Андрыеўскі Андрэй - Зграя стр 2.

Шрифт
Фон

 Нават калі так будзе і ніхто з нашых не загіне ў першай бойцы, мы зморымся. Яны перамогуць колькасцю. А калі і паспеем сцены да канца збудаваць, ежы ў горадзе хопіць на тыдзень. А потым што? Саміх сябе жэрці будзем?

 А можа не ўсё, што нам расказалі праўда? Верыць ваўкам чужых зграй апошняя справа.

 Аўк, мы ж забілі іх. Думаеш, яны б сталі ілгаць, ведаючы пра немінучую смерць?

 Забілі, бо гэтыя ваўкі прыйшлі на нашу зямлю без дазволу і парушылі ўсе традыцыі. За такое альбо выгнанне, альбо смерць.

 Гэта мяне і пужае яны пагадзіліся памерці, абы не трапляць у кіпцюры белых.

Аўк лёг на падлогу і паклаў галаву на лапы. Так ён паказваў размова скончана.

 Грык, я не важак. Саветы мае ты пачуў. Вырашаць табе. Што ты лічыш нам трэба зрабіць?

 Нічога. Самае лепшае перайсці на тэрыторыю іншай зграі і памерці. Так нас хаця б пасля смерці не зядуць, а пахаваюць.

 Ты не зробіш гэтага.

 Чаму ж? Мы ў любым выпадку загінем. Якая розніца, хто нас забе свае ці чужыя?

 Ты ўладар, аднак мой савет склікай агульны сход зграі. Трэба ўсім паведаміць, што нас чакае.

 Добра, Аўк. Склікай усіх.

Стары воўк выйшаў з будкі і праз хвіліну пачуўся вой. Ён разнясецца на дзясяткі кіламетраў і кожны воўк са зграі паўторыць яго. За ўсю тысячагадовую гісторыю гэты гук застаўся нязменным і азначае адно час збірацца разам, вырашаць агульныя праблемы і ратавацца ад ворагаў. Кожны воўк Суу-Ардун, чым бы ён не займаўся, прыйдзе ў горад каб слухаць важака.

А Грык слухаў працяжны гук, ад якога поўсць уздымалася нават на хвасце і не ведаў, аб чым будзе гаварыць са сваёй зграяй, як падрыхтуе іх да немінучай смерці.

***

Гаўл адным з першых ваўкоў пачуў заклік на сход. Апошнія тры дні ён без сэнсу бадзяўся ў пошуках ежы. Паляваў воўк дрэнна, таму шукаў падлу, слабых ці старых жывёл. Прайшоў праз увесь лес ад паўднёвай мяжы да горада і нічога не знайшоў.

Сход у гэты перыяд году мог адзначаць альбо перадзел паляўнічых надзелаў, альбо што яго выганяюць са зграі. Таму воўк вырашыў прыйсці апошнім, сесці як мага далей і не вытыркацца. А калі яго сапраўды захочуць прагнаць, ён хутка збяжыць.

Няўжо гэта з-за таго, што ў апошні раз збяжаў ад павіннасці?,  гадаў Гаўл. За сваё жыццё ён усяго сем ці восем раз пагаджаўся ўдзельнічаць у нейкіх справах зграі. Спрабаваў паляваць разам з усімі, але толькі перашкаджаў усім. Будаваў фермы ды хаты, але праз гадзіну працы зморана валіўся на зямлю.

Нават ахоўнік межаў з яго выйшаў дрэнны. Было так сумна, што замест таго, каб сачыць за варожым лесам і слухаць, ён завальваўся спаць. Аднойчы яго злавілі на гэтым і пагрызлі. Той раз стаў апошнім. Ён паабяцаў самому сабе, што больш ніколі не будзе працаваць са зграяй. Лепш галадаць і жыць пад небам, чым цярпець пабоі ад сваіх жа.

Былі ў яго і іншыя правіны паляванне на чужой тэрыторыі, адмова ад удзелу ў сходах, крадзеж ежы. Ніхто ў зграі не любіў Гаўла. Мінулым летам Аўчылак нават падымаў пытанне аб яго выгнанні помсціў за сцягнуты кавалак мяса. На шчасце, ніхто яго не падтрымаў. І не дзіва праганяць свайго, хай і такога дурнога ваўка, значыцца прысудзіць яго на смерць.

Калі ўспомніць, то мінулым разам я адмовіўся збіраць дровы ў лесе. Наўрад ці за гэта мяне прагоняць. Падчас палявання мяне ніхто не лавіў, дый не краў я нічога. А таму Не ведаю, з-за чаго ўсіх збіраюць. Хіба толькі гэта звязана з чуткамі пра белых ваўкоў.

Адзінец чакаў каля горада да самага пачатку. А калі здалёк пабачыў, што да ваўкоў выйшлі Грык з Аўкам, стаў прабірацца бліжэй.


2.

Макс прачнуўся з галаўным болем і дрэнным настроем. Пайшоў на кухню, адкрыў лядоўню і мацюкнуўся засталося адно яйцо і алей. Глянуў на вуліцу, дзе трэці дзень запар паліла сонца і уздыхнуў. На небе не было ніводнай хмары, а значыць у кватэры цэлы дзень будзе стаяць спякота. А цяпер трэба было ісці ў краму.

