Моэм Уильям Сомерсет - Апавяданні стр 14.

Шрифт
Фон

- У сувязі з цыдулкай місіс Кросбі, сэр, што яна напісала нябожчыку Хэманду.

- А, вось вы пра што. Забыўся, прабачце. Я гаварыў з місіс Кросбі, але яна кажа, што нічога не пісала. Відаць, гэта фальшыўка.

Містэр Джойс выцягнуў з кішэні копію і падаў Ван Цысэну. Той, аднак, быццам і не заўважыў цыдулкі.

- У такім разе, сэр, вы не будзеце супраць, калі мой сябра перадасць гэтую цыдулку пракурору?

- Вядома, не. Але я не разумею, якую выгаду атрымае з гэтага ваш знаёмы?

- Мой сябра лічыць, што абавязаны дзейнічаць у інтарэсах правасуддзя, сэр.

- Я ніколі не буду перашкаджаць чалавеку, які імкнецца выканаць свой абавязак, Цысэн.

Позіркі адваката і клерка сустрэліся. Вусны іх нават не зварухнуліся, але яны выдатна зразумелі адзін аднаго.

- Я ўпэўнены ў гэтым, сэр, - сказаў Ван Цысэн, - аднак, калі я ўважліва пазнаёміўся са справай Кросбі, я адчуў, што такая цыдулка можа ўсё сапсаваць.

- Я заўсёды быў самай высокай думкі аб вашай юрыдычнай кваліфікацыі, Цысэн.

- Я думаю, сэр, што, калі б цыдулка пры дапамозе майго сябра апынулася ў нашых руках, мы б пазбеглі шмат якіх складанасцей.

Містэр Джойс з абыякавым выглядам маляваў чорцікаў на аркушы паперы.

- Ваш знаёмы, спадзяюся, чалавек справы. На якіх умовах ён пагодзіцца аддаць цыдулку?

- Цыдулка не ў яго. Яна ў кітаянкі. Ён толькі яе сваяк. Яна чалавек недасведчаны, сэр, і не разумела каштоўнасці гэтай цыдулкі, пакуль мой знаёмы не растлумачыў ёй.

- І колькі яна каштуе?

- Дзесяць тысяч даляраў.

- Вы што, з глузду з'ехалі?! Дзе місіс Кросбі возьме дзесяць тысяч даляраў? І, акрамя таго, я ўпэўнены, што цыдулка падробленая.

Гаворачы гэта, адвакат глядзеў прама ў вочы Ван Цысэну. Аднак той не зварухнуўся нават. Спакойна стаяў ля стала, уважліва слухаў.

- Містэр Кросбі валодае восьмай часткай у Бетонгскай каўчукавай плантацыі і шостай у каўчукавай плантацыі на Селантан-Рывер. У мяне ёсць знаёмы, які пазычыць яму неабходную суму пад заклад гэтай маёмасці.

- У вас багата знаёмых, Цысэн.

- Багата, сэр.

- Дык вось, к чорту вашых сяброў. Ніколі я не параю містэру Кросбі заплаціць больш чым пяць тысяч за цыдулку, з'яўленне якой не цяжка растлумачыць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора