Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла стр 21.

Шрифт
Фон

Традыцыйная літургія зяўляецца скарбніцай сімвалаў, значэнне якіх можа ўхапіць душа, якая не спіць. Сапраўдная літургічная рэформа дапамагала б людзям абудзіцца і пастаянна чуваць, а не спрашчала б рэчы настолькі, што людзям можна было б і не абуджацца. Словы і дзеянні не павінны станавіцца аўтаномнай функцыяй альбо рысай, якая адцягвае ўвагу тых, хто моліцца, ад таямніцы, якая здзяйсняецца на алтары; яны павінны быць празрыстыя для боскіх правобразаў, дазваляючы ім заззяць праз тэкст, спеў, жэст, убранне і  так  адсутнасць словаў і спеву. Літургія павінна быць акном, праз якое dum medio silentium, пасярод вялікай цішыні зімовай ночы, калі нарадзіўся Хрыстус, ззяе святло боскіх рэчаў; яна павінна быць люстэркам, у якім з містычнай праўдападобнасцю, што праслаўляе свой Узор, адлюстроўваюцца жыццё і смерць Хрыста. Калі падчас Імшы будзе гучаць размова ці спеў, яны павінны быць рытуальна абмежаваныя і цалкам сфакусаваныя на таямніцы, як гэта мае месца ва ўсходняй літургіі з яе паўторамі і нарастаючымі хвалямі малітвы альбо ў заходняй урачыстай спяванай Імшы, калі грыгарыянскі спеў і велічныя цырымоніі абядноўваюцца, каб вывесці пабожную душу па-за час, па-за месца, у самае Сэрца Хрыста, вечнага Настаўніка. Што сапраўды не спрыяе нашаму прасвятленню ў Хрысце, дык гэта простае памнажэнне словаў, як быццам бы большай колькасцю словаў мы можам перадаць большую колькасць праўды. Наадварот, як суха заўважае св. Тамаш, «бясконцая колькасць людскіх словаў не можа здавальняючым чынам асягнуць аднаго Божага Слова»41. Мы наблізімся да праўды, калі адкінем свае імправізацыйныя прэтэнзіі і аддадзім сябе на службу Пану, з пашанай рэцытуючы святыя словы хрысціянскай Традыцыі, дазваляючы ім весці нас у невыказную таямніцу, якая іх спарадзіла.

Гэтая тамістычная здагадка адлюстравана ў сцвярджэнні Людвіга Вітгенштэйна: «Калі вы не будзеце спрабаваць вымавіць невымоўнае, то нічога не будзе страчана. Аднак невымоўнае будзе  невымоўным чынам  абмежавана тым, што было вымаўлена»42. Як кажа Кэтрын Піксток, традыцыйная літургія, са сваімі паўторамі, пропускамі, шматслойнымі сэнсамі, накладаннем прыватнага і публічнага, складанымі цырымоніямі, здольная азначаць і перадаваць нашмат больш, чым літургія, укладзеная і сфабрыкаваная камісіяй «экспертаў», рашуча нацэленых на празрысты, упарадкаваны і «рацыянальны» прадукт. Класічны абрад можа вымавіць невымоўнае, таму што ён не пераймаецца вербалізацыяй і ўдзелам: хутчэй ён настойліва засяроджаны на таямніцы, а так, безумоўна, можна знайсці правільныя словы і правільны спосаб удзелу. Таму гэты абрад ведае, калі трэба казаць, калі спяваць, калі шаптаць, калі званіць у званы альбо калі бразгаць ланцужкамі кадзільніцы  а таксама калі захоўваць цішыню.

Адно Слова ў дзвюх кнігах

Згодна з меркаваннем сярэднявечных тэолагаў, Бог напісаў дзве кнігі: Кнігу Прыроды і Кнігу Пісання. Першым абяўленнем Бога зяўляецца стварэнне; гэта Слова, прамоўленае да кожнай істоты, і кожная істота ўдзельнічае ў гэтым Слове. Мы не змаглі б зразумець словаў Пісання, калі б Бог найперш не стварыў рэчы, пра якія і пры дапамозе якіх Ён сам змог бы размаўляць з намі. Годнасць класічнай філасофіі заключаецца ў яскравым сведчанні яе найвялікшых настаўнікаў  Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Плаціна  пра сэнсоўнасць гэтага свету, гэтага космасу, праз сузіранне якога мы можам зазірнуць у боскую аснову ўсёй рэальнасці: у простую Прысутнасць усёй прыгажосці, дабраты і праўды, сканцэнтраваную ў Крыніцы ўсяго. Гэтая сэнсоўнасць адлюстроўваецца ў сэнсоўнасці словаў, мовы43, якая, у сваю чаргу, робіць магчымымі сяброўскія адносіны паміж людзьмі, якія разам жывуць у грамадстве. Таму асновай грамадства, сяброўства, мовы, сузірання, малітвы, усёй чалавечай дзейнасці зяўляецца Слова, Слова невычэрпнай урадлівасці, з якога выліваюцца формы ўсяго створанага. Гэта тое, пра што мы чытаем у першых вершах той прадмовы Евангелля ад Яна, якую святар ціха прамаўляе напрыканцы кожнай Трыдэнцкай Імшы: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей» (Ян 1:14).

Калі гэта так, то «літургія Слова» ў рэфармаванай Імшы атрымала няўдалую назву. «Божае Слова»  гэта найперш і перадусім спрадвечнае Божае Слова, сапраўдны Сын і дасканалы Вобраз Айца. Таму выраз «літургія Слова» павінен прымяняцца найперш да Эўхарыстыі, да Слова, якое сталася Целам дзеля нашага збаўлення, а толькі потым да боганатхнёных думак, якія знаходзяць свой лексічны выраз у Святым Пісанні. Божае Слова  гэта Езус Хрыстус, а не кніга  нават не кніга, якая не мае і не дапускае памылак, таму што кніга, якою б мудрай і праўдзівай яна ні была, зяўляецца нежывым прадметам, але асоба  жывая, а боская Асоба дае жыццё ўсяму стварэнню, якое Ёй служыць. Мэтай абвяшчэння Пісання падчас Імшы зяўляецца падрыхтоўка ўдзельнікаў да яднання са Словам, крыніцай напісанага слова і вечным значэннем як Кнігі Пісання, так і Кнігі Прыроды. Літургія нібы піша ў душы чалавека, зноў ствараючы душу на ўзор сапраўднага Слова, якое не ведала перашкодаў, але было размыта «няправільнай інтэрпрэтацыяй»  грахом, памылкай, няведаннем, халоднасцю. Традыцыйнае дзяленне на Імшу катэхумэнаў і Імшу вернікаў паказвае ўнутраныя суадносіны паміж часткамі Імшы, дзе першая частка прадстаўляе душу ў працэсе навяртання да Хрыста, калі яна слухае Ягоныя словы пакуль што звонку, тады як другая частка прадстаўляе вучня Хрыста, напоўненнага Ягоным святлом і жыццём, які прысутнічае на святкаванні Слова, дазваляючы Яму пранікнуць цела і душу наскрозь. Новае ж дзяленне не толькі не паказвае гэтага парадку, але і зацямняе яго.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3