Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях стр 31.

Шрифт
Фон

 Дык хто ж навёў туды злых духаў?

 Пан ведае арганіста, з Расонаў, добры і разумны чалавек, дык ён часта апавядаў пра дзіўныя рэчы са святых ксёнжак як некалі Бог стварыў гэты свет. Аднаго разу ў кірмашовы дзень запрасіў ён нас да сябе, сеў з намі за стол. Выпілі мы па кілішку гарэлкі, і ў размове пра сёе ды тое прамовіў нам гэтыя праўдзівыя словы, і я іх давеку не забуду. Сказаў ён так: «Вялікі грэх Адама, што паслухаў Еву, пакаштаваў яблык з забароненага дрэва. За гэта Бог пракляў зямлю. Але яшчэ большы грэх Каіна, які забіў свайго брата». О! Як шмат намножылася каінаў, што забіваюць сваіх братоў. У тых дзікіх лясах ля Глухога возера было шмат злачынцаў. Іх туды сабраў пан з розных канцоў свету. Кажуць, што былі там людзі і з такіх краёў, дзе нібыта ездзяць не на конях, а на сабаках, і не мелі яны ў сэрцы ні веры, ні Бога, ані любові да бліжняга. Доўга хаваліся яны каля гэтага возера, а таму і дябал там пасяліўся.

 Але і пан З. быў чалавек нягодны, памыляўся, дзівак, праз сваю неадукаванасць. Аднак паны адкажуць перад Богам, бо не маюць веры; трэба было папрасіць ксяндза пасвянціць нерат і ваду ў возеры, дык не было б таго страху і праца не пайшла б намарна.

 Але і пан З. быў чалавек нягодны, памыляўся, дзівак, праз сваю неадукаванасць. Аднак паны адкажуць перад Богам, бо не маюць веры; трэба было папрасіць ксяндза пасвянціць нерат і ваду ў возеры, дык не было б таго страху і праца не пайшла б намарна.

 Вучаць нас ксяндзы і добрыя людзі, але іх словы як гарох ад сцяны адскокваюць, а таму і Бог не бласлаўляе, і жыць усё горай і горай.

 А ў нашым возеры Нешчарда,  я перапыняю рыбака,  ці жывуць злыя духі, ці трапляўся які-небудзь табе?

 Што ты, паніч, кажаш? Няхай Бог ад такога ратуе. Я заўсёды, выходзячы з дому і перад тым, як нерат закінуць, перажагнаюся і кажу пацеры. Так нас вучылі езуіты. А да таго ж на нашым возеры, хоць сям-там і лавілі асташы і, хаўрусуючы са злым духам, шмат вынішчылі рыбы, але дябал усюды не можа панаваць,  на берагах Нешчарды некалькі касцёлаў. Вясною ў ціхае надворе на досвітку няраз даводзілася закідаць мне нерат, дык бачыў, як касцёлы і крыжы паўсюль люстраваліся ў вадзе; а калі ў святы дзень зазвоняць на імшу, дык галасы званоў чуюцца над усім возерам, люд, што плыве ў чаўнах, жагнаецца і прамаўляе пацеры. У нас яшчэ, дзякуй Богу, шануюць святую веру, а дябал ад крыжа і малітвы ўцякае.

 Гэта праўда,  сказаў дзядзька.  Нашыя сяляне вельмі розняцца з іншымі. Я няраз, едучы ў Полацак, спыняў коні і слухаў, як кабеты і мужчыны, працуючы ў полі, пяюць:

О! Спасіцелю наш Пане,
Едынэ сэрца кохане,
Ручкі, очкі ў неба ўзносім,
Одпушчэння грахоў просім[115].

Шчырасць такая расчуліць да слёз чалавека; але ах! Ці доўга гэта будзе трымацца? Зло ўсё шырэй распаўзаецца, і людзі, якія ведаюць, што дзеецца ў свеце, не прадказваюць добрага.

Родзька ўздыхнуў, глянуў у вакно, узяў шапку і мех, у якім прыносіў рыбу.

 Спяшаешся дадому, аднак яшчэ не позна,  сказаў Завальня.

 Паставіў нерат і шнуры, мушу паглядзець, можа, даў што Бог,  вечар ужо блізка.

 Калі што зловіш прынясі яшчэ мне. Жыву пры дарозе, людзі, дзякуй Богу, да мяне заязджаюць.

 Калі толькі Бог блаславіў маю працу, дык не забуду пра пана.

Сказаўшы гэта, ён пакланіўся і пайшоў.

 Люблю гэтага рыбака,  прамовіў дзядзька,  пачцівы ён чалавек і працавіты. Пабудзеш на яго востраве адразу відаць, што жыве там чалавек гаспадарлівы і дбайны. Яго дамок (хоць не такі ўжо прасторны ды і саломаю крыты) стаіць на ўзгорку ў маляўнічай мясціне, ёсць пры ім маленькі садок: яблыні і вішні. Вакол хаціны усюды парадак і чысціня. Мае коней, кароў і авечак. Поле ўгноена, як сад. На лугах сакаўная трава. А непадалёку густы бярозавы гай. Летам у ціхае надворе было гэта колькі разоў я прыплываў да яго вострава. Ён быў рады, а жонка яго надзвычай гасцінная кабета частавала мяне, паставіла на стол выдатных ляшчоў, злоўленых таго ж дня і цудоўна прыгатаваных.

 Шчаслівы чалавек. У яго там яшчэ не мінуўся залаты век. Ні з кім не дзеліць поле, ваўкі і мядзведзі не нападаюць на жывёлу.

 Адна толькі нявыгада: у прызначаныя дні мусіць адбываць прыгон, пасылаць работніка ў чаўне і коні перавозіць праз возера; больш за чвэрць вярсты.

Кавалёва Аўгіня

Калі мы так размаўлялі, у пакой увайшла пані Мальгрэта, гаспадыня майго дзядзькі.

 А-ёй! А-ёй!  завойкала яна.  Што дзеецца на свеце!

Завальня глянуў на яе са здзіўленнем:

 Ну што там такое ў цябе?

 Жонка кавалёва прыйшла, Аўгіня; цуды расказала: успомніш страх бярэ.

 Прасі яе сюды, няхай і нам раскажа. Цікава паслухаць, якія там цуды на свеце.

Заходзіць Аўгіня. Была гэта жанчына рухавая, гаваркая і кума ўсёй ваколіцы.

 Пра якія ты там цуды апавядала пані Мальгрэце, што яна прыйшла сюды да нас, стогнучы ды войкаючы?

 Ах, паночку! Яшчэ якія цуды, страх успомніць. Сёння толькі гэта я згатавала есці і засланіла печ, як заходзіць у хату жабрак, белы, як голуб. Сеў ён на лаве, прамаўляе пацеры. Паставіла яму на стол міску капусты. Калі падеў, пытаюся:

 З якіх краёў паслаў Пан Бог дзядулю?

 З далёкіх,  адказвае.

 А што чуваць на свеце?

 Навіны надта непамысныя,  кажа.  У аднаго багатага чалавека пачаліся нечуваныя дзівосы. Сын, як толькі нарадзіўся, сеў і гучным голасам закрычаў: «Дайце есці!» Перапалохаліся ўсе, аднак жа адрэзалі яму паўбохана хлеба, а ён, вокамгненна зеўшы гэта, ускочыў і да дзвярэй. Там стаяла поўная кадзь вады. Ускочыў у яе і схаваўся пад вадою. Усе кінуліся ратаваць, а выцягнулі адтуль рыбіну. Паклалі яе на стале і, гледзячы на яе, доўга стаялі задуманыя. Пабеглі да ксяндза. Той ураз прыехаў і калі перажагнаў гэтую рыбіну, дык яна зноў ператварылася ў немаўля. Ахрысцілі яго. Той сын расце цяпер, але заўсёды халодны, як рыба. Старыя людзі кажуць, што калі прасіў есці, дык не хлеба трэба было даваць яму, а камень, бо будзе неўраджай і голад. І дрэнна, калі ён вырасце халодны, як рыба; а барані Божа, калі яшчэ разумны будзе шмат бяды наробіць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3