Эў, баец! вывеў яго з задумы Мішка, хуткім крокам падыходзячы да падводы. У руцэ ён трымаў за гіч невялікую ношку. Заснуў? На вайне не спі дома на бабе паспіш!..
Так точна, таварыш нам пам Мікіцін збіўся і пачырванеў, бо за тры месяцы службы так і не навучыўся вымаўляць гэтае «памкамначузвода». Каб выправіць промах, ён кінуўся да падводы і паслужліва адгарнуў з задка край брызенту.
Мішка пагаспадарску акінуў вокам дабро, як бы зрабіў у думках рэвізію яму, акуратна ўладкаваў ношку сярод вялікіх і малых мяхоў, такіх жа рознакаліберных кашоў і кошыкаў Ляпнуў даланёю па верхнім мяшку, аж жоўты пыл падняўся.
Вось так, таварыш баец Мікіцін, загарнуў брызент. А казалі, аўса няма Шукаць трэба ўмець! На вайне, таварыш баец, галоўнае што? Соплі не жуй.
Так точна, таварыш пам зам
Ладна, не можаш сказаць не тужся. Усё адно не народзіш! І засмяяўся, і падміргнуў Мікіціну, як роўнаму.
І Мікіцін у адказ таксама засмяяўся. Ён любіў Мішку, ды што Мікіцін, усе ў палку, можа нават у дывізіі ведалі і любілі яго. Не так даўно, у Слуцку ўжо, сам камдыў Путна ўзнагародзіў яго маўзерам імянным, за мужнасць пры вызваленні гарадоў Калінкавічы і Мазыр ад балахоўскіх бандаў. Ён, гэты маўзер, заўсёды пры ім, і цяпер вунь вісіць збоку на партупеі даўжэзная, амаль да каленяў, драўляная кабура.
Падышлі астатнія: чатыры чырвонаармейцы з аховы і адзін у цывільным вызнянскі, а гэта, лічы, тое самае, што мясцовы, рэўкамавец таварыш Кецка, які вадзіў іх, паказваў, дзе жывуць самыя багатыры, або, прасцей, звычайнае кулаччо. У скураным палітоне, у галіфэ і ў ботах, у афіцэрскай фуражцы з пунсовай зорачкай замест цэшкікукарды быў ён больш падобны на якогась важнага камісара, чым на звычайнага валаснога рэўкамаўца былога эсэра і былога дэзерціра, прычым яшчэ з тых, першых, якіх празвалі «германцамі».
Ну што, байцы, перакурым і ўпярод на міны, сказаў Мішка. Як жартаваў колісь наш прапаршчык, светлай памяці Матылёў Іван. На міне, дарэчы, ён і падарваўся
Усе, акрамя Кецкі, пачалі скручваць цыгаркі, надзіва спрытна варочаючы чырвонымі ад стылай пагоды пальцамі. Кецка, хоць і сам быў заядлы курэц, пабаяўся зняць рукавіцы. Ніхто не ведаў у сапраўднасці, а сам ён адмоўчваўся, не казаў, дзе і калі адмарозіў рукі ды яшчэ так, што на правай засталося ўсяго два пальцы, вялікі і маленькі, а левая, хоць і ацалела, пачынала свярбець без рукавіцы нават на невялікім марозіку, не кажучы пра вецер тады зусім не было спасу. Ведалі толькі, што здарылася гэта марознасіверным лютым дзевятнаццатага года, пры «першых паляках», і што ампутацыю рабіў вядомы ўсёй Случчыне доктар Арцень Паўлюкевіч той самы, які пасля без дай, здавалася б, прычыны з паважанага чалавека зрабіўся контрыкам, круцялёмблазнам, з такімі ж, як сам, кінуўся праводзіць розныя антысавецкія зборкі, сходкі, ствараць нейкія «рады», а цяпер, калі прыйшлі яны, чырвоныя, замест таго, каб ціхамірна працаваць сабе пры законнай уладзе, знік ці то з палякамі ўцёк, ці то разам з сямёю падаўся ў лес, у банду; словам, скончыў тым, чым павінен быў скончыць, чаго шукаў на сваю галаву, тое й знайшоў «Цяпер бы ён табе не пальцы, а штосьці іншае адхапіў бы!» падколвалі часам Кецку таварышырэўкамаўцы, на што ён спакойна адказваў: «Ці я б яму».
Не хочаце дакурыць, таварыш Кецка? Мікіцін адарваў мокрае з цыгаркі, паднёс рэўкамаўцу недакурак да самага рота. Цягніце, я патрымаю!
Хай ужо, адмахнуўся Кецка. Не дакурыў што з дзеўкаю не даляжаў. Потым, у цяпле, накуруся
Мішка скоса зірнуў на яго, тады, відаць, па аналогіі: скалечаныя рукі антысаветчыкдоктар банда, спытаў, паказваючы на хату, каля якой стаялі:
Адсюль таксама?
Кецка як бы задумаўся, адказаў не адразу.
Мабыць Тут два хлопцы вялікія, старэйшы жанаты, меншы гімназіст, у Слуцку вучыўся
А цяпер ў лесе вучыцца?
Кецка паціснуў плячыма:
Разбярэш тут, хто ў лесе, хто дзе
Разбярэмся.
Бацька іхні стары ўжо І баба хворая, на печы ляжыць, год не ўстае Нявестка з дзіцям малым таксама
Што таксама? З печы не ўстае?
Ды не, проста жыве з імі
Разбярэмся! паўтарыў Мішка. Ён растаптаў недакурак. Раптам выцягнуў у Мікіціна заціснутую пад пахай пугу, размахнуўся і гучна «стрэліў».
Шарахнуліся спужаныя коні, Мікіцін ледзь утрымаў нацягнутыя лейцы. У двары глуха і як бы здалёк адкуль забрахаў сабака. Чакаюць, значыць, раз сабаку схавалі, ведаюць, што з кім з кім, а з сабакамі ў іх размова кароткая расстрэл без суда і следства. Таму і ціха так і на гэтай вуліцы, і на ўсім сяле.
Мішка каленам піхнуў незашчэпленыя веснічкі, пайшоў на двор. За ім пацягнуліся астатнія, пакінуўшы каля падводы аднаго Мікіціна.
У двары, акружаным хлявамі і хлеўчыкамі, дрывотняй і пуняю, не было ні душы. Толькі сабака не зразумець дзе скавытаў і шкробся лапамі аб дошку прасіўся на волю. Ідучы паўз вокны, Мішка па чарзе пастукаў пугаўём у шыбіны, крыкнуў знарок, як часта любіў, ламаючыся пад паляка:
Матка, яйкі, млека нясі!
Ён узбег на ганак і ўжо працягнуў руку, каб націснуць на клямку, як нечакана дзверы расчыніліся самі.
Далёка сабраўся? спытаў чыйсьці ціхі, страшначужы голас.
З цёмных сенцаў на Мішку глянула круглая, як вока, дзірка рулі абрэза.