Анатоль Паўлавіч Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра (зборнік) стр 13.

Шрифт
Фон

З вершамі было яшчэ цяжэй. Не толькі таму, што яны былі нейкія занадта простыя. Нібы падражанне ранняму Кандрату Крапіве. Яны расказвалі пра тое непрыгожае жыццё, якім жыла вёска. Расказвалі не то жартам, не то ўсурёз. Пра цётку Хрысціну, якая гоніць і прадае самагонку, каб заплаціць падатак. Пра школьнікаў, што ідуць босымі нагамі па бруку райцэнтра, каб купіць падручнікі, і не знаходзяць іх. Пра цётку Грыпіну, якую на вачах у людзей набіў старшыня, і ніхто за яе не заступіўся. Усё гэта была праўда, голая праўда, во яна кругом, куды ні паглядзі. Але Мне здавалася, што ў вершах трэба пісаць пра нешта іншае прыгожае, узнёслае. Як у Багдановіча: «Мне доўгае расстанне з вамі чарней ад вашых чорных кос»

Было ў Віктаравых вершах такое, што адкідвала мае літаратурныя эмоцыі ўбок. Ва ўсіх вясковых бедах ён бачыў канкрэтных вінаватых. Імі былі камуністы і рускія.

 Пры чым тут адны і другія?  гарачыўся я.  Дрэнна жывём, бо такое жыццё. Была вайна, усё разбіта, развалена. А цяпер глядзі

 Што «глядзі»? На што «глядзі»?

 Хлеб ёсць. Во, бачыш, сала

 Наеліся, аж з глоткі тырчыць.

 Не тырчыць, але жыць можна.

 А ты ведаеш, як трэба «жыць»? Як «жывуць» людзі?

 А як яны жывуць?

 Як? Па-людску. Разумееш, па-людску. Чалавек не павінен думаць, дзе ўзяць кавалак хлеба, каб не памерці з голаду. Гэта тое ж, як калі б ён думаў, дзе ўзяць паветра, каб дыхаць. Чалавек павінен думаць пра жыццё, якое яно прыгожае, якім яно павінна быць.

 Адкуль ты ведаеш, якім яно павінна быць?

 Ведаю.

То была праўда: ён ведаў шмат такога, думаць пра што я і не здагадваўся. Ён выкладаў нямецкую мову і беларускую літаратуру ў сярэдняй школе пад Бабруйскам, вучыўся на завочным аддзяленні інстытута замежных моваў. Не толькі дзяржаў у руках, а і чытаў нямецкія, англійскія, французскія газеты. Збіраў матэрыял для тлумачальнага слоўніка Пісаў вершы, надрукаваць якія не адважыцца ніякі рэдактар. І пра гэта я сказаў шчыра, як мог. Але каб хоць неяк змякчыць момант, параіў паслаць вершы ў якую-небудзь газету. А раптам?..

 Нічога «раптам» не бывае. Я пасылаў ужо,  быў яго адказ.

 Ну і што?

 Вярнулі. Напісалі, што слаба. Што трэба чытаць Пушкіна і Лермантава, Купалу і Багдановіча. Вось ты кажаш: «Мне доўгае расстанне з вамі» Вучыцца ў класікаў А як у іх вучыцца, калі іх даўно няма? Калі б яны жылі цяпер, то, можа, напісалі б такое Яшчэ мудрэй, чым я, га? Га-га-га-га-га!

Віктар быў Віктар: спачатку смех, а пасля Пасля: што будзе, тое будзе.

 Дык навошта ты мне паказваеш?

 Можа, табе лягуць на душу?

 Дык я ж усё роўна не надрукую.

 А няхай. Галоўнае, каб ляглі.

Мне яны не «ляглі», хаця шмат што ў іх падабалася. Гэтая раскаванасць думкі, праўда да канца, без аглядкі. І словы, якімі гаварылі мужыкі ля крамы, збіўшыся ўкруга бочкі з півам, былі нашы словы. Але ўва мне сядзела яшчэ адна праўда газетная. Там усё было і прыгажэй, і далікатней, і мякчэй. Дзве праўды ў адной душы. Верх узяла апошняя. Але Віктара і гэта не бянтэжыла. Ён адступіўся ад сваіх вершаў, быццам яны былі не яго. Пагаварылі і добра. Можна гаварыць пра што іншае.

І мы гаварылі, радуючыся рэдкай магчымасці, што давала сустрэча. Гаварылі болей мы з Віктарам. Коля Буракоўскі слухаў, ласкава ўсміхаючыся сваімі карымі атласнымі вачыма.

Мы прайшлі па нашым пасёлку, паўз кузню, паўз былы панскі двор, ад абсады якога ўцалела ўсяго некалькі тоўстых кашлатых ліпаў, а ад будынкаў дзве стайні і кладоўка. Па сухім ламаччы адолелі грэблю, прайшлі па пасёлку, што ляжаў за канавай, пад самым лесам. Ён і называўся Чырвоны Лес. Магчыма, гэту назву даў колер сасновай кары, якая гуляла чырвонымі фарбамі на ўсходзе і захадзе сонца, а можа, назвай стаўся ўсё той жа модны колер рэвалюцыйнага аптымізму. Пасёлак быў даўгі і ціхі. Тут чамусьці нават сабак не дзяржалі, і мы прайшлі па вуліцы, зацененай яблынямі і ліпамі, несучы ў сабе спакой і лагоду сустрэчы, і яшчэ нешта большае, што нябачнымі ніткамі трымала нас разам.

Я правёў хлопцаў да суседняга сяла. Па дарозе выявілася, што там намячалася вяселле і там у маўклівага Колі Буракоўскага была дзяўчына.

Вярнуўся я дамоў і на стале ўбачыў абодва Віктаравы сшыткі з вершамі і з матэрыяламі для слоўніка. Ці то ён забыўся іх, ці пакінуў наўмысля.

Так яны і засталіся ў мяне.

Сшытачак з вершамі недзе ўскорасці загубіўся, а матэрыялы для слоўніка я перадаў невысокенькай чорнавалосай рухавай жанчынцы, якая чытала ў нас лекцыі, вядомаму ў рэспубліцы спецыялісту па беларускай мове.

Здарылася гэта шмат пазней той сустрэчы, але і сёння я шкадую, што зрабіў гэта, хоць было ў тым Віктарава жаданне: калі не зможаш скласці слоўнік сам перадай у інстытут мовы, можа, хто іншы складзе.

Ні ў адным з тлумачальных слоўнікаў, што выходзілі ў нас пасля, тых рэдкіх ягоных слоў я не сустрэў. І жанчына, якой я перадаў сшытак, таксама памерла.

Паміж тым прыгожым слабадскім днём і сённяшнім Віктаравым зяўленнем у маім інтэрнацкім пакоі ляжала багата гадоў, і багата што яны неслі за сабой.

Я скончыў педвучылішча, папрацаваў у школе, тры зімы адтанцаваў пад музыку вайсковай дысцыпліны і мурманскіх маразоў і вось пачаў трэці курс універсітэта.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3