Мне не падабалася няроўнасць «крэст не крэст». Дагэтуль дзіўлюся, чаму так было. Вясковых не паважала не толькі моладзь, але і старэйшыя. Увогуле, мяркую, несправядлівасць не ёсць чымсьці нармальным.
Беларус чалавек, які ведае, што ён беларус, і яго гэта задавальняе. Але мала проста сказаць: «Я беларус», гэта павінна быць напоўнена сэнсам. Галоўнае для беларуса гэта мова. Прыйдзе яна прыйдзе і ўсё астатняе.
Сяргей Яўменаў: Беларуская мова як сімвал зменаў
Не магу сказаць, каб у дзяцінстве бацькі мне моцна прышчаплялі любоў да беларускасці. У памяці засталіся адно словы маці. Відавочна, што гэтага было мала, каб усвядоміць сябе беларусам.
Беларусам я пачаў рабіцца паступова ўжо ў падлеткавым узросце. Гэтаму паспрыяла знаёмства з творчасцю NRM, а затым і з астатнім беларускім рокам. Пазней у ліцэі ў нас была проста выдатная выкладчыца беларускай мовы. Тады і апякла крыўда мова найпрыгажэйшая ў свеце, а мы ёй не карыстаемся! Але і гэтага было недастаткова
Ужо ва ўніверсітэце зявілася непераадольная прага грамадска-палітычнай дзейнасці. Хацелася актыўнасці, зменаў у жыцці. А беларуская мова ж была сімвалам гэтых зменаў.
І я пачаў размаўляць на роднай мове. Спачатку з сябрамі, потым ва ўніверсітэце, на працы і, нарэшце, дома. З бацькамі было цяжэй за ўсё. Толькі калі яны зразумелі, што гэта маё жыццё, дык толькі тады прынялі маю мову.
Я лічу, што прыгажосць свету у разнастайнасці, а таму калі ты маеш сваю мову, то і барані сваё!
Быць беларусам гэта ствараць свой культурны асяродак сваімі ўласнымі сіламі. Я, напрыклад, разам з сябрамі арганізаваў актыўную гарадскую гульню «Пошук».
Гульні адбываюцца па ўсёй Беларусі. Праз беларускамоўныя заданні моладзь знаёміцца з культурай і гісторыяй сваіх гарадоў. Цікава, што пераважная колькасць удзельнікаў «Пошуку» расейскамоўныя. Але ў гульні некаторыя з іх з часам пераходзяць на беларускую, хаця б у размовах са мной.
Георгій Плашчынскі: Быць беларусам гэта свядома абраны шлях
Памятаю, маці ды бабуля спрачаліся ў 95-м годзе, у якую навучальную ўстанову мяне аддаць расейскамоўную ці беларускамоўную. Выбралі на карысць першай. Таму я вывучаў беларускую мову і літаратуру толькі ў базавай школьнай праграме. Беларусам, якім гонар звацца, усвядоміў сябе, калі пачаў займацца грамадскай дзейнасцю.
Памятаю, маці ды бабуля спрачаліся ў 95-м годзе, у якую навучальную ўстанову мяне аддаць расейскамоўную ці беларускамоўную. Выбралі на карысць першай. Таму я вывучаў беларускую мову і літаратуру толькі ў базавай школьнай праграме. Беларусам, якім гонар звацца, усвядоміў сябе, калі пачаў займацца грамадскай дзейнасцю.
Менавіта тады я з захапленнем чытаў «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча, вершы Купалы і Багдановіча, прозу Быкава. Уразіла мяне ягоная «Аблава». Я зразумеў, як дорага каштавала нашым продкам захоўваць дух свабоды і беларушчыны, і гэта выклікала ў мяне павагу.
2. ПОШУК І АДКРЫЦЦЁ
Адкрываючы ў сабе беларуса, я перажыў незабыўнае адчуванне гэта як выйсці з пакою з штучным святлом у яркі дзень на вуліцу. Бацька вучыў, што варта шукаць праўду, спазнаваць, ацэньваць рэчаіснасць. Разуменне таго, што я беларус, прыйшло да мяне раптоўна. Прага напоўніць жыццё родным і знаёмым, тым, што ў мяне адабралі, недадалі, была вельмі моцная. Тым, што адабралі, а я знайшоў! Гэта было сапраўднае адкрыццё. Ведаць, што ты не самотны. Ты частка вялікай сілы. Гэта было своеасаблівае адкрыццё цэлы свет з блізкай, але на той момант няроднай мовай.
Сяргей Салаш: Я адкрыў новую планету
З малых гадоў Беларусь для мяне гэта Печы (раён вайсковага гарадка ў Барысаве), а таксама вёскі маіх бацькоў, што на Слонімшчыне і Дзятлаўшчыне.
Хаця маё станаўленне адбывалася па-за межамі Беларусі. Сем апошніх школьных гадоў я правёў у ГДР (зямля Мекленбург-Памеранія) і ў Ашхабадзе, дзе і атрымаў дыплом аб сярэдняй адукацыі. Бацька вайсковец, падпалкоўнік. Таму нам давялося ладна павандраваць.
Але мне больш важнымі падаюцца самыя раннія пробліскі беларускасці. Пачынаючы ад першай кнігі, прачытанай самастойна па-беларуску «Людзей слухай, а свой розум май» яшчэ калі я жыў у Пячах, і перачытанай годзе ў 1987-м у Астраўцы, куды наша сямя з ГДР прыехала на вакацыі да сваякоў. Былі і пошукі кніг пра Беларусь у жаўнерскай бібліятэцы ў вайсковай частцы ГСВГ (Групы савецкіх войскаў у Германіі). Тады я знайшоў кнігу нейкага беларускага пісьменніка. Сёння мне здаецца, што гэта быў Змітрок Бядуля. Былі і размовы з сябрамі-грузінамі, якія міжволі змусілі мяне з прыкрасцю зразумець, што я не ведаю роднай мовы.
Мае бацькі заўсёды імкнуліся вярнуцца на радзіму. Бывала, маці, быццам без дай прычыны, але возьме ды запытае мяне, ці ганаруся я тым, што я беларус? Мабыць, якраз у гэтыя моманты яна моцна сумавала па радзіме.
Дакладна магу сказаць, што ў сярэдзіне 90-х мяне ўжо непакоіў стан беларускай мовы ў грамадстве, і таму я адчуваў глыбокую нацыянальную абразу ад змены дзяржаўнай сімволікі.
Прасвятленне было не раптоўнае: пачыналася ўсё з часопіса «Беларуская мінуўшчына», які на самым пачатку 1994 года чытаў па складах і, можа, нават дзеля прыколу. Гэта як упершыню па-польску чытаць. Быццам зразумела ўсё, толькі ну надта складана. Але зацягнула як магнэсам