А трэба сказаць, што Кацярына сільна не любіла матную лаянку. А палітработнік тэп-тэп, і давай ззаду прыстройвацца да галубушкі нашай. Дарма ён боўт свой маскоўскі дастаў, бо Каця нават не спынілася бац нагой, і проста па яйцах. Ад той пары затаіў Алёша на таварыша Андрэеву лютую нянавісьць.
Доўга ён пасьля да Каці не падыходзіў. Мы яго і так супакойвалі, і гэтак. Маўляў, ну чаго па пяні не бывае. А той заўпарціўся. Рушнік з Каціных рук ня браў, ежу сабе сам наліваў, але ўрэшце пачаў адыходзіць, дазволіў парцянкі свае сьмярдзючыя сьціраць.
А бліжэй да наябарскіх глядзім: то цэпачку Каці падорыць, то гадзіньнічак які калябаранцкі. Сёмага ізноў гулянка была добрая. Ажно спахапіліся, ані Каці, ані Лёшы нямашака. Няма і няма, дзела маладое. Але заходзіць Каця, расчырванелася, пэўна, на марозе, а маразы тады ўжо ў лістападзе былі ого-го якія! А дзе Лёша? пытаем. Толькі плячыма паціснула. Знайшлі мы палітрука ў гаспадарчай зямлянцы: губа набрыняла, броў расьсечаная, за бок трымаецца, за рэбры. Што, жартуем, пад варожы абстрэл патрапіў? Сіфілічная ваша Кацька, вось што. А-а-а, кажам, дык ты аналіз браў. А той працягвае: Ды й ня баба гэта, пэўна, вы ж бяз портак яе ня бачылі. А і праўда ня бачылі. Дык што?
Ня ведаў Алёша, што я ў Войску Польскім у 1936-38 гадах у сувязі служыў. Разгадаў я ягоныя коды бясхітрасныя ды падслухаў, як ён пра здрадніцу стучаў-выстукваў на сэаньсе сувязі з цэнтрам. Расказаў хлапцам, і той жа ноччу закапалі мы цела ўбітага ў няраўным баі краснага камандзіра. Але факт застаўся фактам: Кацярына ніжэй пояса не давала.
У 1944 мяне параніла ў руку, калі прабіваліся насустрач нашым. Далей быў урачысты ўваход савецкіх войскаў у вызвалены горад. Паперадзе на танку ехаў малады палкоўнік, грудзь уся ў ардэнах. Першай з букетам кветак выскачыла дзяўчына. Яна ледзь ня скокнула пад бранявую машыну. Я бачыў, як палкоўнік на сэкунду спыніў позірк на Каці і павярнуўся да натоўпу рукой махаць
Панас Валярянавіч адчайна махнуў здаровай рукой, падыйшоў да расчыненага вакна і запаліў.
Вось вы пытаецеся, дзе можна адшукаць згадкі пра легендарную партызанку Кацярыну Андрэеву. Каб ня ваш ліст, рабяты, дык, пэўна, не вярнуўся б я ў гэтыя мясьціны ўжо ніколі. Бо ў сорак чацьвертым пасьля ўрачыстага шэсьця войскаў сталася мне тужліва-тужліва. Нібы зразумеў я, што скончылася штосьці добрае, штосьці такое, што ўжо не паўторыцца. Я думаў пра Кацю і баяўся прызнацца сабе. У чым? Нават ня мог патлумачыць словамі. Я блукаў па беразе ракі, па самых пакручастых адхонах, пад якімі бурапенілі магутныя і хуткія плыні, па-над самымі небясьпечнымі вірамі. Далёка за горадам, нават аўтабазы відаць не было.
Тым вечарам я пабачыў Кацярыну здалёк. Белая сукенка, раскіданыя на ветры валасы. Каця прыціскала да грудзей папяровую картку і глядзела на заход сонца. Я зразумеў, ШТО мусіць адбыцца, і пабег да дзяўчыны. Я пасьпеў пабачыць выяву на фотаздымку той самы палкоўнік, бачаны сёньня, толькі маладзейшы, у форме малодшага камандзіра.
Мне няма чаго жыць, Панас, сказала Каця. Усе гэтыя гады я берагла сваю цноту для яго аднаго. Ты ведаеш, што ня зможаш мне зашкодзіць зрабіць тое, што я мушу зрабіць.
Час для мяне спыніўся, а пасьля пачаў імчаць у тысячу разоў хутчэй. Што рабіць?! Што рабіць?! пульсавала ў маёй галаве. І тады я папрасіў:
Зрабі ласку напасьледак.
Каця ўсьміхнулася так задуменна і стала на каленкі. Душа мая ізноў зрабілася маленькая-маленькая, ізноў перацякла ніжэй жывата ў маленькую шаравідную прастору бяскостай ткані, але мозг працягваў шалёна працаваць што рабіць?
Я зноў папрасіў Кацю зрабіць ласку, але разумеў, што доўга так не працягнецца. І раптам выгукнуў:
Я зноў папрасіў Кацю зрабіць ласку, але разумеў, што доўга так не працягнецца. І раптам выгукнуў:
Слухай, Каця, а давай у жопу.
Накацілі хмары, вецер пачаў хіліць кроны дрэваў долу. Я амаль не спадзяваўся, але Каця павярнулася, а парыў ветру задраў ёй сукенку. Пад сукенкай нічога не было. Я быў першым мужчынам, якому яна безабаронна адкрыла сваё сакравеннае, сваё самае-самае, беражонае толькі для АДНАГО. Я да сьлязы быў крануты наколькі яна мне верыла і не чакала ад мяне падману.
Спачатку ішло туга, але па-ціхутачку, па-малютачку справа рушыла. Вецер скавытаў, нібы дзікі зьвер, але ён ня мог заглушыць крыкі і стогны Каці. Першыя стогны жарсьці ў ейным жыцьці.
Ня ведаю, колькі цягнулася насычэньне плоці, кепска памятаю, як мы дабраліся да гораду і як разьвіталіся ля ейнага падезду. Памятаю, што фотаздымак Кацярына не парвала і ня выкінула. А назаўтра я зразумеў, што не змагу жыць бяз Каці, што не змагу зьмірыцца зь ейным палкоўнікам, які назаўжды затачыў яе ў манастыр безатветнай любві. Зразумеў, што я кахаю Кацю.
Раніцой я пакінуў горад. Далей былі сталінскія будоўлі ў розных кутках нашай неабятнай Родзіны. Унівэрсітэт, настаўніцтва ў роднай вёсцы на Стаўпеччыне. І вось я тут, у вас. Больш пра Кацярыну я нічога ня чуў.
Панас Валярянавіч стаяў сьпінай да зьнямелых шасьціклясьнікаў і паліў ужо трэцюю цыгарэціну.
Атас! Гарынічна! закрычаў старшыня атраду Грышка.
Але было позна. Недапалак паляцеў у адзін бок за вакно, а Валяряныч у другі на падлогу. Так і прыціснуўся тварам да брудных дошак з заламанай за сьпінай рукой.