Валентин Зуб - Таямнічы надпіс стр 9.

Шрифт
Фон

Разгадалі таямнічы надпіс? усхвалявана запытаў Віця.

Разгадалі, ды не зусім. Мы толькі што знайшлі запісную кніжку Сцяпана Казімірава.

А што ў гэтай кніжцы? Якія запісы?

Яшчэ не ведаем. Ты нам перашкодзіў. Мы паспелі глянуць толькі на першую старонку.

Сцяпан Казіміраў, Сцяпан Казіміраў, успамінаў Віця, недзе я чуў гэтае прозвішча.

І я, адазваўся Васілёк.

Мы чулі гэтае прозвішча ад Зінаіды Антонаўны, удакладніў Толік. Памятаеце, калі мы гаварылі ёй пра знойдзены надпіс, яна сказала: «Ці не Сцяпана Казімірава гэта паведамленне?»

Хлопцы пачалі перагортваць кніжку. Тут былі самыя разнастайныя запісы, адрасы, вытрымкі з прачытаных кніг. Але больш за ўсё было апісанняў баявых эпізодаў. Пазнейшыя запісы нагадвалі дзённік з абазначэннем дня, месяца і года. Хлопцы змаглі прачытаць толькі некаторыя сказы і сярод іх такі: «паўзу ўжо другі дзень».

Вільгаць усё ж такі пранікла ў сярэдзіну гільзы, і лісцікі запісной кніжкі пасклейваліся, літары расплыліся. Але на апошняй старонцы зусім выразна быў відаць запіс, зроблены вялікімі няроўнымі літарамі:

«Людзі, зрабіце ўсё, каб адшукаць працу доктара Долахава. Яна знаходзіцца пад старым дубам, што стаіць па дарозе з вёскі Ляхаўцы на станцыю. Я ўсё зрабіў, каб выратаваць гэтыя каштоўныя паперы, але ў мяне не хапіла сілы

Сцяпан Казіміраў».

Дык што будзем рабіць? звярнуўся Васілёк да Толіка.

Як што? здзівіўся Віця Капусцін.

Зразумела, цяпер дадому, перададзім Зінаідзе Антонаўне запісную кніжку, а потым знойдзем той самы дуб і адкапаем паперы доктара.

Шукаць дуб нам не трэба, запярэчыў Жэнька, не раз на станцыю і хадзілі і ездзілі. І цягацца туды-сюды таксама няма патрэбы. Жартачкі! Амаль сорак кіламетраў. Зробім так: Віця павязе Зінаідзе Антонаўне запісную кніжку, а мы пойдзем да дуба і адкапаем паперы доктара.

Дык сёння ж мы не паспеем нічога зрабіць, сказаў Васілёк, вунь ужо сонца дзе.

Вядома, не паспеем, зірнуўшы на сонца, згадзіўся Толік. Зараз гадзіны тры. Пакуль адпачнем як след і дойдзем да дуба, а да яго яшчэ кіламетраў шэсць, калі не болей, ужо і на вечар возьмецца. Але я таксама лічу, што назад у Ляхаўцы вяртацца не варта

Дык вы зноў будзеце начаваць у лесе? захваляваўся Віця.

А што? Ты ж бачыш Жывыя і здаровыя. Нічога нам не зробіцца, калі пераначуем і яшчэ адну ноч. Хлеб і сала ў нас ёсць, адказаў Васілёк. Скажы Зінаідзе Антонаўне і ўсім астатнім, каб не турбаваліся. І наконт рукзакоў скажы, дадаў ён, што, маўляў, не захацелі цягнуць лішні груз і пакінулі ў Раднічанцы на захаванне.

Ну добра, даў нарэшце згоду Віця, заставайцеся. Толькі каб заўтра былі дома.

Будзем, будзем, нікуды не дзенемся, адказаў Жэнька.

Ну, тады шчасліва! Ні пуха вам, ні пяра! сказаў Віця і сеў на веласіпед, а хлопцы доўга махалі яму ўслед рукамі.

Спачатку ехаць было цяжка. Колы веласіпеда наязджалі то на шышку, то на сук ці корань, а часам траплялі ў глыбокія раўчукі.

Выехаўшы на дарогу, веласіпед пакаціўся шпарчэй. Віцю хацелася хутчэй паведаміць Зінаідзе Антонаўне і аднакласнікам радасную навіну.

Уся дарога заняла ў яго гадзін пяць. Віцю чакалі. У Зінаіды Антонаўны сабраўся амаль увесь клас.

Ну дзе яны? Што з імі? пасыпаліся да Віці пытанні.

Хлопцы жывыя і здаровыя, і вось што яны знайшлі, сказаў Віця і падаў Зінаідзе Антонаўне запісную кніжку.

Што гэта?

Запісная кніжка партызана Сцяпана Казімірава.

Сцяпана Казімірава? Зінаіда Антонаўна раптам збялела і схапілася за грудзі. Сцёпа, дарагі Сцёпа прашаптала яна.

Усе прыціхлі. Глядзелі на Зінаіду Антонаўну і нічога не разумелі. Хто гэты Сцёпа і чаму іх настаўніца, заўсёды вытрыманая, раптам так расхвалявалася?

Зінаіда Антонаўна тым часам пачала шпарка перагортваць старонкі кніжкі, але прачытаць што-небудзь таксама не змагла.

Яе трэба прасушыць спачатку, сказаў Віця. Мы глядзелі, там лісты пасклейваліся і літары парасплываліся.

А дзе ж Толік, Васілёк і Жэнька? справіўшыся з хваляваннем, запытала Зінаіда Антонаўна.

Яны засталіся ў лесе. Паперы доктара Долахава, пра якія піша Сцяпан Казіміраў, схаваны не на Косінскай дзялянцы, а пад старым дубам, што па дарозе на станцыю. Вось яны і пайшлі адкопваць іх. Заўтра ўвечары абяцалі вярнуцца.

Зінаіда Антонаўна, а хто такі Сцёпа Казіміраў? не вытрымала Ніна. Вы яго і тады ўспаміналі, калі нашы хлопцы знайшлі надпіс на бервяне.

Хто такі Сцёпа Казіміраў? Гэта чалавек, аб якім можна было б напісаць цэлую кнігу.

Раскажыце, раскажыце нам пра яго! І пра доктара Долахава таксама закрычалі разам усе.

Ну добра, я раскажу вам пра тое, што ведаю, згадзілася Зінаіда Антонаўна. Мы разлучыліся з ім ужо незадоўга да прыходу нашых войск. А пра апошнія дні Сцёпы, я думаю, нам раскажа яго запісная кніжка.

Панскі рахунак

Звычайна пан Вышамірскі жыў у Варшаве. Сюды, у вёску, ён прыязджаў толькі на лета.

Астатні ж час вялікі двухпавярховы дом з калонамі і верандай, абвітай дзікім вінаградам, пуставаў. У ім жылі панскі аконам і дзесяткі са два паляўнічых сабак.

У верасні 1939 года, калі савецкія войскі падыходзілі да Ляхаўцаў, усе Вышамірскія ўцяклі за граніцу.

Як вольна тады ўздыхнулі людзі! У першы час нават не верылася, што не трэба гнуць больш спіну на пана. А хутка і жыццё пайшло інакшае. У Ляхаўцах арганізаваўся

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора