Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла стр 3.

Шрифт
Фон

Таму пасля сарака гадоў блукання ў пустыні пантыфікат Папы Бенедыкта XVI здаваўся і сапраўды аказаўся пераломным момантам, подыхам свежага ветру. Гэта быў час на тое, каб заняцца станам сваёй душы, каб прывесці ў парадак наш дом, каб аднавіць літургію з яе найглыбейшых крыніцаў і зноў навучыцца таму, што такое тая Добрая Навіна, якою мы павінны дзяліцца з нашым бліжнім. Пантыфікат Ёзафа Ратцынгера пачаў сістэматычна лячыць амнэзію і інтаксікацыю. Сярод усіх плёнаў, якія гэты пантыфікат нарадзіў сярод каталікоў ва ўсім свеце, апостальскае пасланне Summorum Pontificum назаўсёды застанецца помнікам спробе зрабіць разумную змену праз заклік вернікаў да нязменных Традыцыі, духоўнасці і стылю жыцця, што адлюстравалася таксама і ў даце публікацыі гэтага дакумента: сёмы дзень сёмага месяца сёмага года новага тысячагоддзя.

Пантыфікат Папы Бенедыкта быў кароткім, аднак навучанне, прыклад і заканадаўства гэтых васьмі гадоў у новым стагоддзі акажуцца гарчычным зернем сапраўднага аднаўлення і прароцкім асуджэннем памылковага аднаўлення. У любым выпадку, гэта наш прывілей  хоць і не нашая заслуга  з удзячнасцю і гарачым сэрцам прыняць традыцыйную каталіцкую ідэнтычнасць, духмяную жывую памяць Божых дароў, дзеля абароны і развіцця якіх Ёзаф Ратцынгер/Бенедыкт XVI так шмат зрабіў, і дазволіць гэтаму зерню прынесці плён у нашым жыцці. Большага нам не зрабіць, але і гэтага дастаткова. Таму што Бог можа ўзяць нават некалькі хлябоў і рыбін і бясконца іх размножыць.

Калі мы думаем пра веліч задання, якое даручыў нам Папа Бенедыкт XVI,  задання аднаўляць нашу веру ад самых вытокаў і ў неразрыўнасці з Традыцыяй  і калі мы разважаем, наколькі шмат працы і цярпення нас чакае, пакуль мы будзем імкнуцца ўвесці ў практыку глыбокае вучэнне пра святую літургію, якое наш Пан даў нам праз гэтага вялікага Папу, у нас можа ўзнікнуць знеахвота і жаданне кінуць гэтае змаганне, асабліва ў тыя часы, калі шмат людзей у Касцёле, здаецца, бяжыць ад узыходзячага святла ў апраметную цемру сямідзясятых. Аднак няхай нас натхняе прыклад многіх шляхетных мужчын і жанчын, клерыкаў, законнікаў і свецкіх, якія ад часоў Сабору і да сённяшняга дня змагаліся ў добрым змаганні; няхай нас таксама падтрымлівае нязменная духоўнасць, якая ляжыць у аснове бенедыктынскай манаскай мадэлі і ў якой знаходзіў натхненне Святы Айцец. Як казаў абат Поль Дэлат OSB:

«Цярплівасць жа павінна мець дасканалае дзеянне», а дзеянне яе ў тым, каб нягледзячы ні на што падтрымліваць у нас добры стан розуму і веры. Абдымем жа адвагу абедзвюма рукамі, схопім жа гэтую благаслаўлёную цярплівасць так моцна, каб нічога ў свеце не магло нас адарваць ад яе: ад patientiam amplectatur. Цяпер не час стагнаць, апраўдваць сябе і дыскутаваць. Калі б наш Пан адмовіўся цярпець, мы не былі б збаўленыя. Цяпер час падставіць свае плечы і ўзяць крыж, час без стогну і затрымак у дарозе несці ўсё, што Бог хоча, і да таго часу, пакуль Ён гэтага хоча Няма духоўнай будучыні для нікога, як толькі для тых, хто вытрымае такім чынам. Калі мы паабяцаем сабе цвёрда стаяць і чакаць, пакуль не пройдзе бура, тады мы ўдасканалім у сабе моц вытрымкі1.

Падзяка

Хоць тэкст і заўвагі для выкарыстання ў гэтай кнізе былі перапрацаваны, часам даволі істотна, матэрыял раздзелаў 112 і 14 упершыню быў апублікаваны ў часопісе The Latin Mass: The Journal of Catholic Culture and Tradition, а менавіта: «Урачыстасць як цэнтральная праблема» ў 17.1 (зіма 2008), 812 і 17.2 (вясна 2008), 611; «Слова Бога і шматслоўнасць чалавека» ў 17.4 (восень 2008), 1219; «Сімволіка цішыні і пустаты» ў 15.5 (Адвэнт/Божае Нараджэнне 2006), 611; «Сузіранне нязменнай Праўды» ў 17.5 (Адвэнт/Божае Нараджэнне 2008), 1419; «Літургія фарміруе Хрыста ў нас: Ён павінен павялічвацца, я павінен памяншацца» ў 15.2 (вясна 2006), 1215; «Нашчадак Арыя ў Святым святых» у 15.4 (восень 2006), 2633; «Пяць ранаў і Касцёл будучыні» у 21.2 (лета 2012), 1219; «Тэатральны і дэзарыентаваны абрад» у 16.1 (зіма 2007), 3439; «Страта літургічных скарбаў цыклу святых» у 16.4 (восень 2007), 3035; «Страта ласкі: прыватныя Імшы супраць канцэлебрацыі» у 19.1 (зіма 2010), 69; «Доўгатэрміновы ўплыў літургічнай рэформы на хрысціянскі экуменізм» у 15.3 (лета 2006), 3236; «Лаціна, ідэальная літургічная мова для Заходняга Касцёла» ў 20.2 (вясна 2011), 69; «Патройная амнэзія: святая літургія, сацыяльнае вучэнне і святы Тамаш» у 16.5 (Адвэнт/Божае Нараджэнне 2007), 611. У сваёй арыгінальнай форме раздзелы 2, 5, 8 і 11 былі апублікаваны пад псеўданімам. Раздзел 13 быў апублікаваны пад назвай «Выхаванне і літургія: думкі з нагоды саракагадовага юбілею закрыцця Другога Ватыканскага сабору» ў часопісе The Downside Review 124 (красавік 2006), 135148. Я дзякую рэдактарам гэтых перыядычных выданняў за дазвол паўторна апублікаваць матэрыял, які ўпершыню зявіўся на іх старонках. Пасляслоўе было апублікавана ў выглядзе двух артыкулаў: аднаго на старонцы New Liturgical Movement і аднаго на старонцы OnePeterFive.

Калі не пазначана іначай, пераклады прац св. Тамаша і іншых аўтараў зяўляюцца маімі ўласнымі. У выпадку «Сумы тэалогіі» я шчодра карыстаўся класічным перакладам, які выканалі айцы Англійскай дамініканскай правінцыі і які цяпер знаходзіцца ў грамадскім набытку. Святое Пісанне зазвычай цытуецца па Revised Standard Version.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3