Што гэна за блядзь у памяшчэньні курыць! Пры дзецях, блядзь, валасы сівыя, а нарушает.
Валяряныч быў рыўком пастаўлены абратна на падлогу. Жаночы голас зьвінеў рашуча, з мэталёвінкай:
Ну, блядзь, паглядзім Вой!.. П-а-н-а-с?
Кацярына?!!
Аслупянелыя піянэры ўжо праз вокны чулі працяг дыялёгу.
Куды ж ты падзеўся тады, у 1944? Я ж цябе чакала-чакала. Я ж ноч думала-думала і нараніцу рашыла дам. Толькі табе.
І як склаўся твой лёс, Каценька?
Які там лёс? Во, вартую гэную ябаную школу, каб яна згарэла... Як добра, што ты прыехаў, а то ж я чакала-чакала
Ты ДАГЭТУЛЬ чакала?! І ні зь кім?!
Не, ні зь кім. Я такая, калі рашыла, значыць рашыла. Ідзем, ідзем да мяне.
Але, Кацюша, у нашым узросьце
Я табе дам у нашым узросьце! Зара толькі дойдзем, толькі дзьверы закрыем, я табе такі ўзрост зраблю, загойсаеш, як малады!
***
Гэна ж трэба, а-я-я-я-й, ну маладзец, прыехаў-такі
А я ж як адчувала бульбачкі начысьціла бялізну пасьцірала гарэліцы зрабіла хлапцыпрыходзілі кажуць бабакацяпрадай аяімхуйвам анегарэліцы казлыванючыя нудобраштопрыехаў яжнізькімдляцябе хавалакабтолькізтабой задным аўчораіванаўназаходзіла
солі прасіла аяёйатрасцытабеанясолі тымнеяшчэзапалкіневярнулазтаготыдня
Здрайствуй, Вася!..
Пісьменьнік прымружыў вока і пагразіў пальцам кату. Падступны кот-хітрэц прыбраў лапку ад елкавай цацкі. Аблезлы шкляны перчык вырабу канца 50-х жвава гойдаўся на галінцы. Ялінка стаяла ў куце побач з выхадам на балькон. Направа ад дзьвярэй стаяў кампутар там, дзе раней узвышаўся тэлевізар.
Пісьменьнік сербануў, паставіў пляшку каньяку на журнальны столік за сваёй сьпінаю і павярнуўся да манітору:
Ой Васёк, Васёк, не васёк мяня,
Не васёк мяня, маіх тры ru@bla.
Пісьменьнік задаволена агледзеў плён сваёй творчасьці і націснуў Enter. Вершык ператварыўся ў факт віртуальнай, то бок інтэрнэтавай, прасторы на адным з сайтаў, на адным з форумаў, які так і зваўся «Вершы пра Васька.
Пісьменьнік паглядзеў у бок дзьвярэй на балькон. Там, за дзьвярыма, віравала жыцьцё аматараў віраванага жыцьця: бесперапынна выбухалі пэтарды, ракеты, фэервэркі ды іншая падобная трасца. Нападпітку, пяныя і пянюшчыя падлеткі, ды ня толькі яны, гарлалі песьні, фразы й асобныя літары.
Ехаў Вася цераз рэку,
Еў катлету, піў віно,
Думаў, плёну будзе многа,
А на выхадзе гаўно!
Enter.
Бляха, вось выйду зараз на балькон і крыкну МУТАНТЫ!..
Але ж нават калі скокну ўніз (сем паверхаў) хрэна хто заўважыць.
Пісьменьнік каўтнуў каньяку і набраў нумар тэлефону:
Дамброўскі, ты мутант, млява паведаміў Пісьменьнік.
Дамброўскі, ты мутант, млява паведаміў Пісьменьнік.
Ну, дык не пытанне! радасна адгукнуўся Дамброўскі. Па пяцьдзясят?
Пісьменьнік моўчкі паклаў слухаўку. Кот уважліва сачыў за гаспадаром, але з-пад канапы не вылазіў.
У адным сяле, ня важна дзе,
Хадзіў Васёк па магазіну,
Ён піва піў, еў мармэляд
І марыў трахнуць цёцю Зіну.
Enter.
Кілішак. Тэлефон:
Бляха, Дамброўскі, ты проста рэдкасны мудак.
Адбой.
Калі ўжо прыйдзе Новы год? Якія суткі засталіся
Кот асьцярожна вылез з-пад канапы на дыван і нясьпешна скіраваўся да ялінкі. Пісьменьнік запаліў цыгарэціну, адчыніў балькон, каб выходзіў дым, і ўтаропіўся ў манітор, які адлюстроўваў рудую нахабную пысу ката:
Яшчэ адзін крок і паляціш за борт.
Жывёла спынілася, пастаяла і вярнулася пад канапу.
Пісьменьнік ізноў набраў нумар, дачакаўся фразы Ну? замест Алё? і паклаў слухаўку.
Здрайствуй, Вася, Новы год,
Дзе-нідзе кудлаты,
Ты куды ідзеш-брыдзеш?
Адвэнтыст пархаты!
Недапалак паляцеў за балькон. Кот зрабіў выгляд, што пайшоў па справах у іншы пакой. Кампутар завіс і праз хвіліну адвіс. Скавыш вымусіў чхнуць два разы. Але Пісьменьнік не сьпяшаўся падняцца з крэсла, каб зачыніць дзьверы на балькон. Цьвяроза ацаніў колькасьць каньяку ў бутэльцы, каўтануў і набраў нумар:
Дамброўскі, хочаш, я разабю табе тваё хлябала?
Га?! Па пяцьдзясят? Ну дык не пытанне, праз пятнаццаць хвілінаў дзе заўжды. ОК?
Давай.
***
Бомж Валодзя павітаўся з надзычайнай павагай. Валодзя сам па сабе чалавек далікатны і ветлівы. Ён прыстрасьціўся начаваць побач з кватэрай яшчэ да таго, як Пісьменьнік зьняў гэтую хату. Валодзя меў асадзістую бараду, выглядаў на няпэўны сталы ўзрост, заўсёды быў вымыты і выпраны, хіба толькі зрэдзьчасу абсіраўся ад перабору.
Ну вы даёце! Вас учора капітан і старлей прывялі. Кажуць, ціпа, шаноўны, ці сапраўды гэта вашая кватэра? А калі вы адчынілі дзьверы, сказалі, маўляў, вы, шаноўны, так ня ўсердзтвуйце, беражыце сябе. Пажадалі спакойнай ночы ды пайшлі. Але як вы вярталіся, дык тое была незабыўная сцэна!..
Але Пісьменьнік, ня даўшы Валодзю скончыць фразы, сунуў яму ў руку купюру на бутэльку павідла, а таксама на навагодні заказ, ужо для сябе.
Харошы ты чалавек, Валодзя. Led Zeppelin любіш, Сартра чытаў, урывак з Новай Зямлі ведаеш (Калі заколеш вепрука ты / Ды не пабегаеш за хату). А ноўтбука ня маеш. Быў бы ў цябе пашпарт, я б праспансаваў табе штамп на выезд. Знайшоў бы ты на сьметніку ў Нямеччыне ноўтбук, мы б з табой творчасьць Ясунары Кавабаты абмеркавалі.
Состояние. Менавіта гэтае слова круцілася ў галаве Пісьменьніка ў момант абуджэньня. Функцыя Состояние на абразку падлучэньня да інтэрнэту з раніцы паказала 36 гадзінаў. Пісьменьнік, чакаючы Валодзю, калі той прынясе з крамы замоўленыя тавары, пераглядаў свае рухі ў інтэрнэце за апошні час.