Яўген Аснарэўскі - Пастэга стр 6.

Шрифт
Фон

Мы гулялі зімовым, марозным вечарам, побач з адным з гарадскіх замкаў, пасля вярнуліся назад на тралейбусе. Транспарт бітком набіты людзьмі. У вячэрнім асвятленні тралейбуса іх твары быццам зморшчаныя гармонікі, старыя кашалькі, бакі сланоў.

Яна ў шэрым паліце, у яе блакітнаватыя вочы, залацістыя валасы, смешныя вяснушкі. Святло жоўтае, трывожнае, слабюткае. Я апускаю галаву ўніз, раблю глыбокі ўдых. Вось і ён, гэты няёмкі момант, які ўсё яшчэ сядзіць у дакучлівых успамінах. Сэрца стукае хутчэй Чаму тут так слізка? Скрабу падэшвай чаравіка па гарчычнай скуры падлогавай пліткі. Паўзмрок, цішыня, мы таксама гаворым прыглушана, плаўна. Яшчэ стаім на першым паверсе, яна холадна прамаўляе: «Дзякуй, што выветрыў мяне». Вось! Вось ён! Вось менавіта ў гэты момант трэба яе пацалаваць. Нават праз столькі гадоў гэта чамусьці не так проста, нават для дарослага мужчыны, якому зноў пятнаццаць год. Пальцы пахаладзелі І ўсё ж я раблю крок да яе.

«Амела вельмі доўга супраціўляецца смерці».

Пацалунак далёка не такі прыемны, якім яго можна было ўявіць, але ўсё ж гэта перамога. Мне крыху сорамна перад Алей, але ж усё вакол толькі фантазія. Гештальт зачынены! Белае святло залівае прастору і Стоп! Я не вярнуўся пад мост. Што гэта за месца? Неба? Што з гэтым небам? Чырвонае неба, гэта нешта нерэальнае Такі колер не можа быць у прыродзе I сонцы Два сонцы Не! Цэлыя тры! Перада мною нейкае падабенства крэйдавага кар'ера, па краях яго расстаўленыя нейкія індзейскія вігвамы. Кар'ер заліты вадой  вялікае возера ў горнай цясніне. У цэнтры сіняватай, воднай роўнядзі, драўляны, плывучы дом, упрыгожаны разьбянымі фігурамі. Хах, зроблена па ўзоры мініяцюрных хатак у дзіцячым садку.

 Тэт,  паклікаў мяне голас Альфы,  дзе гэта мы апынуліся?

Так, мая мілая спадарожніца таксама тут. Але тут гэта дзе? Дзе мы сапраўды аказаліся?

 Здаецца, Пастэга дала збой,  павольна сказаў я.  Мы не вярнуліся дадому Нейкая паралельная рэальнасць, падобная да нашай.

 Але што ж нам рабіць, Тэт?  у вачах дзяўчыны бліснуў страх.

 Для пачатку раскажы мне, дзе ты была?  я стараюся надаць голасу ўпэўненую лёгкасць, укінуць у яго вясёлы скрыгаток.

 Хіба зараз час пра тое казаць?  кідае мне Аля.

 Зразумела, чаму не.

 Я была на катку. У падлеткавым узросце я выдатна грымнулася навідавоку ў хлопчыка, які мне падабаўся. Але зараз я ўмею катацца. Таму падзенне не адбылося.

Пастэга

17 минут
читать Пастэга
Яўген Аснарэўскі
Можно купить 0.01Р
Купить полную версию

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3