Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 6.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Юры Вінаградаў: Духоўны выбар

Я прыйшоў атрымліваць пашпарт. Так склалася, што разам з мамай. Быў 1985 год. Чыноўніца пашпартнага стала будзённа задавала пытанні. Калі яна запаўняла графу «нацыянальнасць», я ні секунды не вагаўся і адказаў: «Беларус!»

Адразу ў цішы кабінета прагучаў кінематаграфічны, з добра пастаўленым голасам крык мамы: «Юрачка, падумай, гэта ж на ўсё жыццё!»


* * *


Мой дзед па маці ваяваў у Арміі Краёвай і часам распавядаў мне пра савецкіх партызанаў рэчы, якія не супадалі з афіцыйнай ідэалогіяй.

А бабуля па бацьку была заслужанай бальшавічкай у Маскве. Што праўда, бабуля да рэвалюцыі валодала цэлым гмахам, і яе не рэпрэсавалі толькі таму, што яна была з самых першых бальшавікоў. А вось іншага сваяка па бацьку стрыечнага дзеда расстралялі. Нават партбілет не дапамог, бо ён ад 1914 па 1917 год працаваў у Парыжы (кухарам). І дзеда рэпрэсавалі, таму прозвішча Вінаградаў узятае ад аднаго з сваякоў ад граху падалей.

Майго роднага дзядзьку ўжо ў Менску паставілі на ўлік у КДБ пасля таго, як на пачатку 1980-х у Рускім драматычным тэатры спрабавалі выявіць ультранацыяналістаў.

З іншага боку, мой бацька прыезджы з Масквы не ўспрымаў беларускую культуру. Не тое што ненавідзеў, проста яму не хапала ведаў, ставіўся да беларускага як да правінцыйнага.

Я гадаваўся ў горадзе, дзе практычна не было старой інтэлігенцыі. Культурны нацыянальна арыентаваны асяродак быў знішчаны ў Менску ў 1930-я. Фактычна інтэлігенцыя Беларусі фармавалася нанава. І выбар беларускасці для мяне быў не этнічны, а духоўны, светаглядны. Як і шмат для каго з менчукоў, хто меў часткова беларускія карані ці нават зусім іх не меў.

Дзякуючы сваякам і знаёмым, я атрымаў магчымасць наведваць запаснікі музеяў і бачыць там экспанаты не толькі фальклорнай, а і шляхецкай мінуўшчыны Беларусі. Выбар беларушчыны для мяне быў яшчэ і пратэстам супраць савецкай ідэалогіі, якая да беларусаў ставілася як да адзінарогаў, нейкіх прыдуманых істотаў. А я не прыдуманы я ёсць!

Альгерд Бахарэвіч: У менталітэт і голас крыві я не веру. Я веру ў мову і свядомасць.

Як я стаў беларусам? На пытанне, сфармуляванае такім чынам, адразу ж хочацца запярэчыць: маўляў, беларусамі не становяцца, імі нараджаюцца, дый што гэта за народ такі, прыналежнасць да якога трэба здабываць. Але ж не: у самым канцы васьмідзясятых гадоў у горадзе Менску беларусамі менавіта станавіліся.

Гэта быў час, калі дарослыя фактычна наноў адкрывалі для сябе свет. Знікалі белыя плямы гісторыі айчыннай, савецкай, сусветнай; на нас абрынулася мора дагэтуль забароненай інфармацыі; старыя аўтарытэты з грукатам падалі нам пад ногі, а новыя падымаліся з магілаў і іх талакою цягнулі на апусцелыя пастаменты. Дарослыя шмат чыталі, штовечар глядзелі тэлевізар і жахаліся: усё было не так, як іх вучылі высветлілася, што іх падманвалі, як дзяцей, нашых збянтэжаных дарослых.

І калі ты, падлетак, любіў чытаць і ўмеў слухаць табе было чым заняцца. Мяне ў той час найбольш цікавілі мастацтва, гісторыя і палітыка. Праз іх, паступова, але даволі хутка, я зразумеў, што мы дзеці людзей, якіх падманулі самым падступным чынам: нашых бацькоў вучылі глядзець на свет чужымі вачыма, гаварыць чужой моваю, думаць чужымі мазгамі навучылі пачувацца вечнымі гасцямі там, дзе яны былі дома. Я добра памятаю гэтае пачуццё несправядлівасці і тое адчуванне спраўджанасці, якое даваў мне працэс рэканструкцыі свету.

Бацька штодня ездзіў на працу ў Жодзіна, а ў электрычках тады раздавалі бээнэфаўскія газеткі. Адну ён прыцягнуў дамоў. У той час я чытаў усё запар, ад Шапэнгаўэра і Сартра да сумнеўных парнаграфічных брашурак; прачытаў і тую газетку і быццам плеўку сарвала з вачэй. Я зразумеў, што жыву не ў СССР, а ў Беларусі.

Як і большасць аднагодкаў той пары, я хварэў на рок-музыку: неўзабаве высветлілася, што рок магчымы па-ўкраінску сапраўдным культурным шокам было для мяне знаёмства з творчасцю «ВВ», «Вопляў Відаплясава». Вось жа, украінцы, літоўцы, латышы свайго не саромеюцца, а мы? Зразумела, што пасля гэтага мне заставаўся адзін крок да «Мроі», якая мяне так уразіла, што я наклеіў на сцяну пакоя іхнае фота і ўсім тлумачыў: існуюць і нашы, беларускія рокеры. Узгадаваныя на Грабеншчыкове сябры слухалі з недаверам Потым, пазней, былі «Ulis», «Мясцовы час» Тады я ўжо страшэнна захапляўся літаратурай, папісваў вершыкі і калі стаў чытаць «Тутэйшых», вырашыў, што пісаць буду толькі па-беларуску.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Як і большасць аднагодкаў той пары, я хварэў на рок-музыку: неўзабаве высветлілася, што рок магчымы па-ўкраінску сапраўдным культурным шокам было для мяне знаёмства з творчасцю «ВВ», «Вопляў Відаплясава». Вось жа, украінцы, літоўцы, латышы свайго не саромеюцца, а мы? Зразумела, што пасля гэтага мне заставаўся адзін крок да «Мроі», якая мяне так уразіла, што я наклеіў на сцяну пакоя іхнае фота і ўсім тлумачыў: існуюць і нашы, беларускія рокеры. Узгадаваныя на Грабеншчыкове сябры слухалі з недаверам Потым, пазней, былі «Ulis», «Мясцовы час» Тады я ўжо страшэнна захапляўся літаратурай, папісваў вершыкі і калі стаў чытаць «Тутэйшых», вырашыў, што пісаць буду толькі па-беларуску.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3