Дождж ліў і ліў. Спачатку за белай сцяной не было нічога відаць, пасля пачалі праступаць, праразацца абрысы будынкаў, дрэў
Мужчын трохі ратавала плашч-палатка, але вада прабівалася і праз яе, лілася ўкругу яе, з сукоў і лісця, буйнымі круглымі скалкамі збіралася на ствале і затворы кулямёта. Іван зганяў іх рукой. Трохлінейку Павел трымаў падпахай. Нарэшце напор вады быццам аслаб, трохі пасвятлела.
Дождж ліў і ліў. Спачатку за белай сцяной не было нічога відаць, пасля пачалі праступаць, праразацца абрысы будынкаў, дрэў
Мужчын трохі ратавала плашч-палатка, але вада прабівалася і праз яе, лілася ўкругу яе, з сукоў і лісця, буйнымі круглымі скалкамі збіралася на ствале і затворы кулямёта. Іван зганяў іх рукой. Трохлінейку Павел трымаў падпахай. Нарэшце напор вады быццам аслаб, трохі пасвятлела.
Паглядзі, Павел Ці не атака гэта?
Павел паднёс да вачэй бінокль, павёў ім у бок лесу, з якога можна было чакаць «гасцей». І ўбачыў людзей. Яны выбягалі з лесу і беглі ў сяло. Людзі былі ўзброеныя. Па форме было відаць, што гэта паліцэйскія і ўласаўцы. Але іхнія аўтаматы, карабіны былі за плячыма, і ствалы іх пазіралі дуламі ўніз.
Іван, так у атаку не ідуць. Атака гэта вінтоўка наперавес, разінуты рот, шалёныя вочы Ты ведаеш, яны ратуюцца ад буры, ад навальніцы!.. Яны ўцякаюць з лесу ў сяло, пад стрэхі
А што рабіць нам?
Што рабіць?.. Каб жа хто сказаў, што нам рабіць
З вышыні было добра бачна, як людзі па двое, па трое ўбягаюць у «крук» сяла, бягуць па цэнтры вуліцы, а пасля знікаюць Яны хаваліся ў дварах! А вуліцу запаўнялі новыя людзі! Іх было шмат. З «крука» яны ўжо выбягалі на прамую лінію сяла, і тут зноў усё паўтаралася: не хаваючыся, не прыгінаючыся, людзі беглі пасярод вуліцы і рассыпаліся па дварах. А ззаду набягалі новыя.
Колькі іх? Думаю, не меней роты, сказаў Іван.
А мне здаецца, не меней батальёна.
Калі так, то скора яны будуць у нас пад нагамі
Ці яны ў нас, ці мы ў іх Лажыся за кулямёт. Мы можам падпусціць іх толькі да калодзежа А калі пойдуць далей, нам нічога не застанецца, як пачаць бой
А дождж не сціхаў. Ён быў усё такі ж белы, толькі цяпер ішоў наплывамі, быццам нехта махаў махалам то мацней, то слабей. І чым бліжэй падбягалі людзі, тым ясней бачыліся іх постаці. Гэта былі ўжо не размытыя цені: у іх былі твары, рукі, ногі Паўлу падалося, што ў адной з постацяў ён пазнаў брата
Да калодзежа людзі не дабеглі. Яны растварыліся ў дальніх дварах, і зноў вуліца стала пустыннай.
Павел павярнуўся ў другі канец сяла: што там, як партызаны? Няўжо яны нічога не бачаць?.. І ўгледзеў, як з лесу ў другі «крук» сяла вылецела падвода. На ёй, стоячы ў поўны рост, круціў лейцамі над галавой дзядзька той, што ехаў па жэрдзе і якога завярнулі партызаны. Ён гнаў каня ў сяло, і гнаў як не свайго
А трохі воддаль, услед за падводай, хто прыгінаючыся, а хто на ўвесь рост, беглі партызаны. І яны, як і паліцэйскія, рассыпаліся па дварах. Вуліцу запаўнялі новыя партызаны і зараз жа аслабанялі яе, каб даць дарогу наступным. А тыя беглі і беглі
Павел перадаў бінокль Івану:
Паглядзі, можа, пазнаеш каго?
Іван глядзеў доўга. Пазнаў не пазнаў не сказаў нічога, вярнуў бінокль:
Нішто сабе сітуацыя Як яно павернецца далей?
Бачыш, ціха Ніводнага стрэлу ні адтуль, ні адсюль. І тыя, і тыя ратуюцца
Ці надоўга?..
Дажывём убачым. Вайна кароткай не бывае І тут да ліпы падляцела падвода з дзядзькам. Ён сутаргава супыніў каня, саскочыў з калёс, расчыніў вароты, заехаў у двор. Распрагаць каня не стаў: загнаў разам з калёсамі пад паветку, вяла правёў рукой па мокрай конскай спіне, з якой ішла пара, пагладзіў, ці то каня хацеў супакоіць, ці сам супакоіцца. Сыпнуў у сявалку з мяшка аўса, падставіў каню: еш, дарагі. Увесь мокры, з распатланымі валасамі, расхрыстанай грудзінай і слязліва-радаснымі вачыма: нарэшце-такі дома! ступіў на ганак, каб зайсці ў хату, і тады аднекуль зверху пачуў голас:
Дзядзька, а самагонкі ў цябе не знойдзецца?
Толькі цяпер дзядзька ўскінуў вочы на сваю ліпу і ўбачыў на яе суках нейкае сарочае збудаванне і двух, як і ён, азяблых і прамоклых наскрозь мужчын. Над імі, як ускінутае бабай на плот радно, калыхалася нешта падобнае да плашч-палаткі.
Канешне, хлопчыкі, знойдзецца І мне, і вам
Ты лезь першы, а я падзяжуру. Пасля памяняемся. Па ўсім і мы можам узяць перадышку, сказаў Павел Івану.
Па прыстаўленых лесках Іван спусціўся ўніз, і яны разам з гаспадаром схаваліся за дзвярыма хаты.
Было ціха і ў адным канцы сяла, і ў другім. Толькі партызаны ўсё яшчэ працягвалі бегчы. Недзе мільганула скураная кепка Зайца. А дзе ж Каганаў? Адчапіўся ад камандзіра? Разышліся?..
У бінокль добра відаць усё, як на далоні, як перад табой
А вось і ён. Бег Каганаў асабняком, апярэдзіўшы метраў на дваццаць партызанаў, яны ўсё яшчэ працягвалі выбягаць з лесу. Павел цвёрда ўстаў на дошцы, прыпёрся левым плячом да ствала ліпы, трохлінейка легла на сук. Падвёў мушку пад кубанку. Ліпу вадзіла ўбакі, але мушка быццам прыліпла да кубанкі, палец на курку «Ну што, таварыш Каганаў? Паквітаемся?.. Паквітаемся!» Чаму ж ты марудзіш, Павел? Чаму не націскаеш на курок? Ён бы не марудзіў Ён не марудзіў