Севярын Квяткоўскі - Падарунак для Адэлі стр 10.

Шрифт
Фон

Паводле суседа па лесьвічнай пляцоўцы, Пісьменьнік вярнуўся дадому а трэцяй ночы.

А прачнуўся ён а 13-й.

Так, што на маніторы? Вася, Вася Дамброўскі мудак Ахвігець Пісьменьнік ня стаў глядзець астатнія 28 адчыненых вакенцаў, ён іх пазачыняў і пацёгся да ўваходных дзьвярэй.

Валодзя вярнуў рэшту, а таксама ўручыў пакунак з бутэлькай гарэлкі, трыма бутэлькамі піва, вэнджаным куранём, паўкіляй марынаванай капусты, літрам апэльсінавага соку i пачкам Winston.

Руды кот прафэсійным жэстам абнюхаў пакунак. Да надыходу сьвята заставалася менш за суткі.

Зь мінулай ночы Пісьменьнік памятаў толькі адну карцінку. Яны з Дамброўскім і прыяцелем Валікам з плястыковак пюць жалудкову, прывезеную Валікам з Варшавы. Па цэнтральнай вуліцы валіць народ, падае сьнег, а побач у вітрыне гандлёвага цэнтру ляжыць дзяўчына ў бікіні рэклямуе канапу.

Пісьменьнік зрабіў сабе адкрутку: 100 на 100. Адламаў курыную ножку і з лазенкі пачуўся гук вады.

Адтуль выйшла цалкам аголеная дзяўчына:

Дзякуй табе за ноч. Твае сябрукі і мянты мяне ўразілі. Я, шчыра кажучы, ня думала, што ў імпрэзы будзе працяг, тым больш такі.

Дзяўчына ўсьміхалася амаль безь іроніі, хутчэй з замілаваньнем. Яна запаліла і села на канапу, сьпінай да сьценкі, да якой папярэдне падперла падушку:

Вось ужо ня верыла ў навагоднія цуды Асабліва мне спадабаліся твае допісы пра сучасную японскую літаратуру і вершы пра Васька.

Пісьменьнік моўчкі ўглядаўся ў дзяўчыну. Працягнуў папяльнічку.

Ведаеш, спадару Пісьменьнік, мне на мыла часта розныя маньякі і падлеткі паведамленьні шлюць. Але я вельмі зьдзівілася, калі ты на маю бдзюльку на тваім форуме адгукнуўся ў прываце. Люблю паліць, гаварыць, бухаць і трахацца. А потым яшчэ дадаў Люблю японскую літаратуру, рудых катоў, Led Zeppelin і сучасную беларускую паэзію.

Пісьменьнік стаяў зь неглынутай адкруткай у рукох. Па целе расьцякалася прыемная млявасьць.

Я выйшла з гандлёвага цэнтру з бутэлькай віна ў руках. І першае, што пачула А ў таблішча?! і Ясунары Кавабата. Вядома, віно зьнікла за колькі хвілінаў. Ведаеш, прыблізна такім я цябе і ўяўляла.

Дзяўчына працягнула руку да адкруткі, глынула і з задавальненьнем пацягнулася.

Прынясі паесьці чаго, і паболей. Калі ласка.

Перад тым як адрубіць інтэрнэт, глынуць адкруткі і скокнуць пад коўдру да аголенай дзяўчыны, Пісьменьнік зайшоў на адну са старонак і напісаў:

Дзякуй, Вася!

Шампанскае ў шафе

Алесі К.

Новая сьвежая ялінка сьціпла бліскала маленькімі агеньчыкамі за сьпінай Галоўнага. Тонкая капэрта лягла на стол перад няголеным чалавекам з чырвонымі вінаватымі вачыма на пакамечаным твары. Да Калядаў заставалася колькі дзён.

Гэта твой апошні заробак у нашай рэдакцыі, спадар А., сказаў Галоўны й пасунуў капэрту ад сябе ў бок візытора.

Няголены А. сутаргава схапіўся за грошы, але затрымаў руку на стале:

У мяне ёсьць новы праэкт...

Галоўны стомлена матлянуў галавою:

Зьвяртайся ў МіЛ. Там з рукамі адарвуць. Заплацяць і на чарку хопіць.

Я не магу ў МіЛ. Я ж з вамі... ад пачатку.

Паслухай, Галоўны ледзьве стрымліваўся, каб не сарвацца на крык. За апошні год ты не нарадзіў ніводнае талковае тэмы. Усе твае матарялы я перапісваў ад пачатку да канца. Мы трымалі цябе да апошняга, бо паважаем твае колішнія заслугі. Але рэдакцыя ня можа бясконца займацца дабрачыннасьцю. Ты ж ня Помнік, які яшчэ пры жыцьці атрымаў права на пажыцьцёвую пэнсію. Ты звольнены, але можаш прыносіць свае тэксты. Забірай капэрту, на сьвяты мусіць хапіць. Будзем глядзець. Але я ня веру ў цуды.

***

Ну што?! Даў? Помнік з Кастылём выскачылі з-за рогу будынку, дзе месьцілася рэдакцыя.

Мянушка падобнага да тхара празаіка Кастыля паходзіла ад прозьвішча Кастэнка. Зь мянушкай Помніка было складаней. Мянушка ўзьнікла такім чынам. Калісьці яго звалі Шурык, і быў Шурык простым і чыстым, як экзарцыст, вясковым хлопцам, які прыехаў у Горад з глухое памежнае вёскі. І патрапіў хлопец Шурык у асяродак авангардна-элітарнага творчага падпольля. За кумпанію пачаў пісаць вершы. А калі авангард выйшаў з падпольля, зрабіўся Шурык кумірам прасунутай моладзі. На некаторыя Шурыкавы вершы нават пісалі гітовыя песьні. Зьяўленьне Шурыка на публіцы выклікала бурлівую рэакцыю. Мужчыны мелі за гонар выпіць з такім чалавечышчам, а жанчыны ня толькі выпіць.

Адзін з колішніх творчых падпольшчыкаў ператварыўся ў пасьпяховага бізнэсоўца і ў парыве захапленьня заснаваў Шурыку пажыцьцёвую прэмію-пэнсію. Грамада верыла, што Шурык той самы, новы Пясьняр, што праславіць Айчыну, якая адраджалася. Во тады Шурык і зажыў! Цэлая грамада жанчынак даглядала ягоную хату: гатавала, прала, прыбірала. Працоўны стол Шурыка быў аздоблены ягонымі асабістымі рэчамі, нераўнуючы як у доме-музэі клясыка нацыянальнае літаратуры толькі пыл зьдзьмухвай. А Шурык хадзіў па Горадзе з пляшкай у кішэні даражэзнага палітона й пужаў людзей учарнелым ад гарэлкі тварам. Бывае, зловіць якога народнага мастака, ці паэта, ці старшыню якога Саюзу, ці проста добрага чалавека і прымушае выпіць зь ім з Шурыкам! З самым-самым... Так Шурык ператварыўся ў Помнік. У прыжыцьцёвы. Самому сабе.

Пасьля знаёмцы (а было іх вельмі шмат) пачалі пераходзіць на другі бок вуліцы, як забачаць здалёк Шурыка. Пачалі класьці слухаўку, як пачуюць голас у тэлефоне. Карацей, хавацца ў бульбу пры набліжэньні цяжкіх крокаў Помніка. А куды ж вы схаваецеся, дзетачкі мае!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3