Дзяніс стаяў у кутку каля лавы і піў, прагна каўтаючы, ваду з жалезнай кружкі. Калі ўвайшлі бацька з Чубам, адарваўся, не падымаючы вачэй, прамармытаў:
Захварэў, здаецца
Ну дык не дзіва, без шапкі на дварэ, заўважыў Чуб. Ты б мо ваду халодную пабярогся піць?
Здзекуецца? Насміхаецца? Ці папраўдзе не здагадваецца ні аб чым? Напляваць абы хутчэй скончылася ўсё, абы яны нарэшце зехалі адсюль, пакутліва думаў Дзяніс.
Чуб пагаспадарску, не пытаючы дазволу, падышоў да стала:
Дагуляць не далі, шчодра плюхнуў сабе ў чарку з вялікай бутлі. Ну, дзе наша не прападала! На дарожку!
Піце на здароўе
Карпа замітусіўся:
Дый сабраць жа вам трэба чаго І Данілу гасцінец будзе Усё ж ёсць! Каўбасы пакладу, і сала, і масла
Вось за гэта дзякую, бацько, Чуб выцер мокрыя губы, укінуў у рот кавалак сала без хлеба.
Дзяніс, які крадком назіраў за ім, аж перасмыкнуўся. «Гэта не людзі! Пасля ўсяго прыйсці і жлукціць гарэлку, і чвякаць салам!..» Ізноў яму захацелася неяк уцячы адсюль, каб не бачыць нічога, схавацца, як малому, у сваім ціхім надзейным куточку паміж хлявом і прыбіральняю.
Дзяніско, сынок! пачуўся зза коміна слабы голас. Падай і мне вады!
Ён хуценька боўтнуў конаўку ў цэбрык. Аберуч, падняўшыся на дыбкі, падаў маці.
А што гэта бухала там, на дварэ? напіўшыся, спытала хворая.
Нічога, ляжы сабе, адказаў заместа сына Карпа, які вярнуўся з сянец, трымаючы ў руцэ ладна ўпакаваную палатняную торбу. Гэта так, хлопцы балваліся Лепш падай там цыбулі нізку. Ды большую знайдзі, не чужым даём Данілу нашаму
Зашамацела на печы цыбуля.
Даніла ваш цяпер ого, паказаў пальцам у столь Чуб. Відаць, усё ж была ў ім віна перад гаспадарамі за ўсё, што ўчварылі, і цяпер ён, як умеў, хацеў падхваліць іх. Пры вялікім начальніку, ардынарац камандзіра палка! Самаго Чайкі героя ардынарац
І хоць не раз сёння чуў Карпа пра гэтага «героя вялікага начальніка», а ўжо ў раз дзесяты слухаў гэтую наіўную, няўмелую пахвальбу свайго старэйшага сына, але ізноў клюнуў:
Дык я яшчэ адскочу!.. Паляндвічкі дакладу, ёсць жа месца яшчэ Хай, можа, камандзіра пачастуе, а то сам будзе есці, а той слінкі глытаць, сказаў і адразу ж зазлаваў на сябе, што выкрыў неасцярожным словам гэтую бацькоўскую хітрасць: маўляў, паддобрываць трэба камандзіраўначальнікаў, тады і сынам паслабка будзе Прыкрыкнуў на сына:
Хадзем у камору, паможаш хоць што!.. Хоць накрыўку з кубла патрымаеш
Застаўшыся адзін, Чуб выпіў яшчэ. Потым, рыпаючы падлогаю, пайшоў у большую хату. Зазірнуў у баковачку. Каля пабеленай грубкі стаяла люлька, побач на табурэтцы сядзела маладзіца і дзюбала носам, змагаючыся са сном. Чуб кашлянуў асцярожна, хацеў паглядзець на малога ў люльцы, аж маладзіца ад яго кашлю страпянулася, устала, растапырыла рукі, засланяючы люльку сабою.
Хадзем у камору, паможаш хоць што!.. Хоць накрыўку з кубла патрымаеш
Застаўшыся адзін, Чуб выпіў яшчэ. Потым, рыпаючы падлогаю, пайшоў у большую хату. Зазірнуў у баковачку. Каля пабеленай грубкі стаяла люлька, побач на табурэтцы сядзела маладзіца і дзюбала носам, змагаючыся са сном. Чуб кашлянуў асцярожна, хацеў паглядзець на малога ў люльцы, аж маладзіца ад яго кашлю страпянулася, устала, растапырыла рукі, засланяючы люльку сабою.
Куды ты лезеш да яго, чорт абкураны!
Але, нягледзечы на сярдзітыя словы, ні ў голасе, ні ў вачах яе пустых, выплаканых, вымучаных адзінотаю, не было ўжо ні злосці, ні гневу; не было ўжо сілы наракаць ні на гэтае непрыкаяннае сабачае жыццё, ні на гэтых людзей, што звялі з сабою яе чалавека, ні на самога гэтага чалавека, які немавед чаго, дзеля чорта лысага ацураўся сямі
Данілу перадаць што? спытаў Чуб ціха.
Адказу не дачакаўся.
Ну, нічога Мо якнебудзь, сказаў, абы хоць што сказаць.
Вярнуўся ў меншую хату. Карпа прыбіраў са стала. Набітая торба мяшок добры, а не торба, стаяла прыслоненая да прыпечка. Дзяніс пазіраў у акно, калупаў пазногцем падаконнік. Шынялёк і фуражка віселі каля дзвярэй на ўбітых у сцяну драўляных палачках «вешалцы».
Ну што адзявайся памалу, сказаў Чуб. Прыўзняў торбу за лямкі, паважыў. Пабаяўшыся, мусіць, што абарвуцца, падхапіў другой рукою знізу, прыціснуў да жывата.
Кажу ж, захварэў Дзяніс нават не павярнуўся. Горла дзярэ І галава
Хай мо і праўда пабудзе трохі, нясмела ўступіўся за сына Карпа. Скажэце ўжо там Мо сварыцца дужа не будуць, Даніла ж там пры начальстве
Ну, глядзі.
Чуб паставіў торбу на падлогу, выцягнуў з кішэні Кецкаў наган, паклаў на край стала.
На на ўсялякі пажарны. Вінта забяру, мала што І за ноч пастарайся вылечыцца, дадаў насмешліва. Каб заўтра з раніцы быў, як штык, у Семежаве. А то і Даніла не паможа Чуеш?
Угу, буркнуў Дзяніс, так і не павярнуўшыся.
Неўзабаве воз зарыпеў прыстылымі да зямлі коламі, Гнат цмокнуў і шлёгнуў канцом лейцаў бліжняга каня, падвода сарвалася з месца і шпарка пакацілася снегавой дарогаю да лесу. За падводай цугам, на адлегласці метры паўтара адзін ад аднаго пацягнуліся звязаныя палонныя. Збоку ішоў Мікола, пасвістваючы, з вінтоўкаю на плячы. Ззаду рукі ў кішэнях Чуб.
Стоячы каля веснічак, гледзячы ўслед, Карпа перахрысціў працэсію і тады толькі схамянуўся: