Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх стр 32.

Шрифт
Фон

Свае зяблыя косці, што злосцю набрынялі, хочацца ім разагрэць. Ды ўсё не выпадае. Пашурмуюць ды ўтаймуюцца. Утаймуюцца і маўчаць сціхатою: на тое — служба, на тое яны — парабкі.

І от ім, гэтым прысадам, цяпер:

— Дабры вечар, сваё роднае, — сказаў Савоста Заблоцкі.

А тым часам з прысадаў крышку ўбаку і кудзерка лесу відаць бы тутэйшаму, прызвычаенаму воку. Гэта Савостава бацькаўшчына, дзедаўшчына, незабытныя ягоныя Баркаўцы ў такія строі прыбраліся, выйшлі пад месяц палюдскавацца ў вясеннюю ноч.

Некалі, яшчэ не за Савоставаю бытнасцю, даўно-даўно, як яшчэ паншчыну людзі рабілі, і праўда — тут быў лес. Вялікая пушча, Радзівілаў неабсяжны лес сваім рогам Баркаўцоў кранаўся.

Рос тут вялікі, светлы хваёвы бор. І з самага берага тры хаткі забудованы былі. З гэтых хатак і вёска вырасла, а праз бор сабе такое імя папала — Баркаўцы.

І што далей ад таго часу, то ўсё болей бор на захад ад вёскі адступаў, а тут, дома, у іх свой заводзіўся лес. Штогоду болей урасталі Баркаўцы вішэннікам, гаспадарскімі садамі на сваю і дзяціную патрэбу ды ўсякім іншым патрэбным і непатрэбным дрэвам. Лагчыну, западзь на поплаве, кудэю некалі быстры ручай з бору цёк, — алешнік апанаваў.

А ў яго падсуседзі асталася вярба, ракітнік дзе-нідзе. Бярэзніку спадабаўся ўзгорак на заручычах (за ручаём). А ў гаравога Змітры рос нават дуб проці ганка. А што на кляны, каштаны, ясяніны — ліку няма.

Такі тут гушчар стаў, што, здалёк зірнуўшы, здаецца: такі, хлявы, хаты скрозь зямель пайшлі.

Было не цеперся, як Савоста пад дом падыходзіў. Кракталі жабы ля мастка ў завоіне, што зрабілі малыя, загаціўшы баркаўскі нядэшлы ручай. Матушыўся, чуваць было, бусел над крыніцамі на сваім гняздзе. A так каб дзе хто шапнуў.

І от гэтаму спакою, сваім баркаўцам гэтаксама:

— Дабры вечар, сваё роднае, — сказаў Савоста Заблоччык.

1929 г.

Радзіма — сваяўство; так гэта слова і ў песнях ужываецца.

Зазубень — кручок.

Пакупшчыкі — багатыры, што адкуплялі ў паноў поле, як тыя прапіваліся ці у карты прагульваліся.

Грунт — надзел зямлі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги