Івану заўжды карцела запытацца: «Чаго цябе, чалавеча, жыццё кідала, бы футбольны мячык па полі? Адусюль праганялі ці сам уцякаў, ажно пяты блішчэлі, так ад адыходнай кіем па спіне ратаваўся? Чаму ж толькі тут такія, як ты, знаходзяць адвечны прытулак?» Далейшы працяг размовы быў аднолькавы без варыянтаў. Усе перадавікі выказвалі шалёнае захапленне сваёй працай на родным прадпрыемстве ці ў калгасе, некаторыя нават спрабавалі акрэсліць перспектывы развіцця, праўда, не заўжды ўдала, дзякавалі кіраўніцтву, чуламу да патрэбаў простага чалавека. Часам імкнуліся паведаміць цікавыя факты сваёй біяграфіі кшталту: «Маці мая, Лаўрынько Ганна Паўлаўна, двойчы абіралася дэпутатам сельскага Савета. У 1988 годзе мяне за ўдарную працу ўзнагародзілі пуцёўкаю ў санаторыю, але ж я нікуды не паехала, бо не было каму хадзяйства глядзець».
Вольнага часу ў гэтых людзей амаль не было, таму ўзгадкі пра адпачынак разнастайнасцю не розніліся: «Люблю кветкі у маім гародчыку іх багата. Па святах, альбо як кабана забем, уся сямя збіраецца за сталом» Цікавосткі іншага кшталту з недалёкае пары лічыліся шкоднымі для друку. Ды і самі затурканыя «простыя людзі» лічылі за лепшае не распавядаць карэспандэнту ані пра даўнія крыўды, ані пра несправядлівасць, ані пра бацькоў і сваякоў з сумнеўным мінулым.
Вольнага часу ў гэтых людзей амаль не было, таму ўзгадкі пра адпачынак разнастайнасцю не розніліся: «Люблю кветкі у маім гародчыку іх багата. Па святах, альбо як кабана забем, уся сямя збіраецца за сталом» Цікавосткі іншага кшталту з недалёкае пары лічыліся шкоднымі для друку. Ды і самі затурканыя «простыя людзі» лічылі за лепшае не распавядаць карэспандэнту ані пра даўнія крыўды, ані пра несправядлівасць, ані пра бацькоў і сваякоў з сумнеўным мінулым.
«Пасля васьмігодкі засталася ў вёсцы. І вось ужо дваццаць чатыры гады працую на ферме. Аб сваёй долі не шкадую», з робленым аптымізмам прамаўляе жанчына, што ў свае няпоўныя сорак выглядае на пенсіянерку. А ў вачах такі сум хоць задавіся, пэўна ад шчаснага жыцця
Нічога іншага, мусіць, не выпадала чакаць і ад сённяшняй сустрэчы. Дабраўшыся да Слабодкі, Гаўрыльчык патэпаў па гразкай, разбітай трактарамі дарозе да знаёмай жалезнай брамы, пафарбаванай сёлета ў блакітны колер. Ля акенца цаглянай прахадной вартаўніца мажная жанчына, абвязаная пуховай хусткай, расклала на стале вырабы замежнай вытворчасці: стракатыя кітайскія шкарпэткі, скрыначкі смаленскіх селядцоў, украінскія цукеркі. Мусіць, гандаль на працоўным месцы існаваў амаль легальна, з нечага негалоснага дазволу, бо, пабачыўшы карэспандэнта, прадпрымальная цётка ні на грам не збянтэжылася, пачала нахвальваць свой тавар:
Во, бярыце, усё свежанькае сястра толькі ўчора з Хмяльніцкага прыехала!
Але Гаўрыльчык купляць нічога не збіраўся. А пачуўшы пра нейкіх там перадавікоў, вартаўніца наогул страціла да яго прыхільнасць і ўвагу:
Няма ў нас перадавікоў, усе адзінакава робяць. Была Алка-пяніца, дык выгналі яе. Ідзіце во па сцежцы ў жоўтыя дзверы, я зараз Генадзяўне, нашаму начальніку цэха, пазваню.
Кабінет уладнай дамы ў атачэнні ржавай абдрыпанасці наваколля ўражваў пластыкавай бялюткасцю. А сама Вікторыя Генадзеўна глядзелася местачковаю зоркай ва ўсім сваім бляску: на вушах, шыі, на пальцах і ў роце пераможна ззяла золата. Жыццё ўдалося!
Пра перадавікоў, значыт, пісаць будзеце. Очэнь рады, очэнь рады. Адной нашай работніцы тожа грамату ўручылі. Эта гордасць нашага праізвоцтва, душа калектыву, брыгадзір аператараў. Січас пазаву Ленку Багуненку прыгласіце!
Шорханне, тупат. Яшчэ хвілін пяць. Ліслівы шэпт за дзвярыма: «Генадзяўна, мы тут кабанчыка ўчора калолі, дык я вам гасцінчыку прынесла. Самі ў гардэробе забераце ці мне вечарам падысці?»
У адказ паблажлівае: «Патом, Лена, патом, ідзі з карэспандэнтам пагавары, толька сматры не забудзь нічога».
У кабінет увайшла, дакладней увалілася, цягнучы за сабою нагу, «гордасць вытворчасці» ускудлачаная кабета перадпенсійнага веку. Лена была старэйшай за Генадзеўну гадоў на дзесяць-дванаццаць, ранейшым часам у вёсцы яе б клікалі ўжо цёткай Аленай ці Багуненчыхай.
Прывітанне, давайце знаёміцца. Я Іван Гаўрыльчык, карэспандэнт раённай газеты, вырашыў напісаць пра вас артыкул. Дарэчы, Алена, як ваша імя па бацьку? А то кіраўніцтва нешта забылася паведаміць.
Я, Багуненка Алена Мікалаеўна, ветэран працы. Гэта Генадзяўна маладой мяне лічыць, дык Ленкай заве. Дый няёмка ёй мяне па бацьку клікаць, усё ж начальства, хаця і ставіцца да мяне па-добраму. І я яе вельмі паважаю як спецыяліста і чулага кіраўніка, ззяла Ленка Багуненка, нібыта кіраўнічая прыхільнасць была найвялікшым шчасцем у яе жыцці.
«Ага, толькі чуласць у вас нейкая ўзаемавыгадная атрымліваецца, зазначыў у думках Гаўрыльчык. Ты перад ёй лістом сцелешся, паляндвічкі носіш, а яна цябе ў перадавікі піша і, мусіць не пасылае перабіраць гнілую моркву з цыбуляю, як іншых. А што дасюль Ленкаю кліча, бы смаркачку якую, то бяда невялікая».
Між тым усё ішло паводле плана.
У нас на ўчастку плануюць запускаць новую лінію па перапрацоўцы ягад. Заработную плату выплочваюць воўрэмя, тарабаніла душа калектыву, камечачы ў руках нейкую паперчыну. І раптам захвалявалася, змоўкла на хвілінку, пасля зірнула ў сваю цыдулку, ізноў пачала шпарыць па пісанаму, як выдатніца на ўроку. У нас на прадпрыемстве праводзяцца святы: «Провады зімы»