І тады пачне на калені ставаць ды клясьціся, што гэта апошні раз. Што жыць безь мяне ня можа.
Падумала.
А й праўда ня зможа. Шкада яго вось і ўся любоў, сумна ўсьміхнулася Галінка.
Жанчыны пасядзелі моўчкі, паплакалі крыху, запалілі па цыгарэціне.
А ты, Адэлька, чаго равеш? пацікавілася Галінка. Ты ж маладзейшая ад мяне. Прыгожая, разумная, таленавітая
Вой, Галінка, толькі ня трэба на камплімэнты напрошвацца, ты ж ведаеш, як файна выглядаеш, адмахнулася Адэлька.
Галінка нібы не пачула:
Чаго табе трэба? Сядзіш у сваіх Засьценках, як царэўна-несьмяяна. Карціны па ўсім сьвеце прадаеш. Два разы на год у Горад прыедзеш адразу вакол хмара мужыкоў віцца пачынае. Я раз бачыла, як консул нейкі кветкі табе дарыў. Чаго ж ты чакаеш?
Адэлька пахіліла галаву:
І ў Засьценкі да мяне прыязджаюць. Па карціны. І кветкі прывозілі, пакуль я не забараніла...
А ў Горад ня езджу вось чаму. Чатыры гады таму я сустрэла Яго. Апошні курс Акадэміі, рыхтавалася да абароны дыплёму. Занесла мяне аднаго разу на абсалютна бязглуздую імпрэзу: канфэрэнцыю па выніках году. Ён сеў побач, дастаў нататнік, але глядзеў не на дакладчыкаў, а ўвесь час на мяне. А пасьля запрасіў на каву, і мы не расставаліся колькі месяцаў. Ён зрабіў прапанову. Я была такая шчасьлівая! Ажно ўявіла, што ня вытрымаю такога шчасьця дурная. Патэлефанавала і сказала, што мы больш не пабачымся. Так яно й сталася. Ён зьмяніў жытло й працу. Я пільную ўсе газэты: калі й піша цяпер, дык пад псэўданімам.
Зацягнулася цыгарэтай:
Я абараніла дыплём. Пажыла колькі часу ў Горадзе, а пасьля ня вытрымала й вярнулася ў свае Засьценкі. Гэта ж невыносны стан: жыць з чалавекам у адным Горадзе, ведаць, што ён дзесьці побач і што можаш сустрэцца зь ім на вуліцы. І што пры сустрэчы ён адно ўсьміхнецца, моўчкі памахае рукой ды пойдзе далей. Вось і зьехала.
Адэлька сумна ўсьміхнулася:
А іншых мне ня трэба.
Галінка слухала агаломшаная.
Дапілі састылую каву.
А. ляжаў не варушыўся. Адэлька ўзьнялася:
Пайду я. Хутка цягнік. Трэба яшчэ набыць падарункі сваім, у Засьценкі.
А. слухаў, як разьвітваліся кабеты, літаральна ўціснуўшыся ў пасьцелены на падлозе стары палітон.
***
У Рэдакцыі панавала звычайная перад здачай нумару мітусьня. Рэдакцыйны народ імкнуўся хутчэй завершыць справы, каб пасьпець падрыхтавацца да Калядаў. А. ціхенька пракраўся міма кабінэту Галоўнага і шмыргануў да стала свайго колішняга прыяцеля Фэлікса, які сядзеў, уталоплены ў кампутар.
Дзядзьку, выручы мяне, адчайна й адначасова рашуча выгукнуў А. замест вітаньня.
Грошай ня дам, ня менш адчайна й рашуча адказаў Фэлікс. Сёньня зранку твой сябрук Помнік прыходзіў, ледзь адкупіліся. Магу пляшку шампанскага пазычыць.
Я не пра грошы, А. не міргаючы глядзеў на Фэлікса. Дастань дыктафон. Улучы яго.
Фэлікс неахвотна выканаў просьбу.
Слухай, пачаў А., гэта было гады чатыры таму, акурат перад Калядамі
Распавядаў спакойна, крыху манатонна. На заканчэньне разьвёў рукамі:
Як толькі яна сыйшла, падняўся з палітону, ціхенька, каб не пачула гаспадыня, уцёк з майстэрні. І вось я тут.
І што я мушу рабіць з запісам? недаўменна запытаўся Фэлікс.
Гэта ж шыкоўная гісторыя! Гатовы тэкст, які толькі трэба зьняць з дыктафону. Сёньня апошні дзень, калі я магу здаць матарял у нумар. Ты ж ведаеш, Галоўны мяне звольніў. А гэта абсалютна шэдэўральная гісторыя. Гэта мой шанец. Ад цябе я прашу канцоўку. Калі ласка, прыдумай што-небудзь круцейшае за хэпі-энд. А. скарыстаўся з разгубленнасьці Фэлікса і пачаў красьціся да дзьвярэй. Я пагуляю пару гадзінак, а ты падумай на фіналам, добра?.. Ты ж сапраўдны пісьменьнік.
***
Калі А. вярнуўся, перад Фэліксам на стале ляжалі некалькі сьвежараздрукаваных на прынтары аркушыкаў. На першым стаяла імя А.
Напісаў?
Амаль, змрочна адказаў Фэлікс. Я зьняў твой расповед са стужкі слова ў слова. Але дзеля канцоўкі не хапае аднаго апошняга сказу. Я зрабіў колькі даведак, і
***
Калі А. вярнуўся, перад Фэліксам на стале ляжалі некалькі сьвежараздрукаваных на прынтары аркушыкаў. На першым стаяла імя А.
Напісаў?
Амаль, змрочна адказаў Фэлікс. Я зьняў твой расповед са стужкі слова ў слова. Але дзеля канцоўкі не хапае аднаго апошняга сказу. Я зрабіў колькі даведак, і
Фэлікс працягнуў А. запісаны нумар тэлефону:
Звані!
Куды?
Звані й кажы, што кахаеш яе. І не забудзься купіць кветкі, як паедзеш. Цягнік праз гадзіну.
А. паглядзеў на паперку з нумарам і ўзяў слухаўку.
Для Галоўнага я напішу за цябе іншае апавяданьне, а гэта, Фэлікс уклаў у руку А. аркушыкі, ты прывязеш для Яе. На Каляды.
І дадаў:
Шампанскае ў шафе.
Сяброўка Прэзыдэнта
Выпадкова Кантралёрка заўважыла, што ўсё зьмянiлася ў ейным жыцьцi. Гэта было непрыемнае адчуваньне, бо сапраўднае жыцьцё пачалося ня так даўно, каля дзесяцi гадоў таму, калi ў горадзе праклалi першую лiнiю мэтро. Тады кабета зразумела, што мусiць прысьвяцiць усю сябе для служэньня людзям, i зрабiлася Кантралёркай.
Як хораша было ў тыя гады! Цэлымі днямі не сьцiхаў звон манэтак любых зь дзяцiнства пятачкоў. Бясконцы струмень маленькiх грошыкаў нiбы малпаваў людзкую плынь у фае мэтрапалітэна. Прапускаючы праз свой пiльны позiрк людзей, што ішлі да падземных харомаў, Кантралёрка быццам прапускала празь сябе iхнюю радасьць. Радасьць ад спрычыненьня да грандыёзнай казкi.