Тут была катавальня, патлумачыла бабулька, што кульгала міма, калі я стаяў і разглядваў дом. Я паціснуў плячыма і пайшоў далей. І вось я ізноў тут. Толькі гляджу ня з вуліцы, а з падворку.
Дом акаляў невялікі сад. Побач з адным дрэвам ці ня самым старым мелася студня. Расчыніліся дзьверы, і на падворак скокнула дзяўчына. Высокая, ладная, з пустым вядром у руках. На дзяўчыне была адно кароткая кашулька, якая ледзь прыкрывала клубы. Басаногая, сьпяваючы нейкую песеньку, дзяўчына пабегла да студні. Набрала вады, вярнулася на ганак, павярнула голаў у мой бок і памахала рукой. Я быў перакананы, што мяне не відно, бо я стаяў у ценю суседзкай павеці.
Весьнічкі былі незамкнутыя, ды я нясьпешна падышоў да ганку і асьцярожна націснуў на ручку дзьвярэй, якія адразу ж адчыніліся.
Заходзьце, усьміхнулася дзяўчына, я вас чакала.
Вы мяне ведаеце? Вы ведаеце мой гурт
Дзяўчына прыклала да маіх вуснаў палец і паказала на ложак, побач зь якім стаяў маленькі столік. Я прысеў і глядзеў на дзяўчыну, якая рухалася па пакоі танцуючы. Яна не саромелася сваіх аголеных ног і кароткай празрыстай кашулі. Дзяўчына запаліла сьвечку на стале і паказала на дзьверы ў суседні пакой:
Заходзьце, усьміхнулася дзяўчына, я вас чакала.
Вы мяне ведаеце? Вы ведаеце мой гурт
Дзяўчына прыклала да маіх вуснаў палец і паказала на ложак, побач зь якім стаяў маленькі столік. Я прысеў і глядзеў на дзяўчыну, якая рухалася па пакоі танцуючы. Яна не саромелася сваіх аголеных ног і кароткай празрыстай кашулі. Дзяўчына запаліла сьвечку на стале і паказала на дзьверы ў суседні пакой:
Я туды ніколі не заходжу. Там жывуць эльфы і гномы, апоўначы яны пачынаюць граць на флейце. Паслухайце іх, а я зьбяру сьвяточную вячэру.
Праз колькі хвілінаў мне падалося, што я сапраўды чую музыку. З вуліцы дом выглядаў такім вялікім. Але пакой, дзе апынуўся я, быў маленькі. Я агледзеўся: старая шафа, палічка з кніжкамі, колькі плюшавых цацак
Хвіліны цягнуліся, а гаспадыні ўсё не было. Цікаўнасьць перамагла, і я наважыўся адчыніць дзьверы ў суседні пакой. Ён быў вялікі і абсалютна пусты. Калі не лічыць вялікай грубкі, абкладзенай старой-старой кафляй. На грубцы стаяла калядная паштоўка Анёл ляціць над гмахамі старых камяніц. Я не стрымаўся, разгарнуў паштоўку і ўбачыў імя адрасату сваё імя.
Едучы раніцай дадому, я спрабаваў узгадаць, што было пасьля таго, як я выйшаў з пустога пакою. Але здолеў прыгадаць толькі, як прачнуўся ў ложку, як пабачыў запіску са словам Дзякуй!, як выйшаў, зачыніў дзьверы і амаль адразу знайшоў дарогу да вакзалу. Ува мне засталося пачуццё асалоды. А таксама зьявіліся трывога і разгубленасьць. Бо здавалася, што гісторыя адбылася не са мною. Нібы я стаўся ўдзельнікам чужой гісторыі.
***
Зазвычай набліжэньне сьвятаў выклікае ў мяне дэпрэсію. Ня ведаю, чым гэта выклікана. Пэўна, як сабака ня можа патлумачыць, чаму ён скавыча на поўню. Я ненавіджу шумныя пяныя кампаніі, гэтую бессэнсоўную весялосьць, больш падобную да штучнага задавальненьня самотнікаў, якія ладзяць оргіі, каб на час забыцца на самоту. Як набліжаецца сьвята, я блукаю па Горадзе. Па ягоных падземных і надземных закутках. Гэтым разам маёй спадарожніцай сталася Лена. Мы пазнаёміліся ў кавярні Нара.
Бывае, чым горш, тым лепш. Чым глыбей упаў, тым лягчэй пасьля ўздымацца. Нара, Сьвітанак, Радзівіл, Тройка, Бутэрбродны-М Крама, кухня, канапа Я засьпеў сябе ва ўласнай кватэры, на канапе, у момант сэксу. Я трымаў дзяўчыну за грудзі ззаду і спрабаваў здагадацца, з кім у гэты момант маркітуюся. Таня? Наташа? Насьця?..
Ранкам высьветліў, што ўсё-ткі Лена. Мы дапілі рэшткі марціні, глынулі кавы, выпалілі па цыгарэціне, я выклікаў для Лены таксоўку, і мы адвіталіся.
Я прыняў душ, пагаліўся, пераапрануўся, замкнуў дзьверы і рушыў на сьвежае паветра чуняць. Перад выхадам з падезду спыніўся побач з паштовай скрыняй. Адамкнуў і знайшоў капэрту. Мяне даўно віншуюць праз электронную пошту, а ў капэртах прыходзяць адно лісты зь дзяржаўных установаў. Але капэрта была не дзяржаўная. Такая выцягнутая, вялікая, сьвяточна аздобленая.
Я разарваў край капэрты і на мае далоні пасыпаўся попел. Толькі адзін кавалак паштоўкі захаваўся з пачаткам майго імя.
Гэта была Калядная Паштоўка.
II. Патаемнае жаданьне
Кажуць, каб сны не збываліся, іх трэба распавесьці адразу, як прачнесься. Гэты сон я прысьніў раніцой пасьля купальскае ночы. Магчыма, гісторыя адбылася б і безь мяне. Калі б ня лета і не расчыненыя вокны.
Па шчырасьці, я ніколі не скакаў праз вогнішча й не купаўся галяком на Івана Купалу. І не таму, што ў дзяцінстве ўразіўся гогалеўскімі тапельцамі. Папросту так атрымлівалася, што ўсе свае дарослыя гады чароўнай ноччу Купальля я патрапляў у кампанію, якая тое сьвята адзначала ў лепшым выпадку паходам у Папараць-кветку.
Шчасьце ў мяне хутчэй асацыюецца ня з кветкай-аднадзёнкай, а зь няўрымсьлівай птушкай ці з чымсьці нават менш улоўным. А можа, справа ў тым, што паводле натуры я не грыбнік, там, ягаднік, і таму ідэя блукаць па лесе ў пошуках немаведама чаго выклікае ў мяне непрыняцьце.
Аднак гэтым разам на Купальле мы выбраліся-такі на адну лясную паляну за Горадам