Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла стр 23.

Шрифт
Фон

«Шум ціхага ветру»

Архітэктура, музыка, убранне і начынне, прастора і цішыня, якія літургія стварыла для сябе, пакуль Дух Святы стагоддзе за стагоддзем лунаў над Касцёлам на сваіх шырокіх і міласэрных крылах  кожны аспект традыцыйнай рымскай літургіі мае багатае значэнне, сусвет значэнняў. Мы ведаем, што ў нашыя часы Касцёл Езуса Хрыста абсаджаны як звонку, так і знутры; тое ж можна сказаць і пра яго святую літургію, якая заўсёды раздзяляе лёс Касцёла, і добры, і кепскі. Мы ведаем, што паўстагоддзі таму брыгада мадэрністаў пачала сістэматычна дэмантаваць багатае значэнне літургіі і ўсю каталіцкую культуру, якой гэты культ даў пачатак. Мы ведаем, што ў выніку пачалася маргіналізацыя, падаўленне, а часам і разбурэнне шматлікіх рэчаў, якія былі каштоўнымі, традыцыйнымі і святымі. Мы ведаем, што небяспека незваротнай амнэзіі і пастаяннага забыцця існуе і сёння. Усё гэта выклікае ў нас вялікія пакуты, якія мы можам і павінны ахвяраваць нашаму Пану дзеля ачышчэння і рэформы Яго Касцёла; усё гэта прымушае нас зразумець, наколькі важнай для здароўя Містычнага Цела зяўляецца нашая малітва за пастыраў Касцёла, нашая вернасць каталіцкай Традыцыі і нашыя высілкі лепш зразумець вялікія дары, якія мы атрымалі ад іх і ад яе, каб мы маглі радасна і ўпэўнена перадаваць гэтыя дары іншым. Гэта годнае заданне для святых: для тых, хто можа верыць, не бачачы, хто можа спадзявацца насуперак надзеі, хто можа любіць нягледзячы на ўсе расчараванні, скандалы і пераслед. Сапраўды, ніхто не зможа перажыць гэты час і вытрываць гэтыя праблемы, акрамя тых, хто любіць цішыню і малітву.

Найвялікшыя рэчы дзеюцца ў цішыні  не ў шуме і паказной колькасці падзеяў, а ў глыбокай яснасці ўнутранага бачання; у амаль незаўважным пачатку рашэння, у ціхім пераадоленні і схаванай ахвярнасці. Духоўнае зачацце адбываецца тады, калі сэрца прыспешваецца любоўю, а свабодная воля актывізуецца. Ціхія сілы  гэта моцныя сілы45.

Раздзел 4. Сузіранне нязменнай праўды

Сярод гісторыкаў Касцёла, прынамсі на ўзбярэжжах самой Амерыкі, зявілася мода адмаўляць, што калісьці існавала такая ерась, як амерыканізм. Зазвычай сцвярджаюць, што ён быў жыццяздольны толькі ў Францыі і што нават там ён выступаў за абсалютнае аддзяленне Касцёла ад дзяржавы не больш за лібералізм. Аднак, калі ўважліва паглядзець на ідэі амерыканістаў, раскрытыкаваныя Папам Львом ХІІІ ў лісце Testem benevolentiae, адрасаваным 22 студзеня 1899 года кардыналу Джэймсу Гібансу, то можна даволі лёгка пабачыць, дзе нарэшце знайшлі сваё прыстанішча гэтыя ідэі: у новай Імшы. Як і ўсе вядомыя дасаборныя еўрапейскія духоўныя асобы, Анібале Буньіні і ягоныя калегі ў Камісіі былі адукаванымі і культурнымі людзьмі, якія не маглі не ведаць  а нават добра ведалі  ідэі, якія распаўсюджваліся пад назвай амерыканізму. Так ці інакш, гэтыя ідэі яскрава праяўляюцца ў іхняй працы.

У пачатку ліста Testem benevolentiae Леў ХІІІ незвычайна прароцкімі словамі, якія датычацца таксама пэўных схільнасцяў літургічных рэфарматараў, называе «базавы прынцып гэтых новых меркаванняў»:

Каб лягчэй прывабіць тых, хто ад яго адрозніваецца, Касцёл [на думку амерыканістаў] павінен лепш дастасаваць сваё вучэнне да духу часу, часткова паслабіць сваю старажытную суровасць і зрабіць некаторыя саступкі новым меркаванням. Многія лічаць, што гэтыя саступкі трэба зрабіць не толькі ў дачыненні да спосабу жыцця, але і ў дачыненні да тых частак вучэння, якія належаць да дэпазіту веры. Яны сцвярджаюць, што для таго, каб перацягнуць на свой бок тых, хто адрозніваецца ад нас, будзе карысным апусціць некаторыя пункты вучэння, якія [як кажуць] маюць меншую значнасць, і змякчыць тое значэнне, якое Касцёл заўсёды надаваў ім.

Абвергнуўшы гэтае меркаванне цытатай з Першага Ватыканскага сабору, Папа Леў затым крытыкуе тых, хто апускае пэўныя прынцыпы хрысціянскага вучэння альбо замоўчвае іх, таму што, кажа ён, «усе прынцыпы [хрысціянскага вучэння] паходзяць ад таго самага Аўтара і Настаўніка Яны дастасаваныя да ўсіх часоў і ўсіх народаў». Як паказвае спецыяліст у літургіцы Лорэн Прыстас, у Novus Ordo праяўляецца сістэматычная спроба з боку яе ўкладальнікаў змякчыць альбо выдаліць пэўныя элементы культу і пабожнасці, якія напаўнялі рымскую літургічную традыцыю, заключаную ў старым Імшале,  тыя элементы, якія рэфарматары палічылі састарэлымі і нават абразлівымі для «сучаснага чалавека»46. Карацей, калі казаць словамі Льва ХІІІ, новы Імшал часта паслабляе суровасць, робіць саступкі, змякчае значэнні і, калі іншыя метады не дапамагаюць, карыстаецца замоўчваннем.

У пачатку ліста Testem benevolentiae Леў ХІІІ незвычайна прароцкімі словамі, якія датычацца таксама пэўных схільнасцяў літургічных рэфарматараў, называе «базавы прынцып гэтых новых меркаванняў»:

Каб лягчэй прывабіць тых, хто ад яго адрозніваецца, Касцёл [на думку амерыканістаў] павінен лепш дастасаваць сваё вучэнне да духу часу, часткова паслабіць сваю старажытную суровасць і зрабіць некаторыя саступкі новым меркаванням. Многія лічаць, што гэтыя саступкі трэба зрабіць не толькі ў дачыненні да спосабу жыцця, але і ў дачыненні да тых частак вучэння, якія належаць да дэпазіту веры. Яны сцвярджаюць, што для таго, каб перацягнуць на свой бок тых, хто адрозніваецца ад нас, будзе карысным апусціць некаторыя пункты вучэння, якія [як кажуць] маюць меншую значнасць, і змякчыць тое значэнне, якое Касцёл заўсёды надаваў ім.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3