Анатоль Паўлавіч Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

Калі глядзець на сяло як на нейкі зямны цэнтр, на пуп нечага важнага, то можна было сказаць, што бралі пачатак вялікія лясы, якія, абцякаючы гарадкі і вёскі, цягнуліся аж да Магілёва і Бабруйска на ўсходзе і Мінска на захадзе. Старажытна-глухія, дзе саснова-бярозава-яловыя, яны жылі ў згодзе з законамі зямлі, на якой раслі, і глебы, якой была тая зямля,  ці суха-пясчанай, ці балоціста-нізіннай.

Бліжэй да сяла і трохі далей ад яго землі не давалі вялікай волі вадзе. Каб дабіцца яе, калодзежы трэба было капаць глыбокія. Зірнеш у каторы і не адразу ўгледзіш далёкае, як неба, чорнае вока. Яно нібы міргае, нібы кліча да сябе

Ужо з паўмесяца стаяла дзікая спякота. Сасмягла прырода, сасмяглі людзі і чакалі хоць якой-небудзь прахладнай палёгкі, а яе ўсё не было. Не было яе і ў гэтым сасновым лесе. Сухая ігліца і шорхкая, як паджураная ля агню папера, шалуха са ствалоў, сухі мох, сухое шыгалле. Няма чым дыхаць адзін смалновы дух. Нават птушак не чутно. На залацістых ствалах, як бурштынавыя пацеркі, пацёкі жывіцы, яна дае густы пах дзёгцю. Пах гэты, змешаны з пахам багульніку, верасу і дурнічніку, пяніў, як самагонка, хіліў на сон. Многія з партызанаў і спалі, пахаваўшы галовы хто пад кусцік ядлоўцу, якога тут было шмат, хто за ствол дрэва, прыкрыўшы вочы кепкай, ці пілоткай, ці пінжаком,  тым, хто што насіў на галаве ці на плячах.

Заклапочаныя думкамі пра блізкі бой, мала хто з партызанаў звярнуў увагу на маленькае воблачка, што заняло месца ля сонца: ат, нейкая перына на бяскрайнім нябесным абшары. Воблачка было белае, круглае, як позняя налітая антонаўка. Яно як быццам не рухалася і не мяняла сваіх абрысаў завісла ля сонца і вісіць сабе

Проста так на небе нічога не вісіць!..

Павел убачыў гэтае воблачка ў сухім чыстым небе і нібы зачапіўся за яго. Паўла трывожыла прысутнасць гэтай перыны на небе. І яна адразу дала аб сабе знаць. Раптам зябкі ветрык лёгка прабег понізу. Можа, нават не ветрык, а магчымасць яго, адна толькі думка пра яго, чаканне яго, жаданне, каб ён быў у такую задушлівую спякоту

У зяўленні гэтага воблачка на небе Паўлу бачылася нейкая сурёзнасць, незразумеласць нейкая. Колькі дзён стаіць задуха, як у выпаленай печы, то хай бы ўжо хмара ці аблокі, ад якіх можна чакаць чаго хочаш, а тут нешта такое Нібыта несурёзнае.

І чым болей Павел прыглядаўся да воблачка, тым большае яму бачылася, большае ўгадвалася. Яму бачыліся на воблачку чорныя крыжыкі, і гэтыя крыжыкі таўсцелі, набухалі сінькай, як жалы на руцэ ў час натугі.

І ўжо было гэта быццам не воблачка, а нямецкі самалёт-карэкціроўшчык. Завіснуў і выглядае, што робіцца на зямлі. А што яно можа ўгледзець са сваёй вышыні і што хоча ўгледзець? Гэты ядлоўцавы куст, які акруглай капой распоўзся над імхом і сеткай ценю хавае Паўла ад сонца? Ці яго вінтоўку і падсумак з сарака патронамі? Ці хоча разгадаць думкі, ад якіх у яго трашчыць галава і з якімі ні да каго не пойдзеш. Нават да камандзіра, да самога Зайца. Вядома, ён паслухае, вядома, выслухае. Сурёзны мужык, Павел ведаў яго яшчэ з да вайны, калі той быў сакратаром райкама. Тады ён прыязджаў да бацькі, на паляванне. Прыязджаў і пасля, калі толькі пачыналіся партызаны. Агітаваў уступаць у атрад. Паўлу не трэба была агітацыя сам пайшоў. Ну, выслухае ён, а далей што? Нават пра стрэл над вухам Павел не стаў яму расказваць Як ты дакажаш, што цябе хацелі забіць? Каб хацелі б, то забілі б. Не забілі ж Хіба можна прамахнуцца з аднаго кроку?.. Ды і самому Зайцу зараз няпроста. Пакуль атрад арганізоўваўся, пакуль партызаны былі самі па сабе, Заяц з Супруном усім запраўлялі. Ды што запраўлялі?

Стварылі базы, зімні лясны лагер, правялі не адну аперацыю. Пра атрад загаварылі Вайна мае свой тэлеграф Расчысцілі поле пад лясны аэрадром. Пачалі прымаць самалёты, а з імі прадстаўнікоў з «кадравых». Прыляцела адна група, другая Зайца і Супруна пачалі паціху адціраць Атрад раздзялілі на два, два камандзіры, ім двух баявых намеснікаў, з тых, прылётных. Заяц ужо без іх згоды і кроку не можа ступіць Павел сабраўся ўжо задрамаць, але прыляцела нейкая птушачка. Нешта распушанае, растрывожанае, як верабейка, калі ўгледзіць ката. Зімоўка Сіваватае перейка, на грудцы і на жываце блякла-жаўтлявае. Села на галінку, пазірае на яго. Пераляцела на другую. І зноў пазірае, быццам хоча нешта сказаць. І Павел голасу не падае, сочыць за ёй вачыма, і птушачка маўчыць паверне галоўку, ускіне крылцамі і сядзіць Выстаў руку і, здаецца, возьмеш. Выставіў адляцела. Вярнулася зноў. І так з паўгадзіны ці болей. Пырхпырх  і сядзіць, абшчапіўшы тоненькімі кіпцікамі галінку.

Што ты хочаш сказаць?.. Нешта ж хочаш Можа, вестку якую прынесла?.. Відаць, прынесла

Прыехалі вярхом на конях Заяц з Каганавым. Заяц у скураной кепцы. Каганаў у кубанцы, перахрышчанай чырвонымі паскамі, у скуранцы. І ў гэтую спякоту ён не здзяваў ні кубанкі, ні скуранкі. Конь пад ім быў добры, можа лепшы, чым у Зайца. Ён проста танцаваў пад седаком, і сядак прытанцоўваў, гарцаваў у сядле. Яму падабаўся гэты танец. Пагарцуй, пагарцуй!

Заяц убачыў Паўла, павярнуў каня да яго. Каганаў толькі бліснуў вачыма ў Паўлаў бок і паехаў далей.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3