Валентин Зуб - Таямнічы надпіс стр 4.

Шрифт
Фон

Глядзі не спазняйся!

Не спазнюся даляцеў Жэнькаў голас ужо з-за дзвярэй.

Прыгоды на рацэ

Жэнька хуценька памыўся, выпіў кубак халоднага малака, потым закінуў за спіну рэчавы мяшок, які падрыхтавала яму маці, і выйшаў на вуліцу.

Увечары маці, пачуўшы, куды яны збіраюцца, сказала:

Ну што ж, едзь. Калі вы адшукаеце гэтыя паперы, вялікую справу зробіце Толькі будзь асцярожны.

Калі Жэнька прыбег да Толіка, той ужо не спаў. Васілька нідзе не было відаць.

Ну вось, а ты баяўся, што я прасплю, пахваліўся Жэнька. А дзе Васілёк?

Пабег дадому адпрошвацца, а заадно Зінаідзе Антонаўне запіску аднясе: трэба папярэдзіць, каб нас сёння не чакалі. Ніхто ж не ведаў, што гэта да Косінскай дзялянкі трэба дабірацца.

Не мог раней збегаць прабурчаў Жэнька.

А мы з ім ужо на электрастанцыю схадзілі, сказаў Толік.

Навошта?

Адпілавалі кавалак бервяна з надпісам. Учора ж не паспелі. Вось паглядзі і Толік паказаў Жэньку досыць шырокі круглячок.

А-а, збянтэжана працягнуў Жэнька. Ну, тады

І вось па спакойнай рацэ плыве лодка. У лодцы трое Толік, Жэнька і Васілёк. На дне ляжаць рукзакі, рыдлёўкі, Жэнькава плашч-палатка і круглячок з надпісам.

На вёслах сядзіць Толік. Жэнька ляжыць на носе і глядзіць, як лодка

рассякае гладзь вады і як узнікаюць спачатку ледзь прыкметныя хвалі, як потым яны ўсё большаюць і большаюць і нарэшце зліваюцца адна з адной удалечыні.

Васілёк сядзіць на карме з кароткім вяслом у руках кіруе.

Лёгка слізгаціць лодка. Міма праплываюць зялёныя берагі з густымі кустамі, нахілёнымі да вады вербамі

Вецер наляцеў нечакана. Неба раптам зацягнула чорнымі хмарамі, паліў касы дождж.

На рацэ ўзняліся хвалі. Лодка з хлопцамі то высока ўзлятае на грэбень, то імкліва падае ўніз.

Эх, добра! налягаючы на вёслы, крычыць Толік і гарэзліва падстаўляе твар буйным кроплям дажджу.

Не разумею, чаму ты радуешся, бурчыць Жэнька, выглядваючы з-пад плашч-палаткі, у якую ён захутаўся з галавой. Цяпер наогул перакулімся, і дзе там выратуешся ў такое надвор'е.

Не перакулімся! усё гэтак жа весела крычыць Толік і на ўсю моц налягае на вёслы.

Давайце дзе-небудзь схаваемся ад дажджу, перачакаем, прапаноўвае Жэнька.

А дзе ты схаваешся? пытаецца Толік. У кустах? Там яшчэ горш прамочыць.

Я ведаю, дзе можна схавацца, сур'ёзна заўважае Васілёк.

У Жэнькі ў вачах надзея.

Дзе? Кажы хутчэй! прыспешвае ён.

Давайце залезем у ваду, гэтак жа сур'ёзна адказвае Васілёк. Ні адна кропля нас не дастане.

Балбатун, злуецца Жэнька і яшчэ шчыльней захутваецца ў плашч-палатку.

Але летні дождж не асенні. Як нечакана ён наляцеў, гэтак жа нечакана і спыніўся. І вось ужо зноў ласкава свеціць сонца, а па ледзь памутнелай пасля дажджу вадзе па-ранейшаму лёгка і ўпэўнена плыве лодка.

Хлопцы вяслуюць па чарзе. Але лепш атрымліваецца ў Васілька. Пад спрытнымі, моцнымі ўзмахамі яго рук лодка чамусьці вышэй задзірае нос і, здаецца, не плыве па вадзе, а ляціць у паветры.

Казачна прыгожыя асвежаныя дажджом пашы раскінуліся па абодва бакі рэчкі. І кветкі жоўтыя, чырвоныя, сінія. Быццам нехта разаслаў па зямлі велізарны яркі дыван.

Без трывог і прыгод плылі гадзіны паўтары. Ужо збіраліся зрабіць першы прывал, як раптам да слыху даляцеў нейкі глухі шум.

Што гэта? насцярожана спытаў Жэнька.

Парогі. Толік ведае, ён плыве не першы раз.

А як мы перабярэмся праз іх? занепакоіўся Жэнька.

Перацягнем лодку на вяроўках.

І вось парогі ўжо настолькі блізка, што відаць бурлівая, уся ў камяках белай пены, вада.

Навошта ты так блізка пад'ехаў? закрычаў Жэнька на Васілька, які сядзеў на вёслах. Хочаш, каб лодку разбіла?

Правільна, падтрымаў яго на гэты раз і Толік. Паварочвай да берага. Адсюль трэба цягнуць.

Абкруціўшыся вяроўкамі, напружваючы ўсе сілы, валакуць хлопцы лодку ўздоўж берага. Гэта сапраўды нялёгка. Бераг балоцісты, то адзін, то другі правальваюцца па пояс у багну. Усе трое брудныя, потныя. Вось Жэнька акунуўся ў кранутую ржой жыжку ледзь не па шыю.

К чорту такое падарожжа! не вытрымаў ён, калі з дапамогай сяброў выбраўся з багны. Хто гэта выдумаў па рацэ плыць, дайшлі б і па сушы!

Позна ўжо назад вяртацца, перапыніў яго Васілёк. Цярпі, казак, атаманам будзеш.

Нарэшце пад нагамі цвёрдая глеба. Парогі ўжо ззаду, хаця і не вельмі далёка чуваць, як бурліць у камянях вада.

Прыва-ал! дае каманду Толік. Пасля прывалу Жэнькава чарга садзіцца на вёслы. Хлопцы спускаюць лодку на ваду, і Жэнька выводзіць яе на сярэдзіну ракі.

Васілёк і Толік потым не раз дакаралі сябе за тое, што даверылі Жэньку вёслы адразу пасля парогаў, дзе цячэнне было яшчэ вельмі моцнае і вада ля берагоў круціла. Адсюль пасапраўднаму і пачаліся іх прыгоды.

Зрабіўшы некалькі ўзмахаў вёсламі, Жэнька кінуў іх і пачаў сцягваць з сябе куртку:

Нязручна веславаць, трэба распрануцца.

У тую самую хвіліну, калі ён нарэшце працягнуў скрозь вузкі каўнер галаву, адно вясло выслізнула з уключыны і, падхопленае цячэннем, панеслася да супрацьлеглага берага. Арудуючы другім вяслом, Жэнька развярнуў лодку і пусціўся наўздагон. Толік, седзячы на карме, з усіх сіл дапамагаў яму. Але лодка не слухалася: яна трапіла ў вір і цяпер павольна кружылася на месцы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора