Стой!!! хапаючыся за кабуру імяннога маўзера, адзінае, што паспеў крыкнуць Мішка; ці то чалавеку з абрэзам, ці каб папярэдзіць сваіх.
Лопнуў стрэл, у адначассе з сянец выбліснуў да сляпучага яркі агеньчык, які навылёт прабіў Мішку грудзі, і ён адразу асеў, дзе й стаяў, на ганку, а тады скаціўся долу, пад сцяну, затрымцеў у сутаргах, заграбаючы рукамі гразкі снег. І апошняе, што ўхапілі рэшткі яго свядомасці, было адчуванне гэтага снегу пад шчакою і млявы, прыкры пах уласнае крыві.
ІІ
У першы міг ашаломленыя чырвонаармейцы апамяталіся і чамусьці не ўрассыпную, а што тыя куры усе разам замітусіліся па двары, шчэрачыся вінтоўкамі ва ўсе пабудовы, адкуль маглі прагучаць новыя стрэлы. Толькі вопытны Кецка ірвануўся быў назад, на вуліцу, але напярэймы яму зза сцяны дрывотні выскачылі двое, у світках і са стрэльбамі, равучы ў дзве глоткі нямым крыкам, ад якога закладала вушы: «Вінты усім пад ногі!!! Быстра!!!» і навялі зброю адзін на Кецку, другі на чырвонаармейцаў, нібы сабраўшыся «зрэзаць» іх усіх адным стрэлам.
З сянец, трымаючы руляю ўніз абрэз, абачліва прыгнуўшыся ў дзвярах, вынырнуў метры пад два ростам велікан у накінутым на шырозныя плечы і сцягнутым на грудзях двума гузікамі шынялі, у ссунутай на патыліцу папасе з жоўтым верхам, на якім выпукляўся самаробны знак конніка з шабляю, а за веліканам высунулася з дзвярэй перш руля вінтоўкі з прымкнутым штыком, а затым паказаўся малады зусім хлапчына, у гімназісцкім шыняльку, без шапкі, белагаловы і з палахлівай, узбуджанай цікаўнасцю ў сініх вачах.
Велікан зірнуў перш на нерухомага Мішку пад сцяною, затым на чырвонаармейцаў. Тыя са спалатнелымі тварамі збіліся ў кучу, стаялі, кінуўшы пад ногі вінтоўкі і задраўшы над галовамі рукі.
Стой! паўтарыў велікан да іх Мішкава апошняе слова, толькі з іншай інтанацыяй без адчаю, як у Мішкі, а спакойна, нават весела, нават з нейкай зухаватасцю; атрымалася як у падпітага дзядзькі на вяселлі, што стаміўся гуляць і вось, выйшаўшы ў круг да танцораў, дае музыкам каманду: «стой!»
А то страляць буду! прыгразіў, хоць чырвонаармейцы і так стаялі ні жывыя ні мёртвыя, і не збіраліся нікуды ўцякаць.
Мікола таго, каля падводы! паказаў ён руляю абрэза, і адзін з дзецюкоў адразу ж кінуўся на вуліцу. Гнат з гэтымі разбярыся! Дзяніс, да маладога, вяроўку!..
Дзяніс бы толькі гэтага і чакаў з паспешлівай ахвотнасцю, стараючыся нават выпадкова неяк не глянуць на забітага, знік у сенцах.

Ану, к сцяне!.. Ды варушыся!..
Гнат, падпіхваючы палонных прыкладам у спіны і падцягваючы за каўнеры шынялёў, пастроіў усіх у рад, тварамі да сцяны.
Ногі шырэй, рукі вышэй!..
Кецка, які стаяў збоку таксама з паднятымі рукамі, памкнуўся быў сам да чырвонаармейцаў, каб стаць побач, але веліканаў вокрык спыніў яго:
А ты куды прэшся?! Стаяць, рук не апускаць!..
Велікан няспешна сабраў вінтоўкі, склаў каля ганка, нагнуўся над забітым, перавярнуў яго наўзнач, адшморгнуў партупею з кабурою маўзера, пачаў шнырыць у кішэнях
З трафейнай вінтоўкаю на плячы, Мікола тым часам увагнаў перад сабою ў двор маленькага Мікіціна, які ад страху спатыкаўся і ледзь перастаўляў ногі. Падштурхнуў яго да сцяны, да ўсіх:
Ыч, шчанюкі, прагудзеў здзіўлена. На яго шырокім, сялянскім, пабітым у чорныя кропкі вугроў твары, яшчэ чырвоным ад хатняга цяпла і выпіўкі, быў тупы выраз нейкага як бы расчаравання, што ўсё скончылася так хутка і таму нецікава Ён цыркнуў пад ногі жоўтай слінаю курца, расцёр плявок ботам: Ваякі голыя сракі!
У бліжнім да сянец акне раптам узнік прыліплы да шыбіны спалоханы мужчынскі твар. Мікола засмяяўся і паказаў на акно велікану з Гнатам; крыкнуў:
Вылазь на двор, дзядзька Карпа! Усё ужо, вылазь!..
З сянец выбег Дзяніс са скручанай вяроўкаю ў руках:
Каму, Чуб? задыхана, бы невядома адкуль прыбег, спытаў у велікана.
Дай сюды Чуб перавесіў вяроўку на плячо. А ты збегай яшчэ, Дзяніска, прынясі заступ, ды венік і бацьку пакліч, скажы, хай не баіцца Скажы, усё тут скончана.
Не ўсё яшчэ, сказаў Гнат, падыходзячы да Кецкі.
Ён запанібрата паляпаў па плячы збялелага, без крывіначкі ў худым, няголеным твары рэўкамаўца, падштурхнуў бліжэй да ганка. Пасміхнуўся зедліва: Ну што, Косцік? І ўеўся ж ты тут у пячонкі ўсім Маліся цяпер свайму карлумарлу барадатаму, у Бога ж не верыш, прадаў Бога! відаць, яны з Кецкам даўнія былі знаёмыя, добра ведалі адзін аднаго.