Удзівіцельнейшы гэта быў чалавек, дзеткі, удзівіцельнейшы. Вось вы яе ў сваім лісьце завеце таварыш Андрэева, піянэрскі атрад імя партызанкі Андрэевай Вось у лісьце напісалі, што на саракавыя ўгодкі Вялікай Пабеды хацелі б насіць імя вашай адважнай зямлячкі
Напачатку атрад быў невялікі, усе мясцовыя. Хто з раёну, хто з навакольных вёсак. Было пару хлапцоў, што выйшлі з абкружэньня, таксама мясцовыя. Камандзірам быў райкомаўскі Генадзь Пячонка, і жонка была ягоная, Лідзія Мікалаеўна. Пазьней, калі зь вялікай зямлі закінулі падмацаваньне, яшчэ Тацяна-радыстка зьявілася. Іх зь Лідзіяй Мікалаеўнай адным снарадам накрыла пасьля. Ну ды мы ня плакалі доўга, бо ж надта ядавітыя бабы былі. Не любілі яны нашу Кацюшу. А яна душэўны быў чалавек Цёплы. Ніхто лепш за яе ня мог у рукапашным баі біцца, ніхто лепш не страляў па дзьвіжушчайся мішэні, ніхто лепш ня ведаў лекавыя расьліны А якую яна ціснула самагонку! Мама дарагая. Раны перавязвала, баршчы варыла, калі было з чаго. Вочы сьціпла патупіць, але слова добрае скажа, падтрымае, када грусна.
Бывала, прыйдзе які баец з заданія, яна яму распрануцца паможа, вады гарачай паднясе, рушнік. Сотку з агурчыкам. І скажа баец пасьля: Зрабі ласку, Кацюша. Возьме Кацюша байца за руку і павядзе ў хмызы за базай, калі лета. А калі халодна, дык у зямлянку. А ласку Каця рабіць умела, як усё добра. Падоўгу зь зямлянкі байцы не выходзілі, калі з Кацяй ішлі. А пасьля баец шчэ там млеець, зь сёмага неба паціху планіруе, а Кацюша ўжо пры іншай справе. То аўтамат разьбярэ змажа, то вады наносіць бражку забалтае, то, глядзіш, кашулькі партызанскія пасьцірае ды сушыцца разьвесіць.
Любілі байцы сваю паплечніцу, любілі і цанілі. Не скажу, каб на твар надта прыгожай была, бачыў я і прыгажэйшых. Радыстку Таньку, напрыклад. Але хрэна тая радыстка каму нахвіг была патрэбная, нават з трафейнай касмэтыкай на мордзе
Валяряныч расхваляваўся і зноў дастаў цыгаркі. Тужліва паглядзеў за вакно і працягваў:
Кацярына красой унутранай брала, някідкай такой, чалавечай красой, душэўнай. Памятаю, пайшлі мы першы раз у начны дазор удвох. Мяне ж не адразу на заданьні сталі пасылаць. Прыглядаліся спачатку, правяралі. А калі прызналі за свайго, паставілі ў чаргу на сумесны дазор з Кацярынай. І гадзіны не праляжалі побач ў варонцы ад снараду, як навалілася на мяне туга невыносная, невытлумачальная. Паклаў я Каці галаву на плячо, пяцярню на грудзі ейныя вялікія, пругкія, а далей Далей яна сама ўсё зрабіла. Колькі ў мяне пасьля жанчын было! А так яны рабіць ня ўмелі. Нібы душу праз тое месца зь цябе выцягвала, а пасьля абратна вяртала, уверх-уніз, уверх-уніз
Улетку 1943 з самалёту скінулі нам чарговы баезапас, харчы і палітработніка Алёшу. Масквіча. Ён быў хацеў, каб яго звалі Аляксеем Паўлавічам, тада таварышам старшым лейтэнантам, але пасьля першага ж бліжняга бою зьмірыўся з Алёшам. Ясна, ледзь не абасраўся пад агнём станковых кулямётаў, зь якіх фрыцы нас палівалі, калі мы бралі харчовыя склады на станцыі за райцэнтрам.
Ох, бяда будзе, падумаў я, убачыўшы Алёшу. На Васіля зуб прапаў адразу ж, як пабачыў я таго госьця з бальшой зямлі. Не люблю худых, прышчавых, зь цёмнымі рэдкімі валасамі і бляклай скурай. Зубы, рэдкія, гнілаватыя, подла так шчэрацца, цьху, бля!
Апэрацыю на станцыі правялі пасьпяхова. Заслалі Кацю, тая прыбрала ахову, а далей была простая справа. Вярнуліся ня тое што з мукой і крупамі нават з шакалядам і казённым нямецкім шнапсам! І наладзілі мы весялуху. Пасьля трохсот пяцідзесяці глядзім палітработнік Алёша ачуняў, нос задраў. А Каця з намі чокаецца, але ў гамонку не ўступае, сарамліва сядзіць далей ад вогнішча, у мужчынскія размовы ня лезе.
А ўжо месяцы са тры, а можа і пяць, як мы бязь Лідзіі Мікалаеўны і радысткі Танькі засталіся. А хлапцы расслабіўшыся былі. Ведалі, што пасьля такой апэрацыі з цэнтру тыдні з два заданьняў ня будзе. Валодзя-кулямётчык, што бліжэй да Каці сядзеў, кажа: А зрабі, дарагая, мне ласку. Што? А! Смакчы проста тут, усе ж свае.
І паняслась! Ясна, хлапцы жартавалі, парады давалі, але бяз злобы, па-сяброўску. А вогнішча то разгарыцца, то патухне. Калян на гітары затрынькаў, толькі камандзір адзін хроп на шынялі (слабы стаў) А вось Алёшы не было ў той момант, пэўна, адліць хадзіў. І тут выходзіць зь цямрэчы: О-ба-на! А сам хістаецца, ледзь стаіць на нагах. Ніхя сабе, гаворыць. Дык дайце ж я другім нумарам ёй ракам засаджу, гаворыць.
А ўжо месяцы са тры, а можа і пяць, як мы бязь Лідзіі Мікалаеўны і радысткі Танькі засталіся. А хлапцы расслабіўшыся былі. Ведалі, што пасьля такой апэрацыі з цэнтру тыдні з два заданьняў ня будзе. Валодзя-кулямётчык, што бліжэй да Каці сядзеў, кажа: А зрабі, дарагая, мне ласку. Што? А! Смакчы проста тут, усе ж свае.
І паняслась! Ясна, хлапцы жартавалі, парады давалі, але бяз злобы, па-сяброўску. А вогнішча то разгарыцца, то патухне. Калян на гітары затрынькаў, толькі камандзір адзін хроп на шынялі (слабы стаў) А вось Алёшы не было ў той момант, пэўна, адліць хадзіў. І тут выходзіць зь цямрэчы: О-ба-на! А сам хістаецца, ледзь стаіць на нагах. Ніхя сабе, гаворыць. Дык дайце ж я другім нумарам ёй ракам засаджу, гаворыць.