Анатоль Паўлавіч Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра (зборнік) стр 11.

Шрифт
Фон

 Хочацца,  сказаў я.  Якія-небудзь грошы ёсць ці даць?

 На тэатр хопіць. Ды я ж казаў: мне вінаваты На тым пагадзіліся і разышліся кожны ў свой бок.

Віктар быў мой зямляк. Між яго і маёй вёскамі ляжала шэсць кіламетраў дарогі, але пазнаёміліся мы не дома, а ў горадзе, у педвучылішчы, куды я паступіў пасля сямі класаў. Мінуў першы месяц вучобы, я паспеў трохі абчасацца, трохі прывык сам думаць аб сабе, як раптам на адным перапынку ў аўдыторыю заходзіць сухашчавы рудаваты хлапец і густым, у нос голасам пытаецца:

 Хто тут Патупчык?

 Я Патупчык.

 Тады выйдзем у калідор. Выйшлі.

 Ты са Слабодкі?

 Са Слабодкі.

 А я з Селішча. Чуў пра такое?  усміхаецца.

 Дзіва што чуў!

Кожны раз, ідучы на чыгунку ці адтуль, я глядзеў на гэтую невялікую, у адну вуліцу, вёсачку, што ляжала ў нізінцы ў нейкім кіламетры ад шляху. Звярнуць з дарогі і прайсці па Селішчы не давялося, хоць думка такая неаднойчы церабіла і ахвота была. Вунь яны, як у шапцы, хаты, хлявы, прысады, сабакі гаўкаюць пачулі чужы дух.

 Дык будзем знаёмы,  сказаў зямляк і працягнуў вузкую, з чэпкімі пальцамі руку: Віктар Мацюшонак. Калі што, шукай мяне ці тут, на лекцыях, ці на Вечаркевіча. Лепей на Вечаркевіча, бо на лекцыях я магу быць, магу і не быць.

«На Вечаркевіча» гэта ў інтэрнаце педвучылішча, недзе на ўскраіне горада.

«На Вечаркевіча» гэта ў інтэрнаце педвучылішча, недзе на ўскраіне горада.

Дасюль я лічыў, што ў педвучылішчы я адзін з нашага балотнага клічаўскага боку, ажно ёсць яшчэ адна душа. Як вольна і смела ён дзержыцца! І гэты грубы голас, гаворыць быццам у сябе на вуліцы.

Ён быў ужо на чацвёртым курсе. Трохі пазней ён расказаў, што пасля дзесяцігодкі паступаў у Мінск на філосафа не прабіўся. «Мордай не выйшаў чылых не прызнаюць». Каб не зядаць час, перакінуўся сюды, у педвучылішча. Узялі без экзаменаў і адразу на трэці курс.

 А хіба можна так?

 Узялі значыць, можна.

Гэтак мы пазнаёміліся, гэтак сталі бачыцца. Хаця што такое «бачыцца»? Было, сустракаліся кожны дзень і па колькі разоў на дзень: калідоры адны, паверхаў усяго два. Было і іншае, як выпадала. Шукаць яго спецыяльна прычыны не выспявала, але па тым, што не чутно было яго конскага рогату і некалькі дзён, і цэлыя тыдні, я здагадваўся, што яго ў педвучылішчы не было.

Неяк пасля ў студэнцкай насценгазеце я прачытаў яго верш. Было прыемна, што аўтар мой добры знаёмы, нават болей мой зямляк. У гэтым факце быў яшчэ адзін далікатны момант: ці то рэўнасць, ці суперажыванне. Справа ў тым, што я і сам спрабаваў пісаць вершы. Але выставіцца вось так смела на людзі не адважваўся. А калі прачытаў ягоны верш, смеласці маёй яшчэ паменела.

Верш быў, як цяпер сказалі б, «дзяжурны», да свята, на ўсю першую калонку з верху да нізу. Загаловак выведзены ярка-чырвоным алоўкам: «Великому Октябрю».

То быў цэлы трактат з выхадамі ў філасофію, у далёкую і бліжэйшую гісторыю. Прысутнічалі ў вершы дзекабрысты і Пушкін, Маркс і Ленін, «Аўрора» і сцяг над рэйхстагам. Усё прадумана, выстраена ў адну лінію, лагічным вынікам якой мроіўся камунізм, які будзе пабудаваны калі не заўтра, то ўжо абавязкова паслязаўтра.

Усё ў вершы, як мне здавалася, было да месца, усё складна і прыгожа. Аўтар хадзіў па гісторыі, як па сваім садзе. І была там адна дэталь, на якой я спатыкнуўся. У шэрагу слаўных імянітых асоб прысутнічаў беларус Каліноўскі. Як і чаму ён сюды трапіў? Ён нібы не вытрымліваў маштабнага параўнання з усімі, хто праходзіў у вершы. Мужычы заступнік, тутэйшы. Ваяваў з царом, з Мураўёвым, тыя і павесілі яго. Ён нібы быў чужы ў гэтай лініі. У вершы была такая фраза: «коса Калиновского дремлет в застрешье». Што значыць гэта «дремлет»?..

З гэтымі сумненнямі я і падышоў да земляка, калі ён з хлопцамі курыў у заваротку калідора. Ён выслухаў мяне, усміхнуўся: было відаць, што пытанне яму і спадабалася, і нечым не спадабалася. Сказаў, як адсек: «Бач ты, яму Каліноўскі не спадабаўся. Трэба вучыць гісторыю. Настаўніку гэта ведаць не лішне, гы-гы-гы!»

Ён канчаў чацвёрты курс, а я першы. Гісторыю мы яшчэ будзем праходзіць.

Калі мы засталіся ўдвух, я спытаў яго і пра другое:

 Чаму ты напісаў верш па-руску? Баяўся, што па-беларуску ніхто не зразумее?

І гаварылі мы ў педвучылішчы ўсе так, як гаварылі дома ў вёсцы, і насценгазета выходзіла па-беларуску.

Ён пільна паглядзеў на мяне, пасля зарагатаў:

 Надта любіш ты задаваць пытанні. Вось каб яшчэ навучыўся адказваць на іх.

Што праўда, то праўда: задаваць пытанні лягчэй, чым адказваць на іх. Але ж пытанні былі. І ён пакінуў мяне з імі.

Ён знікаў то на тыдзень, то на два, а то і на цэлы месяц. Не ведаю, як яму гэта ўдавалася, але ён заўсёды хадзіў у выдатніках, нават атрымліваў павышаную стыпендыю.

Неяк вясной пад канец заняткаў ён зноў расчыніў дзверы ў нашу аўдыторыю, матнуў мне галавой. Я выйшаў.

 Хочаш, пачастую півам

 Пачастуй.

Цераз вуліцу, насупраць педвучылішча стаяў дашчаны павільён не то маленькая сталоўка, не то вялікі ларок.

Сюды і прывёў ён мяне. Селі за квадратны, накрыты белай цыратай столік, Віктар узяў два кубкі піва. Пілі, здзьмухваючы пену, паціху прывыкаючы да гаркаватага смаку яго, бо ні Віктар, ні я піткамі не былі. Прычына нашага балю адкрылася проста: Віктар выйграў на аблігацыю трыццаць рублёў. Купіў кішэнны гадзіннік круглае нікеляванае дзіва на ланцужку, засталося яшчэ і на замочку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3