калгас. У былым маёнтку пана Вышамірскага адпачывалі і лячыліся дзеці: там стварылі санаторый.
Але нядоўга вольна пажылі ляхаўчане. На Савецкі Саюз вераломна напалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Разам з імі ў Ляхаўцах з'явіўся і Антак. Фашысты пакінулі яго тут начальнікам паліцыі раёна. Яшчэ праз колькі часу прыехаў і сам пан Вышамірскі з жонкай і рыжым Ромусем. Пан адразу ж загадаў сялянам вёскі Ляхаўцы заплаціць за карыстанне маёнткам, зямлёй, а таксама лесам і лугам. Сяляне ж і не думалі плаціць. Тады Вышамірскі звярнуўся за дапамогай да свайго сына Антака. І вось аднойчы раніцой у вёску на матацыклах прыехалі паліцэйскія на чале з Антакам, акружылі яе, людзей выгналі на вуліцу. Перад імі, пагражаючы рэвальверам, выступіў Антак.
Рахунак майго бацькі, пісклявым голасам крычаў ён, справядлівы рахунак! Вы карысталіся нашай зямлёй, лугамі, лясамі і за ўсё гэта павінны заплаціць! Калі вы не заплоціце па добрай волі, то я прымушу вас сілай! Прымаю толькі золата, срэбра і каштоўныя рэчы!
Ніхто з ляхаўчан нават не паварушыўся.
Ах, так! запішчаў паніч. Тады я сам
Разам з двума паліцэйскімі ён знік у бліжэйшай хаце.
Рабавалі яны аж да паўдня, не мінулі ніводнай хаты.
Як потым стала вядома, пан Вышамірскі са сваім сынам-бандытам зрабілі тое ж самае і ва ўсіх іншых вёсках, якія былі падначалены Антаку.
Праўда, гэта ім так не сышло з рук. Аднойчы ўначы загарэўся панскі маёнтак. Калі перапалоханыя жыхары маёнтка выбеглі на вуліцу, пачулася аўтаматная чарга. Пані Вышамірская была забіта, а пан цяжка паранены.
Назаўтра зноў прыехалі паліцэйскія. Як звяры, урываліся яны ў хаты і выганялі людзей прыкладамі аўтаматаў. Выстраіўшы ўсіх на вуліцы, Антак пачаў допыт. Ён падышоў да школьнага вартаўніка дзеда Івана адзінага мужчыны, які ў той дзень застаўся ў вёсцы.
Гэта ты падпаліў маёнтак?
Не, не я адказаў дзед Іван.
А хто?
Не ведаю.
Антак са злосцю выцяў дзеда па галаве бізуном і перайшоў да допыту жанчын. Ён спыняўся па чарзе каля кожнай жанчыны, крычаў, біў, пагражаў расстрэлам, патрабуючы прызнання. Але жанчыны адказвалі, што яны нічога не ведаюць.
Не дазнаўшыся, хто падпаліў маёнтак і забіў матку, Антак адабраў дзесяць чалавек заложнікаў і загадаў пагрузіць іх у машыну. Калі паліцэйскія пачалі выконваць загад свайго начальніка, узняўся плач і лямант.
Цішэй! зароў Антак і стрэліў угару з рэвальвера. Калі заўтра да дванаццаці гадзін ночы ніхто з вас не прыйдзе і не скажа, хто падпаліў маёнтак, заложнікі будуць расстраляны!
Начальнік паліцыі сеў у кабіну грузавой машыны з арыштаванымі заложнікамі і паехаў. Спераду і ззаду машыны ехалі на матацыклах паліцэйскія.
Жанчыны не пераставалі плакаць. Толькі дзед Іван сядзеў спакойна і пыхкаў люлькай, хоць паліцэйскія павезлі з сабой у якасці заложніцы і яго ўнучку.
Супакойцеся, кабеткі, суцяшаў дзед Іван жанчын. Нашы заложнікі хутка вернуцца.
Як жа яны вернуцца?
Іх вызваляць
Хто ж вызваліць?
Знойдуцца добрыя людзі, ухіліўся дзед ад адказу, я паслаў да іх паведамленне.
Як?.. Кім? дапытвалася адна жанчына, у якой паліцэйскія забралі дзве дачкі. Усе ж нашы вяскоўцы былі тут.
Каго паслаў сакрэт
Дзед Іван казаў праўду: гадзіны праз тры ўсе заложнікі вярнуліся ў вёску. Людзі з усіх бакоў кінуліся да іх:
Хто вас вызваліў?
Партызаны! адказалі яны. Зінаіда Антонаўна расказвала так цікава, што ніхто і не заўважыў, як падкраўся вечар і змрок запоўніў пакой. Настаўніца ўстала, шчоўкнула выключальнікам. Ад яркага электрычнага святла многія нават зажмурыліся.
Вучні нецярпліва глядзелі на Зінаіду Антонаўну, чакаючы працягу расказу, але настаўніца аб чымсьці задумалася і маўчала.
Зінаіда Антонаўна, а вы ведаеце, хто паведаміў партызанам, што ў вёску зноў прыехалі фашысты? не вытрымала Ніна.
Ведаю.
Хто? Скажыце! зашумелі дзеці.
А вы слухайце далей.
Першы сувязны
Куды ж ты ідзеш? ласкава запытала цётка Наста.
Хлопчык паказаў рукой на ўсход і ціха прагаварыў:
Хачу ў Маскву як-небудзь прабрацца.
А адкуль ты?
Я, цётачка, ад самай Гарынскай заставы іду
А дзе ж твае бацькі? працягвала дапытвацца цётка Наста.
Бацька ваюе, а маці загінула Мы
выехалі на машыне, але па дарозе нас разбамбілі.
У цёткі Насты на вачах з'явіліся слёзы. Жанчыне стала вельмі шкада гэтага, не па гадах сур'ёзнага хлопчыка з вялікімі сінімі вачыма. Яна яго накарміла, потым нагрэла вады і прапанавала памыцца.
А хто ж у цябе ў Маскве? спытала цётка Наста, калі хлопчык сабраўся мыцца.
Бабулька ў мяне там Мы ўсе да 1939 года жылі ў Маскве. Я там і нарадзіўся. А потым тату перавялі на граніцу, ён вайсковец.
Цётка Наста цяжка ўздыхнула.
Ох, вайна, вайна! Усё жыццё перавярнула, колькі людзей гіне Ну, ідзі, сынок, мыйся.
Гаспадыня выйшла. Хлопчык, не спяшаючыся, распрануўся, акуратна склаў сваё адзенне, наліў у шырокую, яшчэ зусім новую балею вады. Ён мыўся асцярожна, каб не наплёхаць, а скончыўшы мыцца, выцер анучай падлогу, выліў ваду і запытаў у цёткі Насты, дзе ў іх калодзеж.
А навошта табе калодзеж?
Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася.
Цётцы вельмі спадабаўся гэты ўважлівы, акуратны хлопчык, і калі ён, адпачыўшы, сабраўся ісці, яна проста сказала: