадзін раніцы

Здаў іспыт на «чатыры». Моўчкі пасядзеў, пакруціў у пальцах білет. «Не ведаеце?» — «Я захварэў». — «Ідзіце, чатыры». На калідоры сустрэў Рамановіча, ён падбег:

— Дзе Міцура?

— Адкуль я ведаю!

— Ён жа ходзіць да Мяцельскай, мо ты дзе бачыў у інтэрнаце?

— Хіба ён з ёю?..

— Мо разы тры ці чатыры. Дзіўна, што ты не ведаеш, але ты ж не заходзіў у апошні час да Мяцельскай.

— Я хварэў. А дзе ж... Віка была?

— Ну, пэўна ж, выходзіла. Я адзін раз толькі быў у яе з Міцурам, пасядзелі гадзін да дванаццаці, і Мяцельская сказала: «А цяпер — спаць». Віка пайшла наверх, я дадому, а Міцура застаўся.

— А-а.

25.6.87

Таптаўся перад дзвярыма псіхіятра і ўспамінаў Талстога: «Было дело до жида, и я дожидался». Чортавая памяць — нават звар'яцелы, я помню слова ў слова цэлыя абзацы і старонкі чытанай даўным-даўно класікі.

«Што ў вас?» — спытала жанчына-псіхіятр.

«Не ведаю. Я пакахаў дзяўчыну, а яна мяне — не. І я ўжо паўгода не магу зразумець чаму».

«Вы ведаеце, колькі такіх выпадкаў па свеце?»

«Ведаю, чаму я да вас і прыйшоў. Па ідэі, у кожным такім выпадку павінен быць вар'ят. Хіба можна зразумець, калі цябе ненавідзяць за тое, што ты кахаеш? »

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке