Раніцою, з першым глытком самагонкі, Кацап вырашыў, што гэтая новая зямля і стане радзімай ягонага народа…
Сярэдні брат, звыклы да выгодаў жыцця, рушыў на поўдзень, у дзікі стэп. Хахол выправіўся ў шлях амаль цвярозы, бо Кацап на развітанне пазбавіў яго галоўнага тагачаснага энерганосьбіту – бражкі. Прыпякала сонейка, дзмуў вецярок, і чупрына на галаве Хахла варушылася, нібы жывая. Размілаваны сярэдні брат выцягнуў кобзу і заспяваў песню пра волю і долю. Ён даспяваў думу, дажаваў апошнія варэнікі і нечакана адчуў боль за бессэнсоўна пражыты дзень. Хацелася выпіць, але есці хацелася яшчэ больш.
Нечакана з-за спіны сярэдняга брата пачулася рохканне. Хахол азірнуўся і ўбачыў дзіўную істоту: брудна-ружовая скура з жорсткай шчэццю, доўгі лыч, агрэсіўны позірк заплылых вочак, дурнаватая ўсмешка закарэлага роту…
– Брат… Старэйшы! – прыгадалася Хахлу, і ён з асалодаю, што было моцы, даў у гнюсны лыч выспятка. Істота завішчэла і кульнулася дагары капытамі.
Ціхая стэповая ноч поўнілася пяшчотай: дыяменты зораў, жоўтая поўня і водар смажанага сала па-над бязмежным морам сівога кавыля…
З раніцы Хахол абсмактаў свінячую скуру, заспяваў песню пад акампанімент кобзы і зразумеў, што лепшага за гэтае месца яму ўжо не знайсці…
Малодшы ж брат абраў заходні шлях, бо нічога іншага, апроч дрыгвы, буслоў і жабаў яму не засталося. Бульбаш выправіўся ў дарогу без пітва і харчоў, бо выпіўку і закуску ў яго дарэшты забралі старэйшыя браты.
Пошукі новай зямлі выдаліся пакутлівымі і зморнымі. Бульбашовы ногі вязлі ў дрыгве, хмызы абдзіралі твар, а аднойчы яго ўкусіла гадзюка. Штовечар знясілены малодшы брат клаўся спаць на купіну і зацікаўлена аглядаў краявід – чырвоны захад над зялёным балотам. Так і засынаў з расплюшчынымі вачыма. А на раніцу ўжо самі сабою складаліся радкі: «…мая шыпшына – зялёны ліст, чырвоны цвет». Сярод братоў Бульбаш заўсёды лічыўся дурнем, бо быў схільны да паэзіі, якая не давала матэрыяльных выгодаў.
Малодшы брат доўга і марна шукаў месца, прыдатнага для жытла, і засынаючы штовечар на новай купіне, бачыў адно і тое ж: чырвоны захад над зялёным балотам. «Вось сымбаль твой, забытыкраю родны!» – склаўся ў яго новы радок. З тых часоў спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў выклікала ў Бульбаша і агіду, і замілаванне адначасова. – Куды яшчэ ісці з тае зямлі, якая здольная нараджаць вершы? – запытаўся ў сябе малодшы брат і вырашыў назаўсёды застацца на балотнай выспе, ізаляванай ад усяго цывілізаванага свету…
Кацап, Хахол і Бульбаш пасяліліся на ўпадабаных імі землях назаўсёды. Яны пладзіліся і памнажаліся, аралі зямлю і пасвілі быдла. І вось аднойчы іх нашчадкі вырашылі сустрэцца…
Магутны Божа
Кацапы, Хахлы і Бульбашы выправілі на братэрскую сустрэчу сваіх князёў. Хахлы – Уладзімера, Бульбашы – Рагвалода. Нашчадкі старэйшага брата таксама накіравалі на сустрэчу свайго князя. Але той па нацыянальнай завядзёнцы так напіўся ў дарозе, што нават не здолеў назваць сваё імя летапісцу. З гэтае прычыны кацапскі князь назаўсёды застаўся невядомым для гісторыі Homo Slavіanikus’аў.
Сустрэча адбывалася на памежжы Кацапстана, Хахляндыі і Бульбашыі, у слынным горадзе Кіеве – рэзыдэнцыі хахляцкага князя.
Уладзімер з Рагвалодам селі за стол, а невядомага кацапскага правадыра паклалі пад лаву і сунулі яму ў рот памачаны ў самагоне лапаць з княскай нагі, бо нашчадак старэйшага сына Homo Slavіanikus’а брыдка лаяўся.
Князі па-сваяцку выпілі самагону, закусілі салам з цыбуляй, і пад гукі хахляцкае кобзы павялі няхітрую гаворку, як разам шукаць ім к шчасцю дарог.
Магчыма, князі і знайшлі б дарогу да шчасця, але нечакана ў палацы Уладзімера з’явіліся два дзіўныя фацаты: стары са срэбным бізуном і малады вершнік з дзідаю. Прыблуды без дазволу падыйшлі да стала. Маладзён падчапіў дзідаю самы смачны шмат сала. Дзядок ляснуў бізуном па руках Рагвалоду і ўмомант адабраў у яго жбан з самагонам.
