Адбываўся нейкі гістарычны нонсенс. Войска, якое не зрабіла ніводнага стрэлу, якое нават не паспрабавала арганізаваць абарону роднага горада, з песнямі чаканіла крок па слуцкай шасэйцы і пакідала гэты самы горад з годнасцю напалеонаўскай арміі, што заваявала паўсвета, і людзі са слязамі радасці праводзілі яго так, як звычайна толькі сустракаюць пераможцаў.
Гэта была тая самая, на скорую руку сабраная з добраахвотнікаў слуцкіх міліцыянераў, чырвонаармейскіх і белагвардзейскіх дэзерціраў, кадравых афіцэраў, вакольных сялян, парэштак атрада інтэрніраванага БулакБалаховіча, партызан«зеленадубцаў», навучэнцаў трох слуцкіх гімназій і ўсё адно няпоўная яшчэ Слуцкая брыгада, першае за ўсю беларускую гісторыю вайсковае фармаванне, якое прамым тэкстам на ўвесь свет абявіла, што з гэтага часу ўзброеным чынам збіраецца выступаць на абарону не нейкай аморфнай «Бацькаўшчыны ў складзе матухныРасеі ці Польшчы», а менавіта Беларускай Рэспублікі як самастойнай юрыдычнадзяржаўнай адзінкі.
Тая самая брыгада, якая неўзабаве разрасцецца да трох палкоў і больш чым на месяц прыкуе да сябе ўвагу Еўропы11, брыгада, што ў многім прымусіць свет лічыцца з Беларуссю як з краінаю і дакажа, што любое змаганне, падмацаванае ідэяй і вераю (якім бы няроўным і бессэнсоўным адносна канчатковага выніку яно ні здавалася), абавязкова рана ці позна дасць плён.
Тая самая брыгада, салдатам і афіцэрам якой удзячныя, «шчырыя а мудрыя» нашчадкі адплацяць дзесяцігоддзямі магільнага забыцця, брыгада, якая пакіне пасля сябе столькі блытаніны, столькі загадак, і адна з іх вось гэты на мышастага колеру гладкай і жвавай кабылцы афіцэр, зусім малады, на падлетка падобны, з заклееным бурым кавалачкам газеціны свежым парэзам на барадзе, у новенькай, адпрасаванай, падагнанай форме капітана царскай арміі, толькі што без пагонаў і без кукарды на фуражцы, з дэманстратыўна вывешаным на грудзях «іканастасам» дзесятка царскіх ордэнаў і медалёў «за асабістую мужнасць». Ён стаіць на ўзбочыне дарогі, прапускаючы калону, і ў напятай постаці яго, і ў неспакойных шэрых вачах, якімі ўзіраецца ён кудысь далёкадалёка праз гэты ранні лістападаўскі перадвячэрні зморак, праз гэтых гарланячых песню людзей, праз голыя слуцкія дрэвы і хаты ў прысадах, бачыцца прытоеная нерашучасць, сумненне; ён нібы прадчувае, які след наканавана пакінуць яму ў беларускай гісторыі і ўсё не адважваецца зрабіць першы крок гэтага следу Тонкія, пахлапечы рухавыя вусны яго крывіць усмешка А хаця, магчыма, малады афіцэр проста так спыніўся: робіць агляд свайму рознашэрснаму войску і пасміхаецца сам сабе з гэтай яго стракатасці. Вось ён ужо прышпорвае ў гладкія бокі кабылку і, пазвоньваючы «іканастасам» узнагарод, скача паўз калону ўперад
І
Худзенькі, з пугаю ў руцэ чырвонаармейчык нацягнуў лейцы і гучна скамандаваў, закапыліўшы губу:
Тррр!
Запрэжаная параю коней падвода спынілася каля чарговай хаты. Падаў рэдкі, макраваты снег, таму дабро на падводзе было прыкрыта брызентам.
З веснічак раптам выбег на вуліцу і з гарачкі, паслізнуўшыся, ледзь не паляцеў коням пад ногі нейкі хлапчук гадоў дзесяці. Убачыў падводу, чырвонаармейца, застыў, потым шмыгнуў назад у двор, а адтуль праз агароды, прыгінаючыся, даў драла да суседняе хаты
Атату! Лаві яго! закрычаў чырвонаармейчык, лопаючы, бы певень крыламі, рукамі сябе па баках, і засмяяўся. На ім быў старэнькі, яўна чужы шынель даўжынёю да пят, на галаве паношаная, таксама наўрад ці свая шапка з адкасанымі на вушы бакавінамі. За спінаю целяпалася вінтоўка на доўгім рамяні.
Чырвонаармейчык па-бабску задраў крысо шыняля, патупаў у снег новымі ўцяплёнымі чаравікамі, у каторы раз палюбаваўся рыфленымі тоўстымі падэшвамі. Пазяхнуў, машынальна перахрысціўшы рот, і проста тут, на вуліцы, пачаў мачыцца на задняе кола падводы, стараючыся збіваць струменем наліплы на вобадзе снег. Затым прывёў сябе ў парадак, азірнуўся перш у той канец вуліцы, адкуль павінны падысці таварышы, потым у другі, дзе вуліца канчалася. Была яна досыць шырокая, як і большасць тутэйшых вуліц, роўная, з белымі ад снегу дахамі хат і пабудоў. У канцы віднеўся лес, таксама заснежаны.
Чырвонаармейчык па-бабску задраў крысо шыняля, патупаў у снег новымі ўцяплёнымі чаравікамі, у каторы раз палюбаваўся рыфленымі тоўстымі падэшвамі. Пазяхнуў, машынальна перахрысціўшы рот, і проста тут, на вуліцы, пачаў мачыцца на задняе кола падводы, стараючыся збіваць струменем наліплы на вобадзе снег. Затым прывёў сябе ў парадак, азірнуўся перш у той канец вуліцы, адкуль павінны падысці таварышы, потым у другі, дзе вуліца канчалася. Была яна досыць шырокая, як і большасць тутэйшых вуліц, роўная, з белымі ад снегу дахамі хат і пабудоў. У канцы віднеўся лес, таксама заснежаны.
Чырвонаармейчык прыкінуў засталося ўсяго двароў мо з чатыры, ну, пяць Зараз падыдзе Мішка з байцамі, хутчэй за ўсё спехам правядуць астаткавую рэквізіцыю (і без таго падвода поўная, а дарога гразкая, коням будзе цяжка) і ўсё. Ваша заданне споўнена, таварыш камандзір! Можна вяртацца ў Вызну балазе, не далёка, ды і не позна яшчэ, гэта проста ад пахмурнага неба здаецца, што сцямнее хутка. А там здаць на рукі прадукты, адвесці коні на канюшню Потым, не спяшаючыся, за асобным сталом пры кухні натаптацца добра кашы з салам, атрымаць удвойную порцыю махоркі, тады, у казарме, папрасіць за долю той жа махоркі, вядома, свайго земляка і друга, таварыша Чувалава напісаць пісьмо ў роднае іхняе сяло Мікіціна Калужскай губерні Казельскага павета СпасДземенскай воласці, навучыць, хай напіша, што ён, чырвоны баец шаснаццатай арміі дваццаць другога палка дзевятнаццатага асобага ўзвода Андрэй Мікіцін жывы і здаровы, адзяваюць іх тут добра, кормяць так сабе, а ў цэлым ваюецца тут пакуль што дзякаваць Богу забітых няма, параненых няма; людзі ў гэтых краях заможныя, але не такія зусім, як у нас