Андрыеўскі Андрэй - Зграя стр 3.

Шрифт
Фон

Пасля апошніх слоў шэрая маса пачала падвываць і перагаворвацца. А грамчэй за ўсіх маладыя ваўкі, кожны з якіх марыў заняць месца Грыка. Зараз ён іх не баяўся, бо ў чэснай бойцы мог перамагчы любога са сваёй зграі.

 Ціха, цяпер я хачу слухаць вас.

Зграя супакоілася. Кожны, хто хацеў выказацца, мог выйсці наперад і гаварыць. Першым да Грыка падышоў Аўчылак, малады высокі воўк з шэра-зялёнымі вачамі.

 Уладар, мы разумеем, што навала з поўначы можа скончыць зямны век нашай зграі. Але бяжаць ад небяспекі як трусы нельга. Любы воўк лепш загіне ў бойцы, чым будзе чакаць, каб воўк іншай зграі перагрыз яму глотку. Таму лічу, што мы павінны змагацца.

 Я цябе пачуў, Аўчылак. Хто яшчэ хоча гаварыць?

Астатнія маўчалі. Нікому не хацелася бегчы са сваёй зямлі.

 Калі ўсе маўчаць, то скажыце, як нам змагацца з белымі. Аўчалык, кажы ты.

Мы павінны чакаць іх у лесе і ў чэснай бойцы забіць усіх.

 Аўчалык, чэсная бойка гэта калі воўк бецца з ваўком сам насам. А тут кожнаму прыйдзецца біцца з дзясяткам ворагаў. Хто яшчэ хоча гаварыць?

 Я хачу,  да ўзвышэння выйшла Сурта, старая ваўчыца з сівой поўсцю, маці Грыка. Яна заўсёды агучвала пазіцыю ўсіх ваўчыц зграі.

 Мы слухаем цябе, Сурта.

 Аўчалык малады гарачы воўк. Ён хоча біцца і памерці. Кроў гоніць яго ўперад, а мазгі не працуюць. Калі і біцца з белымі, то рабіць гэта трэба за сценамі, якія мы зараз будуем. І чым вышэй яны будуць, тым лепш. Трэба падумаць над тактыкай. Я ведаю, што мы загінем, аднак жыццё трэба аддаць як мага даражэй. І яшчэ

 Я хачу гаварыць!

Сурта змоўкла. Усе паглядзелі ў бок нахабніка, які перарваў гаворачага на сходзе. Гаўл малады, але слабы воўк, які не цаніў традыцыі і трымаўся асобна ад астатніх. Ён не працаваў разам са зграяй, самастойна паляваў і жыў у сваё задавальненне. Такія як ён былі ў кожнай зграі. Астатнія рабілі выгляд, што іх не існуе. За вочы такіх ваўкоў абразліва называлі адзінцамі ці самотнікамі.

 Вітаю цябе на сходзе, Гаўл. Калі не памыляюся, гэта твой першы сход за жыццё. Ты спыніў слова паважанай Сурты і лічыш, што мы будзем цябе слухаць?

 Грык. Нашто мне было хадзіць на іншыя сходы, Грык? Каб вырашыць, колькі зуброў трэба зесці? Ці ў якім лесе спыніць паляванне, каб цалкам не знічтожыць усіх жывёл? А можа, каб выбіраць ваўкоў на будоўлю фермы? Я прыйшоў на сход, калі ўсёй зграі, не, нават усім ваўкам пагражае небяспека. І вы павінны мяне слухаць. Бо я ведаю, як выратавацца.

 Добра, Гаўл. Мы выслухаем цябе. Аднак ведай, калі ты перарваў Сутру з-за нейкіх глупстваў, то пасля сходу табе прыйдзецца бяжаць як мага хутчэй, інакш застанешся без хваста і вушэй.

 Я згодны. Але гаварыць буду толькі з табой і Аўкам. Усё роўна рашэнне прынятае мы будзем змагацца з белымі. І не ў лесе, як таго хоча Аўчылак, а за сценамі, як сказала мудрая Сурта. Таму дазволь размаўляць асабіста.

 Калі так, то Сурта можа працягваць.

 Мне больш няма чаго казаць, Грык.

 Ёсць у каго што сказаць? Калі не, то сход скончаны.


3.

Максім прачнуўся і закрычаў. Вялікая ванючая рука накрыла яго рот.

 Мы прыйшлі, як дамаўляліся.

Над хлопцам навісаў учарашні знаёмы з чорнымі валасамі.

 Змоўкні, а то будзе горш.

Максім замаўчаў.

 Так лепш,  чарнявы прыбраў руку і сеў на стул каля ложка. Бялявы і лысы былі побач з ім.  Не трэба пужацца. Мы прыйшлі дамаўляцца. Зараз усё вырашым і будзеш вольны.

 Што ты цягнеш? Дай па зубам і ўсё,  белы быў самым нецярплівым з траіх.

 Не трэба. Куды спяшацца. Ды й здаецца мне гэты хлопец добра ўсё разумее. Так, Максім?

 Што вам трэба? Забірайце што хочаце. Толькі не забівайце.

 Пашанцавала гэтым разам,  замычэў лысы.  Добра, што ты ідзеш на кантакт. Аднак мы не забойцы. Нам патрэбна толькі гісторыя. Аддай яе і ўсё.

 Я перакажу гісторыю дзяўчыны, калі трэба

 Не. Мы ведаем, што яна сказала. Нам патрэбны працяг.

 Але ж я не ведаю

 Дай згоду і ўсё.

 Я згодны.

Лысы падыйшоў бліжэй і прыклаў свае вялікія пальцы да скронь хлопца. Перад вачамі хлопца панесліся каляровыя выявы, быццам нехта паставіў кіно на перамотванне. Калі ён ачухаўся, троіцы ў кватэры не было, а галава расколвалася ад болю. Макс памацаў скроні і аддзёрнуў пальцы ад болю. Устаць з ложка і пайсці ў ванну ён не змог ногі не слухаліся. Розум праваліўся ў сон.


Воўчы сон

Гаўл стаяў перад Грыкам і Аўкам нізка схіліўшы галаву. Не з-за пашаны да прысутных пры нараджэнні яму пашкодзілі хрыбет. І таму ён не мог доўга трымаць галаву высока.

 Гаўл, уся зграя трывае твае выбрыкі. З дзяцінства ты быў дурным ваўком. Не гуляўся з іншымі шчанюкамі, не паляваў з дарослымі, а калі лавіў труса, то не дзяліўся з іншымі. Мы маглі пакараць ці выгнаць цябе, але ж ты наш брат па крыві. Аднак сёння ты пераўзышоў сябе. Яшчэ адна памылка станеш выгнаннікам. Як дзікі драпежнік будзеш хавацца ад сваіх і чужых. Таму добра падумай перш чым пачаць гаварыць.

 Зразумеў, Грык. Не буду апраўдваць свае паводзіны, бо не за гэтым прыйшоў. Я хачу гаварыць пра белых.

 Мы не на сходзе, не трэба пытаць дазволу, каб нешта сказаць.

Гаўл нахіліў галаву яшчэ ніжэй у знак згоды.

 Біцца з белымі самагубства. Аўчылак і яму падобныя з лёгкасцю пойдуць на гэта. Аднак мне хочацца жыць далей, паляваць, а ў будучыні выхоўваць сваіх ваўчанят.

Аўк ціха рыкнуў. Ніхто з ваўчыц не пагодзіцца мець агульных шчанюкоў з Гаўлам адзінцом і вырадкам.

 Я не хачу біцца дзеля бойкі. Я хачу перамагчы. Колькі б там ні было белых, якімі б моцнымі яны нам не здаваліся, іх можна забіць.

 Якім жа чынам ты хочаш перамагчы?

 Колькі ваўкоў зграі могуць біцца? Дзвесце, трыста? Нас павінна быць больш, чым зараз.

 І гэта твая прапанова? Прымусіць ваўчыц нараджаць шчанюкоў? У нас не хопіць ежы, каб іх пракарміць. Ды й белыя не стануць чакаць некалькі гадоў, каб малыя выраслі.

 Не. Нашай зграі не патрэбны лішнія пашчы. Я хачу дамовіцца з іншай зграяй і запрасіць дапамогу.

Аўк зарычэў і падняўся на ногі. Тое, што прапанаваў Гаўл, было непрымальна.

 Гэта немагчыма, дурань. Ніколі адна згаря не будзе дапамагаць іншай. Ні ў якім разе. Такога не было за ўсю гісторыю. Мы не кантактуем, а калі бачым іншых ваўкоў на мяжы ігнаруем іх. Аб чым ты гаворыш, якія перамовы?

 Свет змяняецца. Нам не выжыць адным.

 І гэта кажаш ты, воўк-самотнік? Калі не выжывем самастойна загінем, як зрабілі сотні зграй да нас.

 Я не хачу паміраць. Нам трэба абяднацца.

 Як толькі воўк Суу-Ардун пяройдзе мяжу пачнецца вайна. Хочаш, каб з поўначы нас давілі белыя, а з поўдня шэрыя?

 Чакай, Аўк.  Грык выглядаў зацікаўленым.  Гаўл, ты сапраўды лічыш, што іншыя зграі захочуць дапамагчы?

 Так. На поўдні мы мяжуем з трыма зграямі. У кожнай па трыста-чатырыста ваўкоў, якія могуць біцца. Калі абяднаць сілы можна выставіць армію ў больш за тысячу ваўкоў. І хай нас усё роўна будзе менш, зявіцца шанец на перамогу. А калі паспяшацца і запрасіць іх на дапамогу ў будоўлі сцяны шанцы стануць роўнымі.

 А навошта ім гэта трэба?

 У іх, як і ў нас, няма выйсця. Яны альбо загінуць, альбо будуць ваяваць разам з намі.

 Не будзе гэтага!  Поўсць на спіне Аўка ўздыбілася, хвост напрогся, нібы стары воўк рыхтаваўся да атакі. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, ён быў у паўтары разы большым за Гаўла і лёгка б яго перамог.

 Супакойся, Аўк. Ты не важак, не табе вырашаць. А ты, Гаўл, калі выказаў такую ідэю, то сам і пойдзеш на перамовы. Аднак папярэджваю мяжу не перасякаць. Рабі ўсё згодна традыцыям. Мы маем права пайсці на іх тэрыторыю толькі па запрашэнні. Нам не трэба яшчэ адной вайны.

 Я згодны, уладар. Дазволь ісці?

 Ідзі.

Як толькі Гаўл выйшаў на вуліцу, Аўк рыкнуў на Грыка.

 Што ты робіш? Навошта слухаеш гэтага адзінца. Усё жыццё пляваў на зграю. Чаму ты вырашыў, што зараз нешта змянілася. Ён хоча зацвердіцца на нашым горы.

 Аўк, я раблю тое, што павінен. Шукаю лепшае выйсце для зграі. Прапанова Гаўла дае нам шанец на выратаванне.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги