Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI  XVIII стагоддзяў стр 6.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 220 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

«У той момант, калі Весяліні адпраўляе лісты да прымаса Яго Мосці і сенатараў, інфармуючы іх пра фатальную смерць Найяснейшага караля Яго Мосці, Пана нашага, я не хацеў упускаць выпадак для падрабязнага апісання таго, як гэта адбылося, таму што кожны дзень я запісваў усё, што мне, як сведцы, траплялася на вочы.

Не без праліцця многіх слёз даводзіцца мне выконваць гэты абавязак. Хто ж гэтую смерць аплакваць не будзе, а менавіта мы, венгры, засталіся ў гэтай краіне, як статак без пастыра, страціўшы з гэтым героем, усіх заслуг нашых узнагароды і надзеі.


Сграфіта з Баторыем. Стары замак Гродна, рэканструкцыя 10-х гадоў XXI стагоддзя. Першапачатковы варыянт (злева) і з выпраўленай тытулатурай. Фота аўтара.


Чацвёртага чысла, месяца снежня, 1586 года, Найсвятлейшы Пан вярнуўся ў Гродна і правёў тры дні на паляванні. Праз два дні пасля гэтага, кароль выдатна сябе адчуваў, і доктару Бучэла дазволілі паехаць да свайго маленькага пляменніка, які захварэў у яго маёнтку. Шостага, у нядзелю, кароль адчуў цяжар і нейкія болі ў целе, з усім гэтым ён быў на службе і публічна еў абед. Увечары ён не хацеў спаць, і згодна з рэцэптам Бучэла, ён хацеў, каб яму расцерлі ўсё яго цела, але доктар Сімоніус параіў толькі пацерці рукі і ногі, а каралю, каб заснуць, параіў два кубкі старога віна з кавалачкам хлеба. Так і сталася, і кароль пайшоў адпачываць.

З-за ліхаманкі, і ад галаўнога болю, кароль не мог заснуць, ён устаў і пайшоў у малы бакавы алькеж, дзе вокны былі заўсёды адчыненыя, каб астудзіцца. Калі ён вярнуўся адтуль, на яго навалілася слабасць, і так, што ён без пачуццяў упаў на зямлю і аб лаўку моцна, але не глыбока, параніў правае калена. На гэты шум прыбег Весяліні, падняў караля і агледзеў крывавае месца. Кароль не памятаў, якім чынам з ім адбылося такое; ён жа сам вярнуўся ў ложак.

Паклiканы былi, адразу ж, Весяліні і разам з ім доктар Сімоніус. Гэты прыклаў яечныя бялкі да раны з невялікай колькасцю міры і сказаў, што ў гэтым выпадку ўсё адбылося з-за галавакружэння паміж абуджэннем і сном, а, акрамя таго, з-за дуўшага ветру, але гэта не будзе мець найменшых наступстваў, калі толькі кароль прыме крыху манны на наступны дзень і застанецца ў ложку дзеля хутчэйшага гаення раны.

Кароль прачнуўся вельмі ранняй раніцай, выклікаў да сябе Весяліні і загадаў яму пайсці да канцлераў, каб яны не прыходзілі да яго ў гэты дзень з якімі-небудзь справамі. Больш за тое, ён строга рэкамендаваў нічога не згадваць пра выпадак, які адбыўся ўначы, і калі хто-небудзь спытае, варта сказаць, што з-за звычайнага гемарою ён застаецца ў ложку.

Ён таксама загадаў, каб ключы ад пакояў аддалі Весяліні. Нікому, акрамя трох гэтых людзей, не дазвалялася ўвайсці да караля.

Сімоніус прыгатаваў лякарства ў пакоях, даў яго каралю, а пазней сам прынёс абед. Абед складаўся з ячменнай кашы, цяляціны і сцю з каплуна. З дазволу Сімоніуса ён таксама піў віно і ваду з карыцай столькі ж, колькі піў звычайна, калі ўстрымліваўся ад віна. Тым часам ужытае каралём лякарства мала ці нічога не дало.

Увечары з'явіўся доктар Бучэла, выкліканы Весяліні, і, пачуўшы пра хваробу з вуснаў караля, ён папрасіў, каб сам Найяснейшы Пан некалькі дзён устрымліваўся ад віна. Але кароль сказаў:

 Мне ж дазволіў віно доктар Сімоніус.

 У дадзеным выпадку,  сказаў Бучэла,  замест віна павінен кароль піць прыгатаваны шалвей з цукрам або ліманад, як прыемны напой, што ўмацоўвае галаву.

Тым часам Сімоніус даведаўся, што Весяліні прывёз Бучэла з вёскі, і пачаў яго папракаць, што выглядае гэта так быццам уласных ведаў Сімоніуса недастаткова і трэба яшчэ кагосьці паклікаць. Угневаны ён на вячэру не прыйшоў да караля.

Падчас гэтай трапезы кароль настойліва прасіў віна, і Бучэла, хоць і доўга супраціўляўся гэтаму, але дазволіў нарэшце віно, змяшанае з вадой. Кароль, паспрабаваўшы толькі, палічыў за лепшае піць ваду з карыцай. Сімоніус прыйшоў пасля вячэры. У прысутнасьці Весяліні Бучэла сказала яму:

 Па-мойму, гэта хвароба, з якой не трэба жартаваць, і перамагчы яе трэба альбо кровапусканнем, альбо моцным слабільным.

 Няма нічога небяспечнага,  адказаў Сімоніус,  не патрэбны кровапусканне ці слабільнае, не трэба караля турбаваць, ён ледзь-ледзь і на гэтыя лекі згадзіўся, дастаткова даць хвораму персікавую цукерку, якую той хоча прыняць.

Бучэла доўга спрачаўся са сваім калегам, але ўрэшце яму давялося замаўчаць.


Баторый і Гейдэнштэйн, яго гісторык. Кіпрыян Дзільчынскі, 1886 год. Нацыянальны музей у Кракаве.


На наступны дзень кароль з дазволу Сімоніуса з'еў за абедам персікавую цукерку, выпіў віна і ўвесь астатак дня весяліўся.

Падчас вячэры, бачачы, што Бучэла вельмі крывіцца, калі прынеслі віно, ён выпіў толькі адзін кубак і два вады з карыцай.

На наступны дзень кароль з дазволу Сімоніуса з'еў за абедам персікавую цукерку, выпіў віна і ўвесь астатак дня весяліўся.

Падчас вячэры, бачачы, што Бучэла вельмі крывіцца, калі прынеслі віно, ён выпіў толькі адзін кубак і два вады з карыцай.

Пасля вячэры, перавязаўшы рану, Сімоніус сказаў:

 Май добрую надзею, Твая Каралеўская Вялікасць, небяспекі ніякай няма.

 Я добра ведаю, што няма,  сказаў кароль нецярпліва, але тут жа выкінуў ногі з ложка, закаціў вочы і пачаў скрыгатаць зубамі. Напалоханыя людзi сталі рукі заломваць і крычалі, каб кароль супакоіўся.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3