Цікава, чаму ў яе было мокрае адзенне, калі дажджу з аўторка не было? праскочыла ў галаве Макса думка пра дзяoxsye з кавярні. Ад нечаканасці ён застыў у адной шкарпэтке. У каго гэта была адзежа мокрая? А Цёмнаскурая незнаёмка з недарэчнай гісторыяй пра ваўкоў. Нядзіва, што яны мне ноччу сніліся. Аўкі, Грыкі.

Узніклыя вобразы у галаве хлопца былі такімі выразнымі і яркімі, быццам ён у кіно ўчора схадзіў. Макс пасміхнуўся, бо звычайна не запамінаў сны. А гэтым разам нават ваўчыныя імёны ў галаве засталіся.

Чорт з ім, можа сапраўды ў дзяцінстве падобны фільм глядзеў.

Ён нацягнуў красоўкі і пайшоў у краму, дзе ўзяў дзве бутэлькі цёмнага піва, каўбасу, яек ды каву. Разлічыўся на касе і рушыў дадому.

Каля падезда Макса спынілі трое маладзёнаў, якія паходзілі на герояў гумарыстычнага апавядання ці анекдота. Адзін малога роста, белабрысы, на выгляд гадоў шаснаццаць. Другі чарнявы і высокі, з вусамі і шчаціннем. Яго лоб пераразалі глыбокія зморшчыны. Трэці меў твар без узросту, лысую галаву, а яго вочы глядзелі быццам не на Максіма, а праз яго.

Гэткай жа дзіўнай была іх адзежа. На малым шыкоўны гарнітур, у якім ён паходзіў на навучэнца элітнай гімназіі. На чарнявым была спартыўная форма сіне-зялёнага колеру і красоўкі звычайны беларускі гопнік, не інакш. Лысы панк у скуранай куртцы, падраных джынсах, з металічнымі перснямі і ланцугом на шыі.

 Добры дзень,  пачаў чарнявы, які выглядаў за галоўнага.

Макс спыніўся, бо не мог паскорыць шаг і збяжаць ад непрыемнай кампаніі. Троіца падрыхтавалася малы стаяў каля ўваходу ў падезд, а лысы зайшоў ззаду. З такімі лепш не сварыцца вырашыў хлопец.

 І вам прывітанне.

 Мы цябе чакалі.

 Мяне? Навошта? Цыгарэт няма, бо не палю. Грошай таксама усё на банкаўскай картцы.

 Грошы нам не патрэбны. Мы хочам пачуць гісторыю.

 Што? Якую яшчэ гісторыю?

 Гісторыю пра ваўкоў.

 Што за глупства, якія ваўкі?

 Учора ты сустракаўся з дзяўчынай. Яна расказала пра ваўкоў. Нам патрэбны працяг.

 Вы з глузду зехалі? Нічога я расказваць не буду. Самі прыдумвайце.

 Мы не можам. Гісторыя належыць табе. І мы хацелі б яе арэндаваць.

 Прабачце, не разумею. Як можна арэндаваць гісторыю.

 Што тут незразумелага?  ініцыятыву перахапіў белабрысы.  Ты гаворыш нам працяг, а мы за гэта пакідаем цябе ў спакоі.

 Не пужай,  прамовіў лысы.  Вас Максімам клічуць? Дык вось, Максім, калі зробіце як мы прапануем, то атрымаеце грашовую падзяку. Скажам, сто тысяч. Падумайце над нашай прапановай. Заўтра прыйдзем за вашай згодай.

***

Макс зайшоў у кватэру і зачыніў дзверы на ўсе замкі. Нават на верхні, якім не карыстаўся з самага пераезду.

Што гэта за хрэнь? Глупства нейкае. Ваўкі, гісторыі, грошы Зразумела, што справа ў той дзяўчыне. Можа, нехта са знаёмых вырашыў паздзеквацца, ці блогеры флэшмоб ладзяць? Ды й сама троіца нешта неверагоднае. Ніколі не бачыў такіх розных людзей разам. І што мне рабіць з гэтым? Ай, пайшло яно ўсё. Дзе піва? Не выйду заўтра нікуды з хаты. Паглядзім, што яны зробяць. О, учора ж новая серыя Вядзьмара выйшла, трэба глянуць.

***

Троіца сядзіць каля падезда. Яны не размаўляюць, не варушацца, не дыхаюць і не міргаюць. Васкавыя твары замерлі, а вочы глядзяць ў адну кропку. Быццам мадам Цюсо выкінула тры экспанаты са сваёй вялікай калекцыі і цяпер яны чакаюць свайго калекцыянера.


Воўчы сон

Грык сядзеў на ўзвышэнні, побач ляжаў Аўк. Тры сотні ваўкоў зграі Суу-Ардун усе дарослыя, хто мог хадзіць стаялі насупраць і моўчкі чакалі. Бо закон зграі пакуль важак гаворыць, астатнія сядзяць ціха.

 Браты і сёстры, думаю вы ўсе чулі навіны з поўначы, якія прынеслі ваўкі зграі Агыр-Санан. Тысячы белых ваўкоў, якія не разумеюць мовы і лічуць нас ворагамі, праз месяц прыйдуць на нашу зямлю,  Грык адразу перайшоў да галоўнага.  Я склікаў сход, каб вырашыць што нам рабіць. Белыя мацней, іх больш і з імі немагчыма паразумецца. Мабыць яны як і дзікія звяры не маюць розуму. Таму трэба вырашыць будзем змагацца з імі, прайграем і нас зядуць, альбо пойдзем на поўдзень, на землі іншай зграі, дзе нас таксама забюць, але пахаваюць па ваўчыных звычаях. Я сказаў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги