Всего за 78 руб. Купить полную версию
У 1990 годзе пачалася серыя графічных аркушаў, прасякнутых рэлігійнымі матывамі («Анёл», «Пахвала беларускім святым», «Іаан Хрысціцель»). Дагэтуль мастак працаваў у тэхніцы афорта, сухой іголкі. Натхнёны ідэяй хрысціянскай еднасці, ён шукае адпаведныя манументальныя формы для яе ўвасаблення. І выбірае гравюру на дрэве. В. Баранаў выступае ў новай працы не толькі як цудоўны знаўца гэтай тэхнікі. Ён знаходзіць асабістую інтанацыю ў выказе тэмы і здабывае самастойнасць як мастак. Не цураецца ён і фальклору. Беларускія фальклорныя матывы арганічна ўваходзяць у графічныя кампазіцыі «Калядная зорка», «Птушкі Варвары Арэхаўны», «Чорная кераміка Такарэўскага».
Як мы ўжо заўважылі, пачынаў В. Баранаў у рэалістычным напрамку, але праграма, на якой быў выхаваны малады мастак, здаецца, вычарпала сябе. На змену акадэмічнай школе прыходзіць эксперымент, і тады зяўляюцца «нечаканыя» малюнкі алоўкам, вельмі складаныя і далёкія ад рэальнасці. Хутчэй за ўсё, гэта пошук самога сябе на шляху да абстракцыі. Рэальныя выявы толькі ўгадваюцца, а часцей увогуле губляюцца. Мастак нібыта расхінае заслону чагосьці пэўнага, усталяванага і шчыра радуецца адкрыццю Сусвету, поўнага стыхійных жыццёвых сіл.
Прыгадаліся словы вядомага чэшскага мастака Мілаша Іранэка: «Добрая акварэль альбо малюнак могуць змяшчаць на некалькіх квадратных сантыметрах свайго фармату такую ж дозу мастацтва, як і самае вялікае палатно».
Графіка Васіля Баранава, як мне падаецца, цалкам адпавядае гэтаму мудраму выказванню.
Часопіс «Мастацтва». 1992, 8. С. 3437Застаецца толькі вечнасць
Напярэдадні каталіцкіх калядаў, у канцы 1992 года ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску была адкрыта выстава віцебскага мастака Алеся Мемуса. Экспанаваліся 30 акварэлей з цыклу «Сведкі».
Увасабленнем рэчаў мастак абвяргае агульнавядомы пастулат, што «нацюрморт мёртвая натура». Для А. Мемуса нацюрморт прызма, праз якую ён імкнецца паказаць гісторыю беларускае культуры.
Пафас даследавання «прыроды рэчаў» на нейкі час саступае месца замілаванню імі. Ужо ў сам выбар прадметаў для нацюрморта мастак кідае сюжэтнае зерне. У акварэльным аркушы «Шкло і кафля» (1989) аналізуецца жыццё кожнага прадмета, іх складаныя адносіны, чуецца іх ціхая размова. Мастак даволі дакладна перадае фактурнасць кафлі і шкла. Прадметы нібы вылепленыя скульптарам, яны абёмныя: гэта ўжо не шкло і кафля, а знакі мінуўшчыны.
У якасці плоскасці для размяшчэння прадметаў мастак часта выкарыстоўвае шахматную дошку. Гісторыя, з пэўнага гледзішча, таксама шахматная гульня, іншы раз вельмі жорсткая. Складаны лёс аскепкаў шкла, адлюстраваных у нацюрморце «Бывалі дні» (1982). Прадметы абяднаныя колерам і пластыкай. Светлае шкло кантрастуе з цёмным фонам нібыта дзве музычныя тэмы злучаюцца ў адну мелодыю, можа, і не вельмі гучную, але багатую на складаныя пачуцці. У нетаропкіх пералівах колеру на паверхні адпаліраванай формы адчуваецца напружаная выразнасць, даведзеная да знака. Нацюрморт атрымаўся вельмі аскетычны, але кампазіцыя з нешматлікімі прадметамі робіць кожную рэч важкай, значнай.
Колер і малюнак у акварэльных аркушах А. Мемуса непадзельныя. Дарэчы тут будзе ўспомніць выказванне вядомага французскага мастака ХІХ ст. Поля Сезана: «Чым больш гарманічны атрымліваецца колер, тым дакладней і малюнак; калі колер выяўляе сваё багацце, тады форма выказваецца ў поўнай меры»
Летапісец мінуўшчыны і паэт сучаснасці ў мастаку А. Мемусе злучаюцца ў адно цэлае. Такі сімбіёз мы назіраем у нацюрморце «Засохлыя цюльпаны» (1991): вытанчанасць і плаўнасць формы шкла, срэбнае ззянне мяккага, праломленага святла спалучаюцца з далікатнымі лініямі цюльпанаў. Жывапісная прастора з дапамогай рытмічнай гульні святла і ценю сплывае з рэальнасці, набывае мяккі рух, цякучасць. Жыццё рэчаў адбіваецца на шкляной паверхні, як рэха мунуўшчыны. Нараджаецца містычнае адчуванне: нібыта рэчаіснасць губляецца ператвараецца ў Вечнасць.
Летапісец мінуўшчыны і паэт сучаснасці ў мастаку А. Мемусе злучаюцца ў адно цэлае. Такі сімбіёз мы назіраем у нацюрморце «Засохлыя цюльпаны» (1991): вытанчанасць і плаўнасць формы шкла, срэбнае ззянне мяккага, праломленага святла спалучаюцца з далікатнымі лініямі цюльпанаў. Жывапісная прастора з дапамогай рытмічнай гульні святла і ценю сплывае з рэальнасці, набывае мяккі рух, цякучасць. Жыццё рэчаў адбіваецца на шкляной паверхні, як рэха мунуўшчыны. Нараджаецца містычнае адчуванне: нібыта рэчаіснасць губляецца ператвараецца ў Вечнасць.
Часопіс «Мастацтва». 1993, 11. С. 2124Уладзімір Слабодчыкаў
Ва ўспамінах ёсць свае заканамернасці. Першыя творчыя работы скульптара Слабодчыкава звязаныя з яго ўражаннямі.
Псіхолагі лічаць, што самае яскравае і запамінальнае гэта ўспаміны дзяцінства. Хто не памятае рамантычнага героя Дон-Кіхота? Свае дзіцячыя ўражанні Уладзімір, студэнт трэцяга курса скульптурнага аддзялення, так удала выявіў у невялічкай скульптуры, што неўзабаве Дзяржаўная Траццякоўская галерэя (Масква) купіла гэты твор. Потым, у розныя гады, Траццякоўская галерэя таксама звяртала ўвагу на творы маладога скульптара і набыла шэраг ягоных работ.