Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 99.

Шрифт
Фон

 Я ведаю, што хтосьці там жыве, але не ён, бо знаў яго добра. Быў гэта мужчына высокага росту, светлавалосы, досыць прыгожы, а гэты зусім іншы, ростам значна меншы, худы, чарнявы і, здаецца, нават старэйшы.

 Гэта Саматніцкі. Праўда, ніжэйшы, іншы з твару, бо ён цалкам перамяніў цела, а як гэта сталася, ведаю толькі я.

 Дзіўныя рэчы ты апавядаеш, пане Мікола,  сказаў гаспадар.  Усім нам цікава ведаць, якім гэта чынам можа чалавек змяніць сваё аблічча.

 Рэч немагчымая, незразумелая, надзвычайная і нечуваная, але так было.

 Аднак растлумач жа нам гэтую загадку!  закрычалі ўсе госці. Бо ніхто з нас адгадаць яе не можа.

І я таямніцу не зразумеў ва ўсіх дэталях, але пра тое толькі раскажу, што бачылі, і пра тое, што ён сам нядаўна расказваў.

У часе тае лютае халеры, ведаеце самі, Саматніцкі быў смялейшы за саміх лекараў, рызыкаваў, на любы кліч ляцеў, абы толькі даць ратунак людзям: хворых націраў нейкімі таямнічымі лекамі і штосьці даваў выпіць, ды такія гэта мела добрыя вынікі, што аніводзін не памёр з тых, каго ён наведаў.

Цуднаўскі мешчанін, адзін з маіх знаёмых, расказаў мне пра такое дзіўнае здарэнне. Ягоная жонка раптоўна адчула моцны боль у сярэдзіне, і зараз жа зявіліся ўсе прыкметы тае страшнае хваробы; дык ён паспяшаўся да нашага цудоўнага лекара прасіць дапамогі. Калі ён прыбег на хутар, то аслупянеў, уражаны незразумелым відовішчам: на панадворку перад самаю брамаю ўбачыў Саматніцкага; той выглядаў нябожчыкам: рукі і ногі былі не падуладныя яму, вочы адкрытыя, твар бледны; мёртвае цела, адарваўшыся ад зямлі, рухалася, і здавалася, што нейкая нябачная сіла кідала гэты труп ва ўсе бакі. Мешчанін хацеў ужо ўцякаць адтуль, але пачуў голас: «Пачакай хвіліну, спачатку трэба, каб ты маё цела намазаў лекамі і выратаваў ад пошасці, тады буду гатовы ісці з табою». Праз колькі хвілінаў цела стала на ногі, здаровы Саматніцкі аправіў на сабе вопратку і сказаў: «Ну, цяпер пойдзем, ведаю, чаго ты прыйшоў: жонка твая ачуняе». І сапраўды, таемнымі сваімі лекамі ён выратаваў яе за пару гадзін.

А вось якім чынам гэты дзіўны лекар, што засцерагаў сябе і ратаваў іншых, трапіў у вялікае няшчасце. Пэўнага дня, калі ён, маючы намер ісці да хворых, намазваў сваё цела, каб засцерагчыся ад пошасці, адна асоба, якую ён моцна кахаў, недзе ў далёкім краі цяжка захварэла на халеру. Саматніцкі гэта ўбачыў, бо кажуць, што душа, калі яе не абцяжарвае цела, далёка бачыць і чуе. Быў ён вельмі ўзрушаны, і нават забыўся, што з целам ягоным можа здарыцца няшчасце, калі не схаваць яго ў зацішным кутку. Пакінуўшы цела ля брамы хутара, паляцеў, каб як хутчэй паспець з таемнымі лекамі. Пасля выратавання мілае яму асобы і вяртання дахаты, ён ужо не ўбачыў свайго цела, якое людзі знайшлі ды пахавалі, лічачы, што ён памёр ад пошасці. Няшчасны Саматніцкі без цела быў нябачны, нікому не мог і слова сказаць, бо, чуючы ягоны голас, усе жагналіся ад страху, мяркуючы, што здань з імі размаўляе. Не маючы мажлівасці даведацца пра сваё цела, ён блукаў доўгі час незаўважаным, нарэшце знайшоў на дарозе нейкі труп, з якога толькі што душа вылецела, прымусіў сваімі таемнымі лекамі цыркуляваць кроў, улез у чужое цела, вярнуўся на свой хутар і цяпер жыве там самотна: ніхто яго не пазнае, усе лічаць яго нябожчыкам.

 Лепш бы зрабіў, прамовіў гаспадар,  калі б ужо адышоў назаўсёды на той свет, чым блукаць па зямлі ў чужым целе.

 Хоча ці не хоча,  сказаў Мікола,  аднак мусіць пакутаваць на зямлі і чакаць, пакуль прабе гадзіна, прызначаная Богам.

Калі яны так размаўлялі, адчыніліся раптам дзверы, і ўвайшоў незнаёмы: твар цёмны, пануры, зусім бяскроўны, аніякага пачуцця на ім, нос тонкі, пакрыты сухою скураю, вусны без колеру, вочы без выразу, і, здаецца, імгла нейкая іх ахутала. З плячэй незнаёмца спадаў сурдут, ахінаючы яго схудалае цела.

 Так, пане Мікола,  пачаў ён працяглым і манатонным голасам,  я той самы Саматніцкі, пра якога ты толькі што казаў. Чужое цела цяжар мне на гэтым свеце, не варта яно маіх клопатаў, але вочы душы далёка бачаць і вушы далёка чуюць: ведаю, пра што ты цяпер гаварыў; дзякуй, што пра мяне ўспамінаў; чалавек у маім стане не сустрэне на зямлі ні знаёмых, ні сяброў.

Усе моўчкі пазіралі на маркотную, нябачаную дагэтуль постаць. Маўчанне парушыў Мікола:

 Ратуючы іншых ад смерці, ты сам трапіў у большае няшчасце, чым смерць.

 Ніхто з іх не вінаваты, што я так пакутую.

 Я калісьці ў Вільні ведаў Саматніцкага,  сказаў Зянон.  Можа, ты маеш там кузена?

 Гэта я сам, але не такі, якім быў колісь.

 Ці даўно жывеш у гэтым краі?

 Ужо некалькі гадоў; і туды, дзе быў, не вярнуся: цяпер ніхто мяне там не пазнае. І яна не пазнае,  не паверыць, не пашкадуе, смяяцца будзе, як з варята.

 Шмат розных выпрабаванняў было ў тваім жыцці?

 Даследчык шукае таямніцы, бяда шукае даследчыка. Зяноне, калі верыш, што я той самы, якога ты знаў колісь у Вільні, прыйдзі заўтра ў маю хаціну у мяне ёсць пра што расказаць і пра што прасіць. Бывайце. Думайце пра мяне, як вам заманецца.

Пасля ягонага адыходу госці ў задуменні пазіралі адзін на аднаго, не разумеючы, што гэта значыць: з гаворкі здаецца ён тым самым Саматніцкім, знешнасць жа зусім іншая.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги