Таццяна Барысік - Жанчына і леапард (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

 Ай, хаця б да пенсіі дарабіць і нага каб не балела. Мульціварку яшчэ купіць хацелася б. У дачкі гастрыт.

Штучна створаны імідж ударніцы застаўся ў мінулым, расплыўся, бы туман над канаваю. Насупраць карэспандэнта сядзела пажылая жанчына з хвораю нагой, якой усе гэтыя працоўныя дасягненні былі патрэбны, як леташні снег.

 Ну, а калі зірнуць на жыццё шырэй, з аптымізмам?  не здаваўся Гаўрыльчык у чаканні дзяжурных словаў. Але дзіўна, Алена яго не даслухала, прыпыніўшы шматкроць чутае, агаломшыла бывалага журналіста з ходу:

 Леапардам хачу стаць, у будучым жыцці. Пстрыкнула кнопка дыктафона.

 А цяпер не для друку. Дзяціны спалох у вачах кабеты:

 Што, ізноў нешта не тое? Ну, вам не дагодзіш.

 Не, працягвайце калі ласка, мне вельмі цікава.

 Я пра яго ў кніжцы даччыной прачытала і па тэлевізары бачыла. Ён у зграі не жыве. Ляжыць на галіне дрэва над сцежкаю, кудой антылопы на вадапой ідуць, і палюе сабе сваю здабычу. А футра ў яго майму паліту не раўня!

Кволы камячок павагі да сапраўднага, а не прыдуманага аблічча сваёй суразмоўцы заварушыўся ў душы Івана, дзе хвіліну таму панавала сумесь іроніі і шкадавання. Ад нечаканасці не знайшоўшы патрэбных словаў, ён проста падзякаваў Алене Багуненчысе за змястоўную размову і на развітанне сфатаграфаваў яе на фоне новага абсталявання, якое ўжо больш як паўгода ў куце пылілася.

Усё-такі леапард у Індыі і чалавек са Слабодкі, што ні кажыце, шмат агульнага маюць: абодва вольнымі нараджаюцца. Але пасля ў чалавека зяўляецца прысядзібная гаспадарка, праца, дзеці, раскрадальнік алюмініевых тазікаў Сярожка, хворая нага, і ён паўстае на раздарожжы: або ўласная годнасць, чыстае сумленне, але замардаванае існаванне штодня ды малыя шанцы дасягнуць пенсійнага веку ў выніку, альбо з аптымізмам у будучыню з паляндвічкаю для чулага кіраўніцтва пад пахай, варыкозныя ногі за сабою цягнучы. Тады фінал крыху іншы трансфармацыя імкнення да свабоды і самапавагі ў нечаканае жаданне стаць леапардам.

Інтэрвю пад назвай «З любоўю да працы» змешчанае ў чарговым нумары раёнкі, заняло ўсю старонку. З фотаздымка змучана ўсміхалася ўдарніца Ленка Багуненка ў бялюткім халаціку, пазычаным для такога выпадку. Ад цёткі Алены Багуненчыхі і яе мары ў газеце, вядома, не засталося і следу.

 Фатаграфія красівая, і напісана харашо, дажа і па-беларускі, зазначыла Вікторыя Генадзеўна, прымацаваўшы «Шлях працы» на інфармацыйным стэндзе ля прахадной. Не засталіся абыякавымі да інтэрвю і ў сямі Багуненкаў, дачка прапанавала нават паслаць яго цётцы Тамары ў Гродзенскую вобласць, муж маўчаў, пасміхаючыся ў вусы. Сярод астатніх жыхароў раёна публіцыстычны твор не займеў ніякага рэзанансу. А вось у Івана Гаўрыльчыка тая камандзіроўка ўпершыню за апошнія гады не йшла з галавы.

Па першым нетрывалым сняжку ён крочыў у кнігарню. Рэдакцыйная бухгалтарка Галіна Карпаўна дала грошы і папрасіла набыць фоташпалеры ці каляндар, каб закрыць урэшце гэтую пляміну на сцяне. А то няёмка у кабінеце ж начальства бывае рознае і так людзі прыходзяць. Напярэдадні ў кнігарню завезлі новую друкаваную прадукцыю. У Івана аж вочы разбегліся, чаго тут толькі не было! І васількі ў жыце з надпісам «Квітней Беларусь!», і кацяняты ў кошыку, і садавіна побач з бутэлькаю віна ў атачэнні курортных краявідаў, і вялізны каляндар з хакеістамі. Але жыццё не пакінула яму выбару з тае секунды, як заўважыў тыя фоташпалеры ў куце паміж кніжнымі паліцамі.

У абедзенны перапынак прыбіральшчыца Сямёнаўна зайшла на хвілінку да сяброўкі бухгалтаркі Карпаўны абмеркаваць набалелае:

 Здаецца ж, граматныя ўсе і культурныя: у газеце пішуць, у прафкаме і на радыё робяць, а бесталковыя. Колькі прасіла ў акно ля лесвіцы пустыя бутэлькі не кідаць! Рыльцы ж бюцца, хто ж іх у мяне потым прыме. Не даходзіць!

 Ой, не кажы, Сямёнаўна, няма цяперашнім светам самастаяцельных мужчынаў, няма. Вось, наш Ваня Гаўрыльчык, здаецца ж, не раздзяўбай які і не пяніца. Папрасіла яго каляндар купіць, думала, ён з кветкамі возьме, каб прыгожа, а ён звяругу прывалок, страшыдлу гэтую. Вось паглянь, Сямёнаўна Са сцяны цеснага рэдакцыйнага кабінета на Карпаўну з Сямёнаўнай спакойна і гожа пазіраў леапард у атачэнні зялёных шатаў. Над ім дыхала гарачынёй паўднёвае неба, а пад ім ляжала родная зямля і адзіная дарога, тая, па якой толькі ягоная здабыча на вадапой ходзіць.

Шлях з літаратуры

Без чытачоў

 Люблю я Амара Хаяма, яго рубаі! «Уж лучше голодать, чем что попало есть» натхнёна прамаўляў хрыпаты голас пасярод вясковай вуліцы.

На хвіліну мне падалося, нібы я знаходжуся на пасяджэнні літабяднання ці на лекцыі па замежнай літаратуры. Але пянкі пах бэзу ды павалены плот насупраць імгненна вярнулі да рэчаіснасці. Не, гэта не ўніверсітэт і не карпаратыў у рэдакцыі. Мы сёння на нашых сотках талакой бульбу садзілі. Потым, як належыць, пілі магарыч. Папаліць і адпачыць пасля міні-банкету выйшлі на свежае паветра. І вершы чытаў прыхільнік Амара Хаяма не спіты выкладчык-філолаг, не пазаштатны аўтар раёнкі, а адзін з нашых добраахвотных памочнікаў Міша ці то бульдазерыст, ці то трактарыст па спецыяльнасці, майстар з залатымі рукамі і гэткай жа душой.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3