Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла стр 20.

Шрифт
Фон

Апошнім словам св. Тамаша зяўляецца не паведамленне, а цішыня. Але пяро з ягонай рукі вырвала не смерць. Ягоная мова змоўкла з-за вельмі глыбокага прабывання ў таямніцы Бога. Ён змаўкае не таму, што яму няма чаго сказаць; ён змаўкае таму, што яму было дазволена зазірнуць у невыказную глыбіню той таямніцы, якой людскі розум і людская мова не могуць асягнуць37.

Цішыня Трыдэнцкай літургіі38 дае хрысціянскай душы прастору, каб засвоіць таямніцы, якія Бог ёй міласціва адкрывае; прастору, каб паразважаць над тым, як Езус прыходзіць да нас у невыказным дары Эўхарыстыі. Тыя, хто прызвычаіўся да класічнага абраду Імшы, ведаюць, як у той самай драме, якая разгортваецца ў прэзбітэрыі, можна ясна і жыва на свае вочы ўбачыць, як Езус, Ягнё Божае, «дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення» робіць сябе прысутным на алтары ахвяры. Ахвярны характар Імшы ясна прадстаўлены ўпрыгожваннем алтара, паставай святара і годнай урачыстасцю рубрык  усё гэта настойліва вяртае розум да mysterium fidei. Важнасць цішыні ва ўсім гэтым цяжка пераацаніць, бо яна выконвае сапраўдную літургічную ролю; гэта не проста дадатак. Цішыня патрэбная якраз для таго, каб дазволіць вернікам усвядоміць паўторнае аднаўленне ахвяры Кальварыі, раскрыць прастору сваіх сэрцаў і прыняць яе плёны, зрабіць розум Хрыста сваім розумам, зяднаць свае думкі і жаданні з боскай Ахвярай  і з ёю зрабіцца прынашэннем Трыадзінаму Богу39. У суцішанай душы, падрыхтаванай для свайго Пана, Ён знойдзе  Ён створыць  месца, дзе зможа адпачыць з намі. Гэта абавязкова неабходна найперш для заходняга чалавека, які заўсёды знаходзіцца ў руху і баўбатні, якія пры дапамозе тэхналагічнай інвазіі атупляюць душу і ізалююць яе ў сацыяльным сэнсе. Людзі, якія амаль што залежаць ад таго, каб мітусіцца і ствараць шум, яшчэ больш патрабуюць магчымасці спыніцца, набраць паветра, суцішыцца, засяродзіцца ў цішыні, паслухаць, пабыць з Панам, а часам і ўкленчыць перад Ім у паставе пакоры і слабасці.

Communicatio in sacris

Камунікацыя абапіраецца на маўчанне, яму ж спрыяе і дзякуючы яму існуе. Маўчанне зяўляецца найбольш важнай ежай для раскіданай душы, без якой яна загіне ў брудзе словаў і шуму. «Маўчанне  гэта такая магутная мова, што яна дасягае трону Бога жывога; маўчанне  гэта Яго мова, хоць таемная, але магутная і жывая»,  піша св. Фаўстына Кавальская ў сваім «Дзённіку»40. Як паказвае старажытная лацінская літургія, святы Касцёл разумеў, што нам патрэбныя як музыка, так і цішыня  прыгожыя мелодыі і прыгожая адсутнасць гукаў. Нават калі свецкія вернікі моляцца для падрыхтоўкі сваімі ўласнымі малітвамі і пагружаны ў разумовую малітву, тым не менш гэтыя малітвы ствараюць агромністую прастору спакою, якая памяншае гэтых людзей, дае ім адчуванне свайго месца, падкрэслівае недасканаласць іх прыроды. Старажытная літургія прымушае нас усвядоміць нашую заганнасць, нашыя «незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні» і ў той самы час  нашую ўнутраную веліч перад Богам, Які робіць сваіх слугаў вялікімі, даючы ім удзел у сваім жыцці праз боскія цноты веры, надзеі і любові. Здаецца, чалавек, асабліва сучасны, не ўсведамляе ані глыбіні сваёй грэшнасці, ані велічы свайго паклікання; ад яго схаваныя і ягоная мізэрнасць, і тое, што яму было абяцана. Такому чалавеку тэрмінова патрэбнае абуджэнне да рэальнасці, усведамленне таго, кім і чым ён зяўляецца перад Богам, магчымасць «вярнуцца да сябе» і так дайсці да Бога, Які «бліжэй да мяне, чым я да сябе» (св. Аўгустын). Для хрысціяніна, як і для Платона, добрай будзе парада дэльфійскага аракула: «Спазнай самога сябе». Але гэта таксама цяжкі і балючы шлях, у які чалавек выходзіць толькі тады, калі пачынае вызваляцца ад зямных спосабаў думаць, размаўляць і дзейнічаць і адкідаць іх. Той самы чалавек ідзе гэтым шляхам і дасягае сваёй мэты толькі тады, калі ён пастаянна пагружаны ў гэты нябачны свет, атмасферай якога зяўляецца Святы Дух, а цэнтрам прыцягнення якога зяўляецца боская Чалавечнасць Хрыста.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3