Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла стр 24.

Шрифт
Фон

Абвергнуўшы гэтае меркаванне цытатай з Першага Ватыканскага сабору, Папа Леў затым крытыкуе тых, хто апускае пэўныя прынцыпы хрысціянскага вучэння альбо замоўчвае іх, таму што, кажа ён, «усе прынцыпы [хрысціянскага вучэння] паходзяць ад таго самага Аўтара і Настаўніка Яны дастасаваныя да ўсіх часоў і ўсіх народаў». Як паказвае спецыяліст у літургіцы Лорэн Прыстас, у Novus Ordo праяўляецца сістэматычная спроба з боку яе ўкладальнікаў змякчыць альбо выдаліць пэўныя элементы культу і пабожнасці, якія напаўнялі рымскую літургічную традыцыю, заключаную ў старым Імшале,  тыя элементы, якія рэфарматары палічылі састарэлымі і нават абразлівымі для «сучаснага чалавека»46. Карацей, калі казаць словамі Льва ХІІІ, новы Імшал часта паслабляе суровасць, робіць саступкі, змякчае значэнні і, калі іншыя метады не дапамагаюць, карыстаецца замоўчваннем.

Другой галоўнай ідэяй амерыканістаў, якую асудзіў Папа Леў і якую ён палічыў «нават больш небяспечнай і больш яўна супярэчнай хрысціянскаму вучэнню і дысцыпліне», было меркаванне, што «ў Касцёле павінна быць дазволена такая свабода, што пры пэўным змяншэнні яго кантролю і пільнасці вернікам было б дазволена больш свабодна выконваць распараджэнні свайго ўласнага розуму і следаваць агульнаму напрамку сваёй уласнай спецыфічнай дзейнасці». Адну хвілінку, скажа сучасны чытач, а што не так з гэтым выказваннем? Мы прызвычаіліся да погляду, што кожны чалавек зяўляецца ў пэўнай ступені законам для самога сябе і вольны рабіць тое, што яму падабаецца, калі ён не прычыняе шкоды здароўю і маёмасці іншых. Але гэта вельмі сучасны погляд, характарыстычны для нашай парадыгмы эпохі Асветніцтва. Для каталікоў свабода  гэта не такі ж цвёрды факт, як, напрыклад, чыйсьці колер скуры, а маральнае дасягненне, да якога можна дайсці, трымаючыся таго, што добрае і праўдзівае. Іншымі словамі, адзіны спосаб, якім сын Адама можа дасягнуць трывалага шчасця, гэта дазволіць Божаму закону і Божай ласцы фармаваць і дысцыплінаваць свабодную волю чалавека. Няма іншай свабоды, годнай гэтага імя; усё астатняе  гэта рабства граху (пар. Ян 8:34). Што Папа Леў асуджае, дык гэта погляд, які сёння ўспрымаецца як відавочны, што кожны чалавек сам лепш ведае, што для яго добра, і што яму трэба даць «свабоду» эксперыментаваць з рознымі стылямі жыцця, жангліраваць ідэямі, па сваім жаданні ствараць і разбураць адносіны. Калі перанесці гэта ў плоскасць літургіі, Леў ХІІІ казаў бы пра парафіяльную раду, якая «складае» нядзельную Імшу паводле свайго «святла» і «натхнення», калі можна прымяніць гэтыя традыцыйныя словы да такой навінкі. Не, усё гэта няправільна; па зразумелых прычынах Касцёл павінен кантраляваць і пільнаваць каталіцкае жыццё. А найперш Імша павінна быць чымсьці, што мы прымаем

10

Як гэта са значным поспехам робяць сёння а. Самуэль Ф. Вэбэр OSB і Адам Бартлет.

11

За далейшымі разважаннямі ў падобным ключы запрашаю звярнуцца да цудоўнай невялікай кнігі «Reflections on the Spirituality of Gregorian Chant» аўтарства Dom Jacques Hourlier, перакл. Dom Gregory Casprini і Robert Edmonson (Orleans, MA: Paraclete Press, 1995), а таксама да двух класічных выданняў: Richard R. Terry, «Catholic Church Music» (1907) і Marie Pierik, «The Spirit of Gregorian Chant» (1939), абодва з якіх былі перавыдадзены Амерыканскай асацыяцыяй касцёльнай музыкі.

12

Дэтальны аналіз згаданых тут праблем гл. у маім артыкуле «Contemporary Music in Church?», Homiletic & Pastoral Review 107.1 (кастрычнік 2006), 815, даступны на старонцы www.catholicculture.org/culture/library/view.cfm?recnum=7192.

13

Дакументаваны пералік таго, чаму Магістэрый навучае ў сферы сакральнай музыкі, гл. у маіх артыкулах «Cantate Domino Canticum Novum: Aspects of the Churchs Liturgical Magisterium», The Catholic Faith 6.2 (сакавіккрасавік 2000), 1423 і «John Paul II on Sacred Music», Sacred Music, vol. 133, n. 2 (лета 2006), 422. Гэтыя артыкулы даступныя на старонках www.catholicculture.org/library/view.cfm?recnum=4440 і www.musicasacra.com/publications/sacredmusic/pdf/sm1332.pdf.

14

Abbé H. Convert, «Eucharistic Meditations: Extracts from the Writings and Instructions of St. John Vianney», перакл. Sister Mary Benvenuta OP (Wheathampstead, UK: Anthony Clarke Books, 1964), с. 100.

15

Папа Бенедыкт XVI, прамова ў абацтве Хайлігенкройц, 9 верасня 2007 года.

16

Св. Леў, «Tractatus septem et nonaginta», 40.1.

17

Св. Бэрнард, ліст да абата Гарына, ліст 254, 46.

18

Спяшаюся дадаць, што прыхільнікі usus antiquior сутыкаюцца з аналагічнай духоўнай пасткай, яшчэ больш небяспечнай з-за яе падступнасці і прыгожай знешняй адзежы. Мы таксама можам зрабіцца самазадаволенымі, «валодаючы» скарбам Традыцыі; у нас можа развіцца законапаслухмяны фарысеізм, які зверху спаглядае на нашых братоў-каталікоў, якія пакуль не маюць магчымасці ацаніць тое, што цэнім мы. Мы павінны змагацца супраць такой пыхі і ганарлівасці, вядома, не адкідаючы нічога з тых дароў, якія наш Пан Езус Хрыстус даў свайму Касцёлу.

19

Прыгожым звычаем зяўляецца працэсія з ліхтарамі на «Sanctus» і акаджэнне падчас узнясення Эўхарыстыі. Я бачыў, як гэта робіцца ў кантэксце Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду, і гэта ўжо пераносіць цэлебрацыю на новы ўзровень урачыстасці. Аднак адзін той факт, што ў парафіях падчас узнясенняў ліхтары і ладан выкарыстоўваюцца вельмі рэдка, паказвае, наколькі далёкім для нас зяўляецца ўсялякае адчуванне сакральнага, усялякая свядомасць таго, што Евангелле  гэта цудоўнае Божае слова, годнае таго, каб перад ім трымцець; што Эўхарыстыя  гэта ўцелаўлёнае Божае Слова, годнае таго, каб перад ім укленчыць у найглыбейшай пакоры, самаахвяраванні і пакланенні.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3