Быць беларусам, усведамляць сябе беларусам гэта адчуванне такога велізарнага шчасця, што больш нічога і не трэба, застаецца толькі памерці.
Віктар Казлоў: Мяне ўскалыхнула ідэя беларускай дзяржаўнасці
У дзяцінстве ў мяне не было асаблівага адчування нейкай нацыянальнай прыналежнасці. Толькі бабуля і дзядуля размаўлялі на беларускай мове. Па-сапраўднаму я адчуў сябе беларусам толькі пасля вяртання з навучання ў Расеі. Гэта было ў 1991 годзе акурат калі разваліўся Савецкі Саюз.
На радзіме мяне амаль адразу ўскалыхнулі ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці, самабытная культура, беларуская мова. Мы разам з жонкай пачалі «ісці» да беларускасці. Я пачаў зноў вывучаць беларускую мову, хоць і вучыў яе ў школе, але як нешта непатрэбнае.
У дзяцінстве ў мяне не было асаблівага адчування нейкай нацыянальнай прыналежнасці. Толькі бабуля і дзядуля размаўлялі на беларускай мове. Па-сапраўднаму я адчуў сябе беларусам толькі пасля вяртання з навучання ў Расеі. Гэта было ў 1991 годзе акурат калі разваліўся Савецкі Саюз.
На радзіме мяне амаль адразу ўскалыхнулі ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці, самабытная культура, беларуская мова. Мы разам з жонкай пачалі «ісці» да беларускасці. Я пачаў зноў вывучаць беларускую мову, хоць і вучыў яе ў школе, але як нешта непатрэбнае.
Што праўда, дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алене Мікалаеўне тады я палюбіў творы беларускіх літаратараў Коласа, Купалы, Караткевіча, Крапівы
Быць беларусам для мяне гэта адчуваць, што беларусы адзін з многіх народаў на Зямлі са сваёй самабытнай гісторыяй, традыцыямі і культурай. Ведаць, што шмат беларусаў змаглі запісаць сваё імя ў сусветную гісторыю і ганарыцца гэтым.
Таня Анікеенка: Ведаць, што ты не самотны
«Да пабачэння-пячэнне» тое нешматлікае, што трымае мая галава яшчэ з дзіцячага садка. Відаць, гэтае самае «пячэнне», што так надзейна засела ў маіх звілінах і сталася адным з самых першых (калі не лічыць мамінага захаплення адраджэнскімі ідэямі падчас цяжарнасці мною) штуршкоў для майго пазнейшага ўсведамлення сябе беларускай.
Вядома, гэта жарт, але ж хто ведае, мо і ў ім ёсць частка праўды. Сапраўднае ж усведамленне зявілася значна пазней. Вядома, і да гэтага было разуменне, што я належу да пэўнай нацыі, быў дзённік з абрысамі Беларусі, «дзяржаўны сцяг» і «дзяржаўны герб» над дошкаю ў класах, але
Гэта быў дзявяты клас, я перайшла ў новую школу і патрапіла «ў добрыя рукі» да настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алены Іванаўны Чырковай. Пазней у мяне зявяцца «свядомыя» сябры, адпаведныя памкненні і веды. Але галоўным чалавекам у маім уласным «беларускім адраджэнні» была менавіта Алена Іванаўна, з якой і пасля заканчэння школы засталіся цудоўныя адносіны.
Што ж такое быць беларусам? Гэта значыць ведаць, што ты не самотны. Ты частка вялікай сілы са сваёю культурай, сваім менталітэтам, сваёю гісторыяй, якую, зрэшты, ты сам і ствараеш.
Марыя Дуброўская: Гэта было своеасаблівае адкрыццё
Мы з маці даволі часта вандравалі ў краіны бліжняга замежжа, і там была выразна бачная ментальная розніца паміж беларусамі і расейцамі, палякамі, украінцамі. Нават у нейкіх дробязях можна знайсці адрозненні. Беларусы рахманыя, спакойныя, больш даверлівыя, шчырыя
3. ГОНАР І ГОДНАСЦЬ
Думаў, што беларускамоўны чалавек не можа быць дрэнным. Беларусам я менавіта стаў. Для мяне Беларусь нібы населеная выспа. У маёй сямі ніколі не размаўлялі па-беларуску, але з дзяцінства нас вучылі паважаць родную мову. Жаданне размаўляць па-беларуску было ў мяне заўсёды. Перашкаджала толькі тое, што «не разумеюць», «не падтрымліваюць», «будуць смяяцца». Мне падабаюцца людзі, якія ўмеюць думаць.
Юрась Новікаў: Гонар і годнасць
Малым жыў я з бацькамі ў былой Усходняй Прусіі, на Калінінградчыне, ці, па-нашаму, на Каралявеччыне. Вучыліся ў нашай школе беларусы, расейцы, украінцы, башкіры, азербайджанцы, татары, цыганы ды шмат хто яшчэ.
Але для нас, шкаляроў, рэальна існавалі толькі дзве нацыянальнасці: «рускія» і «нярускія». «Нярускія» тыя, хто размаўляе сярод іншых сваёй мовай (у нас так рабілі толькі цыганы і літоўцы), а ўсе астатнія «рускія».
Аднаго лета адпачывалі мы з татам на моры, на Куршскай касе паміж Балтыкай і залівам, куды Нёман упадае. Усё там было добра: і мора, і дзюны, і сонца. Вось толькі кармілі ў сталоўцы той базы адпачынку малавата. А гэта ж памежная зона, транспарту няшмат, па крамах у суседняе мястэчка часта не паездзіш
Наракалі на гэта ўсе, кожны сняданак, абед ды вячэру наракалі. А мы з татам па абедзе ішлі ў тамтэйшы буфет і куплялі кавалак сала ды да яго цыбулькі ці часнычку, і хлеба бралі.
Таму ў нас праблемы недаядання не было. А вось усе астатнія сварыліся, збіраліся скардзіцца на адміністрацыю, бадзяліся галодныя, злыя, але сала таго не куплялі. Не куплялі ані, хоць бы з голаду пухлі. Вось з таго часу я і зразумеў упершыню, якая ёсць вялікая розніца паміж намі і гэтымі незразумелымі расейцамі.
На маю думку, галоўнае ў чалавеку гонар і годнасць. Але немагчыма ўявіць годнага чалавека, які не паважае свой народ. Калі хто выракся сваіх каранёў, дык у нейкі момант ён зможа кінуць і бацькоў, і сяброў, і веру.