Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 38.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні, але страх перад Божаю карай быў не ўсемагутны. Недзе ў канцы XII стагоддзя рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны крывіцкі Смаленск, вялікі князь Васіль III забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву. Смаленцы, дарэчы, ужо мелі копію святыні.

Пад 1563 годам Ніканаўскі летапіс паведамляе: «Когда же боголюбезный царь и великий князь (Іван Жахлівы.  У. А.) мысля итти на отступников хрестьянския веры на безбожную Литву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкий украшен златом и камением драгим». У час аблогі горада цар спыняўся паблізу пакінутага чарніцамі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Магчыма, тады, просячы ў неба перамогі, Іван Жахлівы і наказаў пакласці святыню на яе ранейшае месца. Мог ён зрабіць гэта і трохі пазней калі замольваў грахі пасля ўчыненых у Полацку крывавых злачынстваў.

3 таго часу, як храм Спаса воляю караля і вялікага князя Сцяпана Батуры перайшоў да езуітаў, палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы, што з канца XVI стагоддзя быў уніяцкім. Добра разумеючы ўплыў рэліквіі на вернікаў, айцы-езуіты распачалі судовы працэс, каб вярнуць крыж у Спасаўскую царкву. Галоўным іх аргументам стаў, між іншым, старажытны надпіс. Ёсць сведчанні, што, прайграўшы суд, яны паспрабавалі атрымаць крыж хітрасцю. Аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію выносілі на сярэдзіну храма, хтосьці падмяніў яе, паклаўшы на аналой падробку. Але вернікі заўважылі падлог і вярнулі святыню на месца.

Калі ў 1812 годзе Полацк на колькі месяцаў трапіў у рукі да французаў, крыж захоўваўся ў сцяне Сафіі ў замураванай нішы.

Пасля аднаўлення праваслаўнага Спасаўскага сабора зявілася магчымасць перанесці рэліквію туды, дзе ёй пакланялася сама Еўфрасіння. Полацкі архіепіскап Васіль Лужынскі, збіраючы ахвяраванні на патрэбы епархіі, зрабіў з крыжам падарожжа ў Маскву і ў Пецярбург. У Зімовым палацы беларускую святыню аглядаў Мікалай I. Існавала небяспека, што крыж застанецца ў імператарскіх зборах, але тым разам надпіс-заклён, відаць, падзейнічаў.

Гэта павінна было хоць неяк суцешыць архіепіскапа Васіля, бо Маскву ён пакідаў далікатна кажучы, не ў гуморы: усе сабраныя ва Успенскім саборы грошы ў полацкага ўладыкі забралі на карысць крамлёўскіх цэркваў.

23 траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход перанёс рэліквію з Сафійскага сабора ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе асветніца пражыла свае апошнія гады.

У адным з беларускіх летапісаў «Хроніцы Быхаўца» ёсць згадка пра дачку полацкага князя Васіля Параскеву, якую абвясцілі ў Рыме святою пад імем Праксэды. Князёўна нібыта пастрыглася ў манастыр Спаса над Палатой і сем гадоў перапісвала кнігі. Потым прыехала ў Рым і жыла, аддана служачы Богу. Там памерла і была пахаваная, прычым у яе гонар пабудавалі царкву. Некаторыя гісторыкі лічаць гэтае летапіснае апавяданне каталіцкаю версіяй жыццяпісу Еўфрасінні. Захаваліся звесткі пра крыж з надпісам, што ў ім ёсць частка святога дрэва, падараванага Праксэдзе рымскім папам Аляксандрам ІV. Гэты крыж-рэліквія быў копіяй Богшавага твора. Цяпер ён знаходзіцца ў Яраслаўска-Растоўскім музеі-запаведніку.


I зноў мы пераносімся ў нашае стагоддзе. Гэтага вымагае вартая дэтэктыўнага рамана адысея крыжа ў гады савецкай улады. Пакуль раман не напісаны, прапаную аматарам дэтэктываў колькі наступных старонак.

У 1921 годзе крыж святой Еўфрасінні рэквізавалі. Напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя пачынаецца знішчэнне беларускай інтэлігенцыі, раскручваецца махавік сталінскіх рэпрэсій. Тым трывожным часам дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі ладзіць адмысловую экспедыцыю ў Полацк і перавозіць шэдэўр Лазара Богшы ў сталіцу рэспублікі.

17 студзеня 1927 года калегія народнага камісарыята асветы ў прысутнасці наркама Антона Баліцкага разгледзела пытанне «Аб перадачы Беларускаму дзяржаўнаму музею з Полацкага Сафійскага сабора карціны «Забойства Сьцяпана» («Укаменаванне святога Стэфана» славутага Сальватора Розы. У. А.) і з Полацкага акрвыканкаму крыжа Еўфрасіньні Полацкай».

21 лістапада 1929 года супрацоўнік адзьдзела фельдегерскай сувязі паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе Лугаўцоў атрымаў ад начальства даверанасць «на право получения ценностей из Государственного Музея, для отправки таковых в гор. Могилев». Тым днём датаваны і акт аб перадачы крыжа.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

21 лістапада 1929 года супрацоўнік адзьдзела фельдегерскай сувязі паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе Лугаўцоў атрымаў ад начальства даверанасць «на право получения ценностей из Государственного Музея, для отправки таковых в гор. Могилев». Тым днём датаваны і акт аб перадачы крыжа.

Вацлаў Ластоўскі ўжо не працаваў дырэктарам музея, але нацыянальную рэліквію перадаваў фельдегеру яшчэ за сваім подпісам: відаць, быў за яе асабіста адказны.

Цікава параўнаць гэты акт з вопісам крыжа, зробленым у канцы XIX стагоддзя сябрам рады Полацкага царкоўнага брацтва святаром Міхаілам Дуброўскім. Паводле яго, з дваццаці эмалевых абразкоў на крыжы няма аднаго, а пяць пашкоджаныя. У 1929 годзе тры выявы святых ужо выламаныя, а трынаццаць папсаваныя. 3 усіх каштоўных камянёў ацалелі два аметыст і гранат. На месцы іншых засталіся пустыя гнёзды або зявіліся кавалачкі каляровага шкла. На верхняй папярэчыне не хапала двух кавалкаў золата і дрэва.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3