Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 80.

Шрифт
Фон

Часам у навальнічную ноч, калі вецер вые за сцяною, можна пачуць жахлівае варкатанне таго ката, і цяжкая туга лажыцца на душу; бачаць сяды-тады апоўначы яго агнёвыя вочы, нібы дзве свечкі; трывожна тады на сэрцы. Але не ўсе даюць веры гэтым страхам. Толькі просты люд моліцца, просячы Бога, каб збавіў ад таго нячысціка.

 Бура на падворку,  сказаў дзядзька,  шуміць вецер за сцяною, замятае ўсе дарогі снегам, заўтра не паедзеце вельмі рана, ды і няма вам патрэбы спяшацца: хлеб і сена, дзякуй Богу, маю, дык можам яшчэ нейкі час пагаманіць, пакуль певень заспявае. Што ж нам раскажа цяпер ваш трэці таварыш?

Апавяданне чатырнаццатае. Дзіўны кій

Трэці падарожны быў яшчэ малады, вусы і барада былі ў яго кароткія і мяккія; твар паказваў на моцнае здароўе і добрую памяць. Пачаў ён так:

 Я нічога яшчэ не сустрэў у жыцці такога, што было б вартым асаблівае ўвагі, але чуў некалькі гісторый, якія апавядаюць у нас у доўгія зімовыя вечары; адну з іх пра дзіўны кій раскажу пану.

Калісьці ў багатага чалавека служыў малады працавіты і пачцівы парабак Алешка. Быў ён дбайны, паслухмяны і стараўся ва ўсім дагадзіць свайму гаспадару. Гады тры праслужыў ён без усялякіх спагнанняў. На чацвёртым годзе за ўсю сваю працу атрымаў толькі тры талеры і пайшоў з імі шукаць іншае службы.

«Як цяжка жыць на свеце беднаму чалавеку,  думаў, ідучы.  О! Калі б я меў грошы, шмат на свеце добрага зрабіў бы; ёсць людзі, змучаныя старасцю і калецтвам, якія і працуючы не могуць зарабіць сабе ні грошай, ні хлеба. Я іх забяспечыў бы, каб маглі спакойна жыць да самае смерці».

Калі гэтак падумаў, убачыў жабрака. Той быў без рукі, змучаны падарожжам і голадам. Алешка дастаў талер, даў бедаку і пайшоў далей.

«Як цяжка жыць на свеце беднаму чалавеку,  думаў, ідучы.  О! Калі б я меў грошы, шмат на свеце добрага зрабіў бы; ёсць людзі, змучаныя старасцю і калецтвам, якія і працуючы не могуць зарабіць сабе ні грошай, ні хлеба. Я іх забяспечыў бы, каб маглі спакойна жыць да самае смерці».

Калі гэтак падумаў, убачыў жабрака. Той быў без рукі, змучаны падарожжам і голадам. Алешка дастаў талер, даў бедаку і пайшоў далей.

Прайшоўшы крыху яшчэ, заўважыў сляпога, якому быў за павадыра дзесяцігадовы хлопчык. Сляпы просіць, каб злітаваўся над яго калецтвам. Алешка дастаў другі талер і аддаў жабраку.

Ідучы далей, убачыў трэцяга старца, зусім згорбленага, барада і валасы на галаве белыя як снег; успёршыся на кій, дрыготкім голасам прасіў той міласціну.

Алешка выняў апошні талер і, аддаючы яго жабраку, сказаў:

 Бяры мой апошні талер. Сёння ён мне не трэба, але не ведаю, які лёс выпадзе мне заўтра.

 Не турбуйся за заўтрашні дзень,  сказаў жабрак.  Аддаю табе гэты кій; ён служыў маёй старасці, і ты, калі будзеш мець якую-небудзь патрэбу, падымі да неба той канец кія, якім абапіраешся на зямлю, і адразу зробіцца ўсё, што ты захочаш.

Сказаўшы гэта, ён аддаў кій, а сам імгненна знік. Алешка доўгі час стаяў задуманы, разважаў пра дзіўную здань у вобліку беднага старца, пра таямнічую сілу кія, які трымаў у руках, і, агорнуты гэтымі думкамі, пайшоў далей.

Бачыць перад сабою лес, спавіты дымам нібы густым туманам. Падыходзіць бліжэй: страшны пажар у пушчы, полымя, гнанае ветрам, запальвае галіны высокіх хвояў. Ласі і дзікія козы, ратуючыся ад агню, кідаюцца ў ваду і плывуць на другі бок возера, сяляне ў роспачы дарэмна спрабуюць утаймаваць імклівае полымя, якое ўжо дасягае палеткаў і пагражае паглынуць усе пасевы.

Алешка згадаў старцавы словы і падняў канец кія ўгору. Умомант пажар ачах, нібыта заліты вадою. Толькі чорныя клубы дыму падымаліся ў неба. Людзі здзіўлена глядзелі на гэта, а Алешка пайшоў далей.

Раптам пацямнела, схавалася сонца ў аблоках, з-за гор паднялася страшная хмара і засланіла палову неба, бесперапынна ўспыхвалі бліскавіцы, і стралялі адзін за адным перуны, падзьмуў вецер, жывёла ўцякала з пашы, страх ахапіў усіх сялян.

Алешка падняў кій да неба клубы чорных воблакаў вецер разнёс у розныя бакі, і навальніца не ўчыніла аніякае шкоды.

Калі сонца выпаліла ў полі працу земляробаў, высахла трава на лугах і паплавах, Алешка чароўным кіем выклікаў з далёкіх краёў хмары, і шчодры дождж ажывіў зямлю.

Шмат ён дапамагаў бедным і нешчаслівым, і людзі дзякавалі лёсу.

Нарэшце Алешка пайшоў у далёкі край, дзе за лясамі, за водамі, за гарамі ёсць велізарная краіна, у якую страшны чарнакніжнік заслаў злых духаў і ператварыў яе ўсю ў жахлівую пустэльню.

Колькі дзён і тыдняў Алешка з кіем у руках ішоў далей і далей, мінаў вёскі і гарады, мінуў велізарныя з даўніх часоў не кранутыя сахою пусткі і прыйшоў на месца, дзе хавалася ў цёмных лясах утравелая дарога. Там ён убачыў велізарнага асілка. Найвышэйшыя бярозы ледзь маглі вершалінаю дастаць да яго шырокіх рамёнаў; ён адною рукою вырываў з зямлі стогадовыя дубы і, перанёсшы іх на новае месца, саджаў зноў у зямлю. Калі ўбачыў вандроўніка, пагрозліва закрычаў:

 Чаго ты прыцягнуўся ў гэтыя цёмныя лясы? Загінеш, як нікчэмны чарвяк.

 Я не такі палахлівы, як табе здаецца,  адказаў Алешка і ўзняў канец кія ў неба.

Зашумеў лес, і ў міг вока ўпалі велізарныя дрэвы, вырваныя з зямлі, нібыта прайшла па іх страшная бура. Сам асілак, пакараны незразумелаю сілаю, паваліўся, як стогадовы дуб, на дол і папрасіў літасці.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги