Сіпакоў Іван Данілавіч - Двое на вуліцы стр 8.

Шрифт
Фон

Была ўжо глыбокая ноч. Горад спаў моцным сном ні ў адным акне не гарэла святло. Быў самы той час агульнага, здаровага сну, калі і «совы» тыя, хто позна кладзецца,  палеглі ўжо, і «жаўранкі» тыя, хто рана ўстае,  яшчэ не папрачыналіся.

Горад са сляпымі, нежывымі вокнамі а як яны вяселяцца, калі ў іх успыхне святло!  здаваўся нейкім дзіўным, прывідным і нерэальным ён быў нібы намаляваны. Яшчэ больш дзіўным і нерэальным здаўся яму свой дом, калі Жавейка на таксі падехаў да яго з зусім нечаканага боку ад дзіцячага сада. Вялізны дом, у якім не свяцілася ніводнае акно, выглядаў нежывым і халодным нібыта ўсе яго жыхары ці то вымерлі, ці то выракліся сваіх кватэр і пакінулі гэты шэры, мокры гмах, які стаяў зараз да вусцішнасці ціхі і непрыветлівы. Нават не верылася, што вось прачнуцца ў ім людзі, і ён ажыве: нехта старанна, да поту будзе выбіваць пярэсты дыван, нехта будзе крычаць з балкона: «Стасік, Стасік, куды ты пайшоў?», а на доўгай, ледзь не на ўвесь дом, верандзе, якая зараз пустуе, зноў збяруцца гаваркія жанчыны, якім вельмі ж ужо трэба ведаць, хто куды ідзе і хто каго з сабою вядзе.

Вакзал крыху развеяў яго цяжкія думкі, прытупіў боль. Таму ён, каб зноў не вярэдзіць душу, як толькі ўвайшоў у кватэру, адразу ж пачаў распранацца. Пасля мулкай вакзальнай лаўкі прыемна было класціся на свежыя, чыстыя просціны, якія ўсё яшчэ, здаецца, пахлі Тонінымі рукамі, а галава сама хілілася да мяккіх падушак, з якіх яшчэ не выветрыўся пах яе валасоў.

Ён заснуў хутка, як толькі лёг. Але ўсё роўна сон быў трывожны, цяжкі. Пад самую раніцу яго разбудзіў глухі стук, і Алег адразу ж здагадаўся, што гэта хляпнулі дзверы наверсе, у лейтэнантавай кватэры. Нават не прыслухоўваючыся, ён ведаў: выйшла Тоня, яна спяшаецца на працу. I праўда, хутка па прыступках глухавата затукалі яе чаравічкі тук-тук-тук, тук-тук-тук

На іхняй пляцоўцы тупат нібы заціх, і Алегу нават чамусьці падумалася, што Тоня вось зараз зойдзе дадому, кінецца яму на шыю, ён збегае наверх, забярэ Вовачку і ўсё ў іх пойдзе, як і раней. Яму нават здалося, што яна падышла да дзвярэй, стаіўшы дыханне, стаіць там і ніяк не адважыцца пазваніць. Алег, пільна прыслухоўваючыся, напружыўся ўвесь ну, калі, калі ж яна пазвоніць?  і нават адхінуў ужо коўдру, каб бегчы хутчэй адчыняць: яму памроілася, што ён чуе нават шорхат яе пальцаў, якія, спяшаючыся, шукаюць кнопку званка.

Але Тоня, відаць, і не прыпынялася, відаць, яму ўсё гэта толькі здалося, бо яе абцасы тут жа, праз нейкую секунду Алегу нават не верылася, што прайшла ўсяго секунда зноў гулка затукалі па прыступках: тук-тук-тук, тук-тук-тук. Цяпер ужо гэты тупат быў часцейшы і больш таропкі Тоня спяшалася, нібыта яе хто даганяў.

Алег міжволі лічыў за ёю прыступкі, спрабаваў здагадацца, на якім яна зараз паверсе, хоць і разумеў, што ўсё гэта, мякка кажучы, выглядае смешнавата.

