Павал Касцюкевіч - Зборная РБ па негалоўных відах спорту стр 8.

Шрифт
Фон

Хто ж мог здагадацца, што трэба было нанова ўвесці інстытут піянераў-герояў? Гойсалі б сабе сюд-туд за ідэю, каб нічога-нідзе-ніякага, аніводнай жывой шчылінкі, ані найменшага шанца расліне-мутанту. А як што якое дык «102» і самалёта-верталёты ўтопяць увесь раён трайным слоем шэрага паратунку.

З якога боку прыйдзе апакаліпсіс? Прызнаюся, палова з нас грашыла на ўсходнюю суседку: «Гэтыя?! Гэтыя могуць і хочуць захопнікі, імперыя, навалач». А цяпер бачыш наадварот: скідаюць з самалётаў пачкі з гуманітарнымі пельменямі: «Трымайцеся, браткі-беларусы!» Другая палова з нас думала на заходнікаў: «Гэтыя могуць, хоць і не хочуць». Але цяпер бач пераправілі пры дапамозе рачнога флоту чалавек 700 нашых на вялікую зямлю. Да канца судаходнага сезона дэкларуюць перавезці яшчэ дзве тысячы.

Трэцяя наша палова, складзеная з паловы першай нашай паловы і з паловы другой нашай паловы, адным словам, з тых нашых людзей, што заўсёды маюць думку ў кішэні, намалявала была ў сваіх галовах карціны гнюсотнай змовы паміж паўночнымі і паўдзённымі суседзямі. Пры гэтым, прычытаючы, тая наша частка наракала: «Хочуць, халера на іх, хочуць хоць і не могуць». Цяпер высвятляецца: паўночныя і паўдзённыя не толькі не могуць, але і ні ў якую. Карацей, шчыра ім пляваць, свайго хапае.

Яшчэ адна наша палова, ужо чацьвёртая, чакала канца, які смаляне згары, што заакіянскі Госпад абрыне на нас за грахі серку і агонь з неба. Цяпер ясна памыляліся таксама. Хто ж мог падумаць, што вораг прыйдзе знізу і што ён зусім не будзе мець душы?

Як неразважна і неразумна ўсё, жыццё гэтае... І як жа недарэчна звініць каледжны званок: «Адзін саракахвілінны занятак па страху і чаканні смерці вы прабавілі, перапынак».


Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі наш горад, цяпер шукаюць нашу вуліцу.


Верталётны полк з Мачулішчаў ратуецца толькі тым, што ніколі не прызямляецца. На цэнтральных плошчах нашых гарадоў захопнікі развялі вогнішчы і паляць кнігі Рэя Брэдберы, а на гарадскіх могілках урачыста хаваюць гербарыі. Кажуць, у цэнтральны магілёўскі тэлеэфір выйшаў іх галоўнакамандуючы. Што сказаў? Ніхто не зразумеў: калі ўсе пабеглі ўключаць тэлевізар, ён ужо пырскаўся ў экран сокам развітальных банальнасцяў. Нешта пра тое, што дзьмухаўцы таксама зямляне і нават шчэ большыя за людзей.

За што яны менавіта нас? Пытанне ў саменькае вока, але адказу няма ні ў смузе стагоддзяў, ні ў аглядным мінулым. Ні хера няясна. Ні-хе-ра. Вуліца Прытыцкага спусцела, спустошылася, толькі чуваць, як да нас нясцерпна крадзецца ціша.


Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі нашу вуліцу, цяпер шукаюць наш дом.


Сядзім з надкусанымі лакцямі. Як жа мірна ўсё пачыналася: веснавы двор, бязмежная савецкае дзяцінства і кармёжка з нажа.

З цягам часу мы з гэтым усім неяк так паабвыкліся, паабжыліся. Потым нават злаўчыліся і ўхапілі Бога за бараду, і вось цяпер на пачэснай пасадзе гаспадароў жыцця ўжо самі прызначалі прыёмныя гадзіны для іншых насельнікаў вальера. Нас папярэджвалі: як нарадзіліся, то ўсе адназначна і паўміраеце, але ні слова пра тое, што праміж будзе гэтак пагана. Які запавет пакінуць унукам? «Не стой, унуча, пад стралой»? І што тут успомніш цяпер, калі пад вокнамі ўжо жаўцее смерцяносны палетак?

А распрацоўкі былі. Футурыстычныя, фантастычныя. Яшчэ ў 70-ыя. Нейкі геній-адзінотнік, просты санітар хуткай дапамогі з Маладэчна, распрацаваў інжынерны план узнясення БССР на неба. Жыць і гадаваць бульбу ды гуркі на лятучых тэрасах са шкла і бетону, нараджацца, жаніцца і засаджваць турнэпсам паветраныя аранжарэі. Яшчэ тады праектнаму воку маладэчанскага празорцы адкрылася Паднябесная Беларусь: адарвацца ад зямлі, не слухаць яе поклічу, стацца свабоднымі. А ўжо ў вольную часіну, у адных прадэзынфікаваных сланцах і плаўках разам з вечаровай прахалодай спускацца на планету, старую нашу порхаўку, і заміраць у шэзлонгу сярод мройнай цішы яе пустэльняў. Начапляць артапедычныя акуляры з сятчастымі шкельцамі і, закусіўшы свежавырванай рэдзькай-дзічкай, лежачы, слухаць выдмы.

Варта прызнаць, дзьмухаўцовыя карані Ліха вымагалі іншай тактыкі ды іншай зброі. Падземных войскаў (ПЗВ), атамных ліхтарыкаў і дыяментавых рыдлёвак. А ля ног падземнікаў на ланцугах вызвяраюцца адмыслова навучаныя, забрызганыя белай пенай краты-аўчаркі. Але нічога не здзейснена усё так і засталося на гэтай бездапаможнай паперы. Але, па шчырасці, што тут паробіш? Па вадзе яшчэ сяк-так крочыць можна, вось паспрабуй ісці праз зямлю.


Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі наш дом, цяпер шукаюць наш паверх.


Габрэйская секцыя, вы як?

Трымаемся. А вы, нямецкая секцыя, што?

Нармалёва.

Як там вугорцы маюцца?

Хто-хто?

Венгры.

Та нармуль.

Гут.

Гут.

У клас заходзіць дырэктарка харэаграфічнага каледжа.

Так, яўрэйская секцыя, перапіс наяўных сілаў... Хто з вас мае вайсковы досвед?

Я быў ухілістам у ізраільскім войску, сядзеў два месяцы ў гарнізоннай турме.

Лена, выдай ухілісту ТТ цяпер начальнікам яўрэйскай секцыі будзе ён... Як вас?

Павал то бок, Саўл.

Усім членам секцыі загадваю слухайце Саўла ён ваш камандзір. Лена, раздай яўрэйскай секцыі па «калашы».

Адкуль яны ў вас, дырэктаркі харэаграфічнага каледжа?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3