Гапееў Валеры - Праклён стр 26.

Шрифт
Фон

Ён і не спяшаўся апавядаць выкладніку пра свае здагадкі, чакаў: а ці зверне ён увагі, бо калі не зверне – то нічога і дзіўнага няма, шараговы выпадак, так заўжды было, тады і хваляванне тое, і разлікі Уладзіміравы нічога не вартыя.

– І пра што падумалі? – скептычна перабіў Лобач. – Не-не, кажыце, мне проста цікава, вось пра што можна падумаць, сустрэўшы такі факт? Чым патлумачыць? А Вы ж, пэўна што, маеце і нейкае тлумачэнне, я так зразумеў?

– Дзе там, патлумачыць не магу, – раптам асмялеў Жабрун. – Я прачытаў пра спосаб запальвання і потым надумаў палічыць…

– Што палічыць? – уразіўся Лобач болей таму, што Жабрун усё ж звярнуў увагу на той самы факт.

– Знайшоў мапу той мясцовасці, дзе жыла гаспадыня, ну, аўтар гісторыі. Старую мапу. Паглядзеў адлегласці між вёскамі з усходу на захад. Падлічыў прыблізны час, які патрэбны, каб агонь жыгнуў і яго стала добра відаць з суседняга паселішча. У выніку выйшла… Вось, паглядзіце, – Уладзімір дастаў яшчэ аркуш з сумкі, падаў Лобачу. – Карацей, у выніку выйшла, што ўсе вогнішчы, калі запальваліся паводле такога правіла, загараліся адначасова. То бок, я хацеў сказаць – у адзін астранамічны час. Калі ўлічыць, што жэрдзе нашмараванае дзёгцем, успыхвала добра… Уяўны прамень сонца пры яго ўзыходзе бяжыць праз усю цяперашнюю краіну з усходу на захад і прабягае яе за крыху больш за трыццаць хвілін. Вось калі б усе вогнішчы запальваліся такім спосабам, як апісвае мая гаспадыня, то і хваля з агнёў бегла б з той самай хуткасцю… Вось. Я толькі не разумею, дзеля чаго людзі так рабілі. Думаю, для людзей было галоўнае менавіта ў адзін астранамічны час. Яны ж разумелі, што зямля круціцца.

– Таго яны не разумелі, – механічна заўважыў Лобач, уражаны кірункам Жабруновых думак: ён прыняў бабуліны словы як даведзены факт, як дадзенасць, і не раздумваючы – навошта, з якой прычыны, надумаў правяраць агнёвую хвалю на хуткасць. І не памыліўся – цікавыя лічбы. Што гэта? Інтуіцыя?..

– Няблага выходныя прайшлі, нядрэнна папрацавалі, – мусіў пахваліць ён Жабруна. – Пакуль што можна папярэдне меркаваць, што хваля імітавала сабой узыход сонца. Не забываймася, Купалле звязанае перадусім з сонцам.

– Я вось толькі ў той частцы пра Папараць-кветку не зразумеў, – працягнуў Уладзімір, унутрана цешачыся ад слушнасці сваёй здагадкі (недарэмна ж лічыў!) і радуючыся таму, што настрой выкладніка змяніўся. – Як зразумець: каб перамагчы Богавых ворагаў, трэба ад Бога адмовіцца?

Лобач кіўнуў, жэстам папрасіў пачакаць, перачытаў яшчэ раз уважліва тэкст.

– Я не думаю, што тут шмат загадкавага. Але сапраўды – вельмі аўтэнтычны тэкст, чым і прываблівае. Што да фрагмента з адсячэннем пальца і абразом… Гэта паказвае на ўплыў хрысціянства. Своеасаблівая забарона, заклён на распаўсюджаную легенду. Адна справа сумнявацца ў тым, ёсць Хрыстос ці не, маліцца нейкаму свайму богу, і зусім іншая – выканаць такія дзеянні: не словам адмовіцца ад Хрыста, што ўжо для чалавека тае пары было страшным, а дзеяннем, прытым, заўважце, такім, якое нельга схаваць: ты ж навек застаешся з пакалечаным пальцам, цябе імгненна пазнаюць. Адлучаць ад царквы – што было страшнейшае? Хоць, згаджуся, словы пра тое, што Папараць-кветка – смерць для рознай чартаўні, мне незразумелыя…

– Дык трэба шукаць… – уставіў Жабрун.

– Шукаць трэба, – з усмешкай згадзіўся Лобач. – Але шукаць яшчэ такія самыя запісы, мноства запісаў, параўноўваць іх, аналізаваць – і потым рабіць нейкую выснову, уносіць нешта новае ў разуменне свята і самой легенды. Але нельга такое рабіць паводле аднаго аповеду адной бабулькі з адной вёскі. Разумееце?

Праклён

1 час 20 минут
читать Праклён
Гапееў Валеры
Можно купить 154Р
Купить полную версию

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3