І ўсё роўна ён як бы сачыў за ёю адсюль, з хаты, з ложка, аж пакуль не заціхлі зусім яе крокі ці то жонка выйшла ўжо з падезда на вуліцу, ці то яна бегла яшчэ па прыступках, але ўжо так далёка ад сваіх дзвярэй, што Алегу нічога не было чуваць.

Ён захінуў адкінутую коўдру і зноў пачаў прыслухоўвацца: зараз лейтэнант павінен весці яго Вовачку ў садзік. Але ўсё было ціха. Відаць, Сашка завёў сына раней, калі Алег, стомлены начным бадзяннем, яшчэ спаў.

Жавейка паляжаў крыху, услухоўваючыся ў ранішнія шумы падезда і суседніх кватэр, затым адным рыўком устаў з цёплай пасцелі і пачаў збірацца на працу.

* * *

Раней яму заўсёды не ставала часу, а зараз ён не ведаў, што з ім рабіць.

На працы, праўда, не здоўжвалася ён быў увесь час сярод людзей, заняты справаю, клопатамі, і таму думаць пра сваю бяду яму не выпадала. Толькі недзе пад канец змены, калі ўсе нецярпліва пачыналі паглядаць на гадзіннікі, у яго перад вачыма, як цёмная навальнічная хмара, паволі ўсплывала яго адзінота, яго прасторная, гулкая, як парожняя бочка, кватэра, і яму тады дужа не хацелася, каб рабочы дзень канчаўся.

І ўсё ж ён канчаўся, сябры, паспешна ціснучы яму рукі, развітваліся спяшаліся ў свае цёплыя, сагрэтыя сямейным ладам кватэры, да ласкавых жонак і рассмяяных дзяцей: аднаму жонка купіла білеты ў тэатр, другому трэба забраць з садзіка дачку, трэці бяжыць шукаць падарунак, бо ў яго сына якраз сёння дзень нараджэння. А ён заставаўся тады адзін. Стаяў, як дурань, ля прахадной, думаў, куды падацца, ці рабіў выгляд, што і яму вельмі ж няма часу, што і яго нехта чакае, спяшаўся хутчэй развітацца і таропка кіраваўся ў які-небудзь бок, а пасля, мінуўшы завод, запавольваў хаду, апускаў галаву і ціха ішоў куды вочы глядзяць. Спадзяваўся сустрэць каго знаёмага. Але знаёмыя, як і таварышы па працы, таксама спяшаліся дамоў, да сваіх асветленых вокан. Яго ж вокны, Алег гэта добра ведаў, заўсёды будуць цёмныя, пакуль ён сам не асветліць іх.

Прыходзілі да яго з працы, супакойвалі, суцяшалі, спачувалі. Але ён не любіў зараз спачуванняў і не даваўся на такія гаворкі. Думаў, калі ўжо баліць, дык няхай баліць толькі яму аднаму.

Заходзіў у кінатэатры, але і там прахопліваўся раптам недзе ў канцы фільма, і тады заўважаў, што ён нічога не глядзіць і нічога не ўспрымае, а думае зноў жа толькі пра сваё.

Часам ён затрымліваўся з тымі, хто не спяшаўся дадому, хто меў намер, як кажа Лясун, «уздаць на гарачае каменне». Яны скідваліся у каго што было ў кішэнях, ішлі ў краму, бралі гарэлку і ехалі да яго дадому, уцякаючы ад сваіх жонак у яго ж жонкі няма, ніхто не выганіць з хаты, не насварыцца, не будзе раздражнёна сноўдаць каля стала. Але гэта, як пасля стала зразумела, усё роўна не ратавала ад адзіноты. Хлопцы пянелі хутка закускі ж асаблівай не было: дзе там тая закуска ў халасцяка і адразу ж пачыналі спачуваць яго гору.

 Слухай, а давай мы зараз падымемся наверх і пабём усе вокны ў лейтэнанта,  прапаноўвалі адны.

 Ага, пабём вокны, а тваю жонку звяжам і дадому табе прынясём,  дадавалі іншыя.

Алег паблажліва ўсміхаўся ат, ведама, пяныя. Ды яны і самі, ён разумеў, гаварылі гэта не сурёзна, а толькі, каб зрабіць яму прыемнае, а вось калі б ён папрасіў іх напраўду пайсці і пабіць тыя вокны, яны, хутчэй за ўсё, знайшлі б прычыну, каб адмовіцца.

Госці, хоць і пяныя, але ўсё ж, калі цямнела, нервова паглядалі на гадзіннікі, хапаліся за галовы:

 Ужо дзевяць гадзін? Ай-яй-яй! Мая ж мяне і ў хату не пусціць.

 А мая ўжо даўно, відаць, ля дзвярэй з качалкаю стаіць.

Яны па адным, па два знікалі з хаты, і Алег урэшце зноў заставаўся адзін у пустой і гулкай кватэры, за сталом, на якім яшчэ дыміліся ў попельніцах недакураныя цыгарэты.

Цяпер Алег нечакана для сябе адкрыў, што ўсе людзі заўсёды кудысьці спяшаюцца. Раней, калі спяшаўся і сам, ён гэтага не заўважаў. Цяпер жа бачыў, што кожны жыве сам па сабе і што шчаслівым ён, непрытульны, адзінокі, замінае усе спяшаюцца з ім хутчэй развітацца, каб застацца сам-насам са сваім шчасцем.

Успомніў, як Радзік запрасіў яго дадому ў госці, і як ён адагрэўся ў іхняй сямі, і як яму было хораша ад іхняй наіўнай, амаль дзіцячай яшчэ, гасціннасці. Яны акружылі шчыраю ласкаю і ўвагаю, яму было ўтульна ў іх, і, відаць, таму ён не заўважыў своечасова, што стаміў гаспадароў. А калі ўбачыў, што маладажонам ужо хочацца застацца ўдваіх яны ласкава пераглядаліся між сабою, не хаваючыся, лашчыліся адно да аднаго,  спахмурнеў і адразу ж пачаў збірацца дадому. Маладажоны яшчэ для прыліку запрашалі яго пасядзець з імі, але ён бачыў, што казалі яны гэта толькі для адводу вачэй. Пасля таго як паспешна зачыніліся, ляснулі за ім дзверы і як там, у хаце таксама паспешна павярнулі ключ у замку, ён зразумеў, што ў чужой сямі, як бы там шчыра цябе ні прымалі, шчаслівым усё роўна не будзеш.

Нават у сямі пляменніцы той, якая яшчэ дзіцем ехала з ім тады, калі ён пазнаёміўся з Тоняю, і якая, ён і не заўважыў калі, вырасла, стала дарослаю (гэтак жа, як і пляменнік раней Алег прыязджаў да сястры, браў электрабрытву, што заўсёды ляжала на адным месцы, а тады неяк прыехаў, цап а брытвы няма. «Дзе яна?» «Коля ўзяў». Во яно што! Аказваецца, і Коля ўжо вырас: голіцца!)  дык вось, гасцюючы неяк у гэтай пляменніцы, ён падумаў пра тое ж. Яны прымалі Алега нават лепей, чым Радзік з жонкаю Валя ўвесь час клікала яго і скардзілася на мужа: «Дзядзька, а ён бецца».  «Чаго ж ён бецца?» «Кажа, што я дрэнную бульбу для вас абіраю, а я ж самую лепшую бяру». Алег, усміхаючыся, мірыў іх, а праз якую хвіліну пляменніца клікала яго зноў: «Дзядзька, а ён зноў бецца». Ён падыходзіў, Валін муж апраўдваўся: «А чаго яна не тыя відэльцы кладзе?», і Жавейку было дужа прыемна ад такой увагі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3