Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 71.

Шрифт
Фон

У размовах хутка праляцеў час. І вось я ўжо бачу перад сабою могілкі, каплічку, драўляныя крыжы і дзве дарогі: адна ў густы лес, другая далей праз палі і пагоркі.

 Тут і канец нашае супольнае вандроўкі і нашым размовам,  сказаў Севярын, сеўшы на магільны камень. Ён глянуў у неба і аддаўся нейкім маркотным думкам. І мяне апанаваў смутак. У гэты час мы абодва нагадвалі журботныя магільныя помнікі.

Хавалася на захадзе за рубінавым воблакам сонца, неба было пагоднае, рэчка свяцілася здалёку, як люстэрка, паветра такое ціхае, што чуваць было, як дзесьці пераляталі начаваць на далёкае возера качкі, зайграла ў пушчы музыка лясных птушак, заспяваў чароўным голасам салавей у блізкім хмызняку.

 Як шчыра ўся прырода цешыцца вясною ў такое ціхае надворе,  сказаў Севярын.  Чалавеку не дадзена сапраўднае весялосці: багатыя, калі сонца сядае, маркоцяцца, што як адзін дзень, так і цэлае жыццё іх міне, схаваецца ад іх назаўсёды, смерць забярэ ў іх уцехі і вясёлыя забавы. Бедныя засмучаюцца, калі сонца ўзыходзіць,  што абудзіла іх да пакутаў і працы. А той, хто зазірнуў у таямніцы людскога жыцця, узважыў, ацаніў іх жаданні і пачуцці, заразіў свой розум, прытупіў зрок,  вандруе па свеце, не бачыць зоркі-надзеі; шлях усюды высыпаны цернямі, і пад ранішнім сонцам абыякава паглядае гэты чалавек на магілы.

Вось ужо і скончыўся дзень, на лагі апусцілася смуга і змрок ахутаў зямлю. Вось і канец нашага кароткага падарожжа, вось і канец нашым размовам. Сёння не так як некалі развітваемся ля магілы, убачымся пасля смерці.

Сказаўшы гэта, ён паціснуў мне руку, пайшоў шпарка сваёю дарогаю і хутка схаваўся ў пушчы, якая, як чорная хмара, хавала далягляды.

Яшчэ нейкі час я моўчкі, як помнік, пастаяў над магілаю і самотны пайшоў далей з цяжкім смуткам на душы.

Сціжмы зорак уверсе то гаснуць, то ззяюць,
Хмары ночы схавалі нябёсаў скляпенні,
У цямрэчы усё навакол патанае,
Мне ж заснуць не даюць даўніх дзён маіх цені.

Гэй, сябры! Мы жылі шчаслівейшай парою,
Сёння ж церні і глогі жыццё уздымае;
Колькі люду шукае на свеце спакою,
След крывавы гаркоты у сэрцы трымае.

Той няшчасны, і гэта яго прызначэнне,
Хто чытае у сэрцах і годнасць, і ваду,
Хто навек успаміны свае і імкненні
Затаіў у грудзях, як атрутнага гада.

Гэты свет яму дзікай пустэльняй здаецца,
Ні душу, ані вока няма чым спатоліць;
Жаль у сэрцы, а думка бязлітасна бецца
У бяссонныя ночы, а ўдзень яшчэ болей.

Адчыняецца чорнае хмары заслона,
Абшар нябёс бялее там, на ўсходнім краі,
І, як запаленая лямпа ў хмарах сонных,
Ярчэй за іншыя нам гэта зорка ззяе.

Вясляр, стамлёны штормам ў водах Акіяна,
Плыве пад зоркаю надзеі без трывогі;
Пяскамі Афрыкі вандруюць караваны,
Што, ў неба глянуўшы, выходзяць у дарогі.

О, зорка! Да цябе заўжды узносіць вочы
Блукалец, што камень тугі нясе у сэрцы,
Калі жалобы хмара светач думкі змрочыць,
Часінай буры супыніўшы ў паняверцы.

Дарма халодны розум шчасця дзесь шукае,
Дарма магутны розум лічыць слуг бясконца;
Сумленнага прадбачнасць акрыляе,
Што ўночы зоркі, тое ўдзень запаліць сонца.

Ранак высвеціў поле і бор напаўсонны,
А на ўсходзе аблокі гараць, як рубіны;
Шмат чуваць журавоў над вазёрным затонам
І ў зялёнай гушчэчы хароў салаўіных.

Божа! Колькі падзякі Табе у прыродзе!
Загадаеш, і краскай вясна нас вітае,
Загадаеш, як слотная восень прыходзіць
І у вырай вандроўнае птаства злятае.

А даброты Твае ўсе стварэнні зазналі,
Там, дзе моры пяскоў пад адвечнай спякотай
Там, дзе моры ільдоў назаўсёды паўсталі,
Ёсць апека Твая над найменшай істотай.

На дарогах жыцця церні раняць глыбока.
Спі ж, вандроўнік самотны, ў пустэльным спакоі,
Бачыць гадаў атрутных тут Божае вока,
І Ягоны анёл назаўсёды з табою.

Рада

Быў змрочны дзень у палове сакавіка, на панадворку падаў мокры снег. У хаце дзядзька размаўляў з рыбаком Родзькам пра рыбацкую ўдачу, пра гаспадарку ды пра клопаты бедных сялян, якім не будзе чым сёлета сеяць, калі палеткі вызваляцца з-пад снегу. Я падчас тае гаворкі думаў пра падарожжа і марыў, што ў чужых краях зусім іншы свет, пякнейшыя краявіды, прыгажэй цвітуць лугі, больш багатыя ўраджаі на палетках і людзі стакроць шчаслівейшыя. Дзядзька парушыў мой одум, кажучы:

Рада

Быў змрочны дзень у палове сакавіка, на панадворку падаў мокры снег. У хаце дзядзька размаўляў з рыбаком Родзькам пра рыбацкую ўдачу, пра гаспадарку ды пра клопаты бедных сялян, якім не будзе чым сёлета сеяць, калі палеткі вызваляцца з-пад снегу. Я падчас тае гаворкі думаў пра падарожжа і марыў, што ў чужых краях зусім іншы свет, пякнейшыя краявіды, прыгажэй цвітуць лугі, больш багатыя ўраджаі на палетках і людзі стакроць шчаслівейшыя. Дзядзька парушыў мой одум, кажучы:

 Янка доўга гасцяваў у пана Марагоўскага, бываў і ў іншых дамах заможных нашых суседзяў, палюбіў іх ветлівасць, пасябраваў з сім-тым з маладзёнаў і нібыта назаўсёды з імі развітаўся; заўсёды маркотны, задуманы і гэтай вясною хоча нас пакінуць, мяркуючы, што дзесьці там, у далёкіх краях, багацце плыве ракою.

 Я не шукаю багацця,  адказваю,  а хачу пазнаёміцца з думкамі і жыццём людзей у тых далёкіх краях; у маладосці трэба вучыцца, трэба пабачыць свет.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги