Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 5.

Шрифт
Фон

У вас что там в Минске принято говорить по-белорусски?

Так.

Совсем обнаглели!

Так, абнаглелі заявілі права на сваё. На «я»:).

10. Быць асобаю, быць кімсьці

У дзень галасавання на рэферэндуме 1995 года я дзяжурыў на адным з участкаў у Ленінскім раёне Менска. Сярод іншага вырашаўся лёс нацыянальнай сімволікі бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».

Да позняй ночы мы сядзелі з ахоўнікам-міліцыянтам у холе школы нумар 55. Натуральна, разгаварыліся. «А па мне хоць майткі драныя будуць над Домам Урада, галоўнае каб нармальна плацілі», са спакойным цынізмам патлумачыў сваю пазіцыю старэйшы лейтэнант. Потым запытаўся:

А чаму вы па-беларуску гаворыце?

Бо я беларус.

Пад трохкропем я ўзнаўляю завісанне праграмы ў галаве суразмоўцы. Кшталту: «А я тады хто?».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Твая пазіцыя можа выклікаць і раздражненне, і адкрытую агрэсію. Бо ты як бы намякаеш чалавеку з «таго боку» а ён хто? Проста нехта? Ці хтосьці? Калі хтосьці то як можа вызначыцца?

Проста чалавек? Ужо няблага. Тады чаму ён нервуецца з беларускай мовы, якую чуў калі не ад бацькоў, дык ад дзядоў? Ды хоць бы праз абвесткі ў грамадскім транспарце кожны дзень?

Бо яно не прынята размаўляць беларускай мовай? Традыцыя не такая? Ці дзесьці ўнутры сябе чалавек разумее, што «нешта тут не так», дзесьці ў яго хіба, і яму няёмка гэта прызнаваць?

У Беларусі быць палякам, літоўцам, габрэем ці татарынам гэта таксама ўчынак. Савецкі каток прайшоў па ўсіх. А быць расейцам?

Неяк я рабіў апытанне на вуліцах Менска. Пытанне было такое: «Ці існуе ў Беларусі расейская дыяспара?».

Сустрэў адну кабету сярэдняга веку, на выгляд і па маўленні настаўніцу вясковай школы. Яна мне адказала па-расейску, але з цудоўным беларускім вымаўленнем:

Ды што вы! Яны ўсе даўно асіміляваліся!

У зрусіфікаванай Беларусі расейцы асіміляваліся? Так! Бо мова, дакладней, выбар той ці іншай мовы гэта толькі вынік больш глыбокіх працэсаў.

У БССР асіміляваліся амаль усе увасобіліся ў савецкага чалавека. Таму калі ў канцы 1980-х пачатку 1990-х людзі абіралі свае тоеснасці, яны рабілі гэта нанова, амаль з нуля.

Этнічны беларус мог па-расейску плакацца, маўляў, «такую страну развалілі», а сын ці дачка расейскіх інжынераў з Ленінграда перапісвалі ў пашпарце імя паводле беларускай мовы і хадзілі з бел-чырвона-белым значком у касцёл на беларускамоўныя службы (у праваслаўных цэрквах беларускамоўных службаў не было).

«Мяне бацькі навучылі быць культурным», «Мяне бацькі навучылі паважаць іншых», «Мяне бацькі навучылі самастойна думаць».

Быць кімсьці. Быць асобай. Да нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ты прыходзіш пасля «я», «сваё», «наша супольнае».

11. Быць беларусам

Аднойчы ў менскім офісе радыё «Свабода» ўручалі прыз пераможцу радыйнага конкурса. Прызам быў сучасны прымач. А атрымліваў яго сціплы мужчына сярэдняга веку. Не грамадскі актывіст, не заўзятар палітычных форумаў, не ўдзельнік якіх-кольвек суполак. Проста работнік на пасадзе загадчыка склада.

Я за пятнаццаць гадоў працы ў фірме ні разу нікому не казаў, што слухаю радыё «Свабода». Я ўвогуле ніколі не выказваў свае погляды. Ну такі я чалавек ціхі, можа крыху баязлівы, сарамліва ўсміхаўся наш пераможца. І вось аднойчы слухаю ў сябе на складзе перадачу, а тут нечакана для мяне заходзіць дырэктар. Я разгубіўся. Але гляджу, што і ён разгубіўся. Дырэктар тады здзіўлена так кажа: «Дык і ты слухаеш «Свабоду», а я думаў, толькі я адзін у нас такі!»

Гісторыя мне нагадала апавяданне аднаго амерыканскага фантаста. У невялікім гарадку ў бацькоў быў хлопчык, які ўмеў лётаць. Бацькі баяліся, што такая «загана» будзе неадэкватна ўспрынятая грамадствам, таму дазвалялі сыну лётаць толькі ўначы ў садзе, каб ніхто не ўбачыў.

Па сюжэце за колькі гадоў перад тым праз мястэчка прайшла бабуся, кармілася ў людзей, і бацькі думалі, што гэта чараўніца так аддзячыла ім за гасціннасць.

Аднойчы хлопец пайшоў на цэнтральны пляц паглядзець, як на царкву ўсталёўваюць новы крыж. І тут раптам рабочы сарваўся з даху

Хлопец узляцеў, пачаў цягнуць небараку ўгару, але сілаў бракавала. І тады ўсе прысутныя на пляцы падхапіліся, узляцелі і дапамаглі хлопчыку.

Так я бачу і нас беларусаў. Можам лётаць, але саромеемся. І толькі ў крытычнай сітуацыі яднаемся адзін з адным.

Севярын Квяткоўскі

1. ПРАТЭСТ


Выбар беларушчыны для мяне быў яшчэ і пратэстам супраць савецкай ідэалогіі, якая да беларусаў ставілася як да адзінарогаў, нейкіх прыдуманых істотаў. А я не прыдуманы я ёсць! У самым канцы васьмідзясятых гадоў у горадзе Менску беларусамі менавіта станавіліся. Я добра памятаю гэтае пачуццё несправядлівасці і тое адчуванне спраўджанасці, якое даваў мне працэс рэканструкцыі свету. Мы мелі тады значна большую, чым у цяперашніх чатырнаццаці-пятнаццацігадовых, патрэбу ў пратэсце, і мая дэманстратыўная беларуская мова гэтую патрэбу цалкам задавольвала. На мяне абарочваліся, мне плявалі ўслед, мова шакавала а мне гэта і было трэба. Пытанне беларускай ідэнтычнасці, беларускай мовы заўжды было для мяне пытаннем гармоніі з іншымі і з самім сабой. Быць беларусам гэта здзяйсняць свае ідэі. Жаданне быць беларускай гэта, па-першае, маё жаданне быць сабой. Гэта былі не раптоўныя змены, а штодзённая праца над сабой. Чытаў у дзяцінстве беларускія, татарскія, туркменскія народныя казкі, але туркменам не стаў, а стаў беларусам. Як кожны вясковы хлопец, я адаптаваўся да асяродку: перайшоў на расейскую мову. Я хацеў быць не як усе. У беларускай мове мяне прывабіла пэўная элітарнасць. Дыскрымінацыя была шалёная. Нашыя падпітыя хлопцы маглі пабіць проста ля крамы толькі за тое, што нехта не так казаў. Хацелася актыўнасці, зменаў у жыцці, а таму насуперак шэрай масе і дзякуючы аднадумцам, сярод якіх былі і беларускамоўныя, я сам стаў змяняцца. Беларуская мова была сімвалам гэтых зменаў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3