Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый стр 41.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Віталь Гуркоў: Беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген

Беларус той, у каго сямейныя карані звязаны з нашай зямлёй. Нават калі чалавек будзе крычаць, што ён расеец, ён усё адно беларус, хоць і са згубленай самасвядомасцю. Гісторыя зблытаная, людзі ёй не цікавяцца, таму і «губляюцца».

Быць беларусам гэта адраджаць гісторыю, мову, нешта рабіць для Беларусі. Напрыклад, зборная па тайскім боксе гэта беларусы. Мы ездзім па свеце, часта перамагаем, крычым «Беларусь!», апрануўшы нашы «боршч»-касцюмы (яны чырвона-зялёна-белыя, як боршч са смятанай). І многія праз нас даведваюцца, што на зямлі ёсць такая краіна.

На жаль, мы ўнікальна аморфныя і абыякавыя да сваёй культуры, мовы, гісторыі. Відаць, у свеце сапраўды мала народаў, якія гэтак жа, як беларусы, свядома топчуць тое, чым павінны ганарыцца.

Беларусы павінны паважаць і хрысціянскія, і народныя традыцыі (напрыклад, Купалле). У мяне перад вачыма Мексіка. Там хрысціянства і нейкія старажытныя традыцыі ды веравызнанні спляліся ў гарманічны сімбіёз. Поўная талерантнасць да свайго.

Ганаруся гістарычным мінулым Беларусі. І тым, што беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген, які, праўда, трэба абуджаць.

Андрэй Кудзіненка, рэжысёр кіно: Беларусы гэта брутальныя тыпы

Я чалавек, які ідзе супраць ветру. З дзяцінства мне падабалася беларуская эстэтыка. Але мне не падабалася сітуацыя, калі ты аматар Дынама-Кіеў, а ўсе за Дынама-Менск. Заўжды біліся праз гэта. Кожнае лета я праводзіў ва Украіне. Мне тады больш падабалася Украіна.

Пасля паехаў вучыцца ў Кіеў, а там сутыкнуўся з такой гісторыяй: ты не наш, ты з Беларусі, «бульбаш», мяне так увесь час клікалі. На другім ці трэцім курсе нас цалкам перавялі на ўкраінскую мову выкладання.

А потым я трапіў у Менск, які не падабаўся мне з дзяцінства.

Як ні дзіўна, Менск я палюбіў дзякуючы дзяўчыне. Я прыехаў на вяселле да сястры, а гэтая дзяўчына мне цэлы дзень паказвала Менск і я афігеў. Аказваецца, раней я Менска не ведаў, для мяне гэта быў спрэс шэры горад. Але пакуль прыгожая дзяўчына вадзіла мяне па Менску, я закахаўся ў гэты горад, хаця яшчэ больш закахаўся ў гэтую дзяўчыну (шкада, лёс нас развёў). Пасля я ўжо прыехаў вучыцца ў Менск, гэта былі 1990-я гады. Я прыехаў і тут застаўся.

Гэта якраз быў час нацыянальнага ўздыму. У Кіеве ў мяне былі праблемы, таму што я не свой, не ўкраінец, мовы не ведаў. Дарэчы, праз такія ж праблемы я потым «ваяваў» з беларускімі нацыяналістамі ў Акадэміі. Я трапіў ва ўтульнае асяроддзе, дзе да маладога пакалення заляцаліся «монстры» беларускага кіно Ганкін, Ігнацьеў, Вінаградаў. Яны, сыходзячы, паводзіліся вельмі далікатна.

Нам яны расказвалі, што ў 1960-я гады ўсе музыкі, рэжысёры былі адной кампаніяй, хадзілі ў адныя і тыя ж рэстараны і разам рэалізоўвалі свае задумы так нараджалася прыгожае беларускае мастацтва, пасля такога не было. Я закахаўся ва ўсіх гэтых старых, бо яны былі шчодралюбныя, зайздрасць паміж пакаленнямі гэта ўжо комплексы. Нас яны білі пад сраку ўверх.

Беларусы не такія талерантныя, як часта думаюць, яны падазроныя. У Расеі людзі ставяцца да цябе значна прасцей. Беларусы недаверлівыя, іх трэба «прабіваць», ёсць планка для праверкі. Ёсць і злосныя беларусы. Не трэба лічыць, што беларусы талерантныя мілыя хлопцы, гэта брутальныя тыпы. У беларусаў ёсць нейкая здатнасць да сабранасці перад чужаком.

А з пазітыўных рысаў беларусаў гэта ўбіранне ў сябе іншых культураў. Людзі, калі прыязджаюць сюды, хутка адаптуюцца і робяцца сваімі. Таму ў людзей з былых савецкіх рэспублік да Беларусі асаблівае стаўленне.

Сяргей Дубавец: Гэта работа

Не быць беларусам значыць рабіць выгляд, што цябе няма.

Гаворка ідзе пра базавы інстынкт самазахавання, які выяўляецца двума спосабамі. Першы мімікрыя: я схаваўся, змяніў афарбоўку, зліўся з прыродай, з натоўпам, з фонам. Ці прыкінуўся мёртвым. Мяне няма. Другі спосаб праз выяўленне ўласнае самасці, тоеснасці, адметнасці ад іншых. У абодвух выпадках ты маеш шанец выжыць, але ў першым выпадку проста выжываеш, а ў другім выжываеш як ты.

Быць беларусам гэта работа. Работа гаварыць па-беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненнямі шчасця. Быць беларусам такая самая работа, як быць французам, ці палякам, ці расейцам. Калі беларус гаворыць па-расейску, ён не робіць сваю работу быць беларусам, але ён не робіць і работу быць расейцам, ён толькі спакушаецца плёнам работы расейца і ягонымі кароткімі імгненнямі шчасця.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Быць беларусам гэта работа. Работа гаварыць па-беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненнямі шчасця. Быць беларусам такая самая работа, як быць французам, ці палякам, ці расейцам. Калі беларус гаворыць па-расейску, ён не робіць сваю работу быць беларусам, але ён не робіць і работу быць расейцам, ён толькі спакушаецца плёнам работы расейца і ягонымі кароткімі імгненнямі шчасця.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3