– Ты шалёны стары, хто цябе дзе хаваў! – абурыўся князь Бульбашоў, гледзячы, як нахабны дзядок жлукціць чужое спіртное.
– Хто з’їв моє сало? – залямантаваў князь Хахлоў, зыркаючы вачыма на маладзёна з дзідай.
Невядомы кацапскі князь, што ляжаў пад лаваю, выплюнуў лапаць і радасна замацюкаўся, але гаспадар палаца ўдарам нагі прымусіў яго змоўкнуць. – Мы – магутныя Богі! – у адзін голас дакляравалі прыблуды. – Богі, якім вы моліцеся, але якіх вы раней ніколі не бачылі.
Вершнік праглынуў апошні кавалак сала, аблізаў дзіду і абвесціў: – Я – Ярыла, апякун усяго існага на зямлі, і таму Homo Slavіanikus’ы мусяць ахвяраваць мне штодня самага тлустага кабанчыка!
– А я – Бог маланак і агню Пярун! – назваўся дзядок, – і таму Homo Slavіanikus’ы мусяць штовечар ахвяраваць мне бочку вогненай вады!
Князі пераглянуліся, намысліліся і пасуворылі. Нават неадэкватны кацапскі правадыр незадаволена замычэў пад лавай.
– А пайшлі вы ў дупу, магутныя Богі! – у адзін голас параілі князі. – Гэй, дружына, узяць іх!
Целаахоўнікі Уладзімера ўмомант схапілі Перуна і павалаклі яго да Дняпра. Ревів тастогнав Дніпр широкий, і сівая галава бездапаможна лунала па-над хвалямі, покуль не захлынулася. Зляканы Ярыла прышпорыў каня і ўцёк куды падалей.
Нараніцу князі пахмяліліся і прыйшлі да высновы: жыць без Багоў не выпадае. Уладзімер на правах гаспадара вырашыў абвесціць адкрыты конкурс на пасаду Бога. Гэты рэлігійны тэндар увайшоў у гісторыю Homo Slavіanikus’аў як «Іспыт вераў».
Першымі на запрашэнне, як і мае быць, прыбеглі Жыды. І хаця гэтыя аматары мацы, замешанай на крыві хрысціянскіх цнатлівак, з пенаю ў роце нахвальвалі сваю веру і лаялі чужыя, высокаму журы не спадабалася ў іўдаізме дзве рэчы: абразанне і забарона есці свініну. Хахляцкі князь Уладзімер, які меў да свініны генетычны сантымент, раз’юшыўся і прагнаў Жыдоў.
Наступным днём у Кіеў прыехалі Магаметане. Але запаветы Карану падаліся Homo Slavіanikus’ам абсалютна антыгуманнымі. Да абразання і забароны есці свініну дадалося бязглуздае табу на алкаголь. Калі пахмельны кацапскі князь пачуў пра апошнюю забарону, дык накінуўся на Магаметанаў з мячом. – Алах усё адно Акбар! – прамовілі перад смерцю місіянеры Магаметанаў, – а ты, Кацап, яшчэ тысячу разоў пашкадуеш за тое, што зняважыў Алаха…
Уладзімер загадаў прыбраць трупы ісламскіх фундаменталістаў, падцерці падлогу, пасля чаго паставіў на стол чарговы жбан самагону.
Вялікія шанцы на поспех мелі пасланцы Ватыкану. Папа Рымскі, які выпраўляў у землі Homo Slavіanikus’аў сваіх легатаў, забавязаў іх перадаць князям воз віна і статак свінняў. Але схільныя да алкагалізму легаты выпілі ўсё віно яшчэ пры пераходзе цераз Альпы. На шляху да Кіева Папскія місіянеры слушна вырашылі, што закуска без віна – рэч непатрэбная. Усю дарогу да земляў Homo Slavіanikus’аў яны мянялі свінняў на віно, і таму прыбылі да рэзыдэнцыі Уладзімера толькі са Словам Божым…
Хітрыя Грэкі, хоць і дабраліся да Кіева апошнімі, але падрыхтаваліся да сустрэчы, як след. Бізантыйскія місіянеры спярша выставілі князям хабар: бражку, піва, мёд і віно, ды падкацілі да княскага стала воз заедкаў. Уладзімер, Рагвалод і невядомы кацапскі князь пілі, закусвалі, але, між іншым, пазіралі ў вакно: разбэшчаныя ўвагай міжнароднае супольнасці, яны чакалі яшчэ пасланцоў Індыі і Кітаю.
Але Грэкі, абазнаныя ў загадкавай душы Homo Slavіanikus’аў, выдатна разумелі, чым купіць князёў. Паслы канстантынопальскага Патрыярха загадзя ведалі, што пасля п’янкі Homo Slavіanikus’аў абавязкова пацягне ў блуд.
Грэкі не памыліліся… Не паспеў невядомы кацапскі князь вымавіць сакраментальную фразу: «Бабу бы цяпер», як грэцкія святары вывалаклі з натоўпу ладную бізантыйскую дзеўку – імператарскую дачку Ганну. Уладзімер, на правах гаспадара, пацягнуў да яе перапэцканые салам рукі.