Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 65.

Шрифт
Фон

Пагадзіўся я з гэтым, і Амелія з бацькамі выехала з майго дома, абяцаючы вярнуцца, як толькі дазволіць здароўе.

Праз тры дні атрымаў ліст з чорнаю пячаткаю і ўбачыў там такія словы: «Амелія самотнае сваё жыццё закончыла ўчора а пятай гадзіне пасля паўдня».

Калі гэта прачытаў, знячэўку ўсе валасы на маёй галаве заварушыліся і пачалі страшна крычаць. Люты страх апанаваў мяне, я нарэшце ўбачыў, да якога няшчасця давёў мяне той жахлівы старац. Хапаю набіты пісталет, бягу з намерам забіць яго на месцы ледзь адчыніў дзверы з пустое хаты вылецела велізарная чарада кажаноў і са страшным піскам пачала кружляць над гэтаю хацінаю і вакол дрэў, а старца і яго трусоў ужо і звання не было.

Пакінуў я свой дом. Страшна ў ім жыць, страшна выйсці ў поле і бачыць лугі, пагоркі і лясы, бо там усюды зяўляецца перад маімі вачыма чорная, як у дябла, постаць жахлівага старца.

Вось, доктар, споведзь майго жыцця.

Вось, доктар, споведзь майго жыцця.

Крыху памаўчаўшы, ён паклаў руку на галаву і, гледзячы ў люстэрка, сказаў:

І цяпер валасы варушацца і крычаць. Ну, ці ведаеш, як дапамагчы мне ў няшчасці?

Доктар, стараючыся яго суцешыць, запрасіў да сябе, даў адрас, і мы з ім неўзабаве выйшлі з карчмы, а Генрык застаўся там. Праз два дні я выехаў з Віцебска і больш яго не бачыў.

 Жахлівы старац!  сказаў Завальня.  Ці не той гэта шатан, якому Твардоўскі загадаў ажывіць цела Гугона? Зяўляецца цяпер у розных канцах свету, каб шкодзіць роду людскому.

 Страшны выпадак расказаў пан Сівоха! У мяне няма такой добрай памяці, сказаў Латышэвіч.  Шмат чуў розных аповядаў, але што сёння пачую, тое заўтра забуду.

Цыган Базыль

Калі мы так гаманілі і кожны выказваў пра апавяданні гэтага вечара сваю думку, вецер нечакана пачаў шумець за сцяною ў дрэвах, якія акружалі дом; дзядзька глянуў на свечку, што дагарала на падваконні, і сказаў:

 Нездарма певень спяваў адразу пасля захаду сонца. Вось ужо і перамена надворя: усхадзіўся вецер, і цяпер самае галоўнае, каб ясна гарэў агонь у вакне.

Ён падняўся, замяніў свечку і звярнуўся да мяне:

 Янка, папрасі пані Мальгрэту, каб прыйшла сюды. Дзіўная гэта кабета! Здаралася ў мяне, як і сёння, што госці апавядалі найцудоўнейшыя гісторыі. Я слухаю, нібыта прыкуты да месца, а яна не мае да гэтага аніякае цікавасці ды яшчэ гневаецца, не хоча заходзіць у гэты пакой, даводзячы, што не толькі апавядаць, але і слухаць пра дяблаў і чары грэх.

Калі прыйшла пані Мальгрэта, дзядзька прамовіў:

 Васпані заўсёды самотная, не хацела паслухаць цудоўную аповесць, якою нядаўна так прыемна бавіў нас пан Сівоха. Бачыў ён у Віцебску чалавека з валасамі, якія крычалі на галаве.

 Ат, ведаю я вашы гісторыі! Хто дасць веры, каб калі-небудзь валасы крычалі?

 Няхай будзе па-твойму. Васпані не хоча верыць, а ўсё адно папросім пра адну рэч: загадай нам прынесці добрае гарэлкі, мёду і прыгатаваць журавін. Палёнкаю[160] развітаемся са старым годам і спаткаем новы, а цяпер гэта пітво будзе яшчэ прыемнейшае, бо мароз мацнее і вецер паўночны.

На падворку дзьмуў вецер, на стале палілася гарэлка. Завальня рупіўся, каб дадаць неабходную колькасць усялякіх патрэбных прыправаў і добры прыгатаваць напой. Пан Латышэвіч гутарыў са сляпым Францішакам. Стоячы каля пана Сівохі, Стась і Юзік апавядалі пра сваіх школьных таварышаў, пра майскія прагулянкі ў полі ды пра студэнцкі тэатр. Я, гледзячы на блакітны агонь гарэлкі, прыгадваў размаітыя гісторыі, якія чуў у дзядзькавай хаце, а найбольш у гэты час мне мроілася ў галаве апавяданне арганіста Андрэя пра вогненных духаў. Здавалася, з гэтага полымя на кліч адразу б выскачыў Нікітрон.

Раптам адчыняюцца дзверы і заходзіць у пакой мужчына, якога я ніколі не бачыў. Высокі, смуглатвары, чорнавалосы, вочы як дзве жарынкі; апрануты коратка, як казак, і бізун за поясам з левага боку.

 Падаю да ног пана гаспадара-дабрадзея!  гучна абвясціў ён.

 А! Як маешся, Базыль! Адкуль цябе Бог прыслаў?

 Далёка быў, дабрадзею! Быў і тут, і там, у маёнтку ксяндзоў дамініканаў блізу Гарбачэва. Едучы праз возера, замёрз увесь: моцны мароз і вецер прадзімае наскрозь. Убачыўшы агонь у вакне панскага дома, спяшаў сюды як да найбліжэйшага месца, дзе можна пагрэцца.

 А можа, таму,  сказаў Сівоха,  што конь ужо далей бегчы не можа?

 О, не! Конь мой яшчэ прабег бы мілі[161] чатыры.

 Добра, добра зрабіў, што прыехаў да мяне, будзем разам сустракаць Новы год.

 А цяпер самы час варажыць,  сказаў Сівоха,  дык скажы ўсім нам: каго які лёс спаткае ў наступным годзе.

 Навошта варажыць! Што каму лёс прызначыў, так і будзе. Мне, цыгану, ездзіць з кута ў кут або жыць у намёце сярод поля, а пану кіраваць гаспадаркаю.

 А ці шмат у гэтым годзе збыў старых коней і выгандлеваў маладых?

 У гэтым краі і людзі не горш за цыганоў абазнаныя ў конях: не дадуць ашукаць.

 Скажы ж мне, Базыль,  прамовіў дзядзька,  чаму ты не асядзеш на гаспадарцы? Спакайней жыў бы на свеце.

 Так жылі нашы продкі; пэўна, яны прыкладвалі да скроні жабер-траву і, даведаўшыся будучыню, пагарджалі ўсім і нам такія свае звычаі пакінулі.

 Што гэта за трава?  запытаўся я.  Ці расце яна дзе-небудзь у нашым краі, ці мо ў іншым якім месцы